https://bel.sputnik.by/20240620/kalaur-u-2023-godze-belarusk-rubel-umatsavasya-da-rasyskaga-1087315969.html
Калаур: у 2023 годзе беларускі рубель умацаваўся да расійскага
Калаур: у 2023 годзе беларускі рубель умацаваўся да расійскага
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Нацбанка Беларусі даў справаздачу перад сенатарамі і дэпутатамі аб рабоце фінансавага рэгулятара за мінулы год. 20.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-20T11:42+0300
2024-06-20T11:42+0300
2024-06-20T11:42+0300
нацбанк рб
рубель
у беларусі
беларусь
эканоміка
цэны і кошты
фінансы
інфляцыя
навіны
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059581656_0:57:3000:1745_1920x0_80_0_0_88771c507a8d5f7585e9c9d0044bfc3c.jpg
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Курс беларускага рубля ў асноўным залежыць ад расійскага, заявіў старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт Sputnik.Грашовая масаТаксама ў мінулым годзе прырост сярэдняй шырокай грашовай масы за мінулы год склаў 28,1%. У тым ліку сярэдняя рублёвая маса вырасла на 35,4%.Пры гэтым паэтапнае зніжэнне стаўкі рэфінансавання на 2,5% у мінулым годзе паўплывала на стаўкі па крэдытах. Сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах для юрыдычных асоб у беларускіх рублях зменшылася.Утрымаць інфляцыюКалаур адзначыў таксама, што ў мінулым годзе ўдалося ўтрымаць інфляцыю на ўзроўні менш запланаванага: гадавы рост цэн склаў 5,8% пры арыенціры 7-8%.Ён удакладніў, што гэты паказчык не ўлічвае дынаміку цэн і тарыфаў, якія ўстанаўліваюцца дзяржавай, а таксама змяненне цэн на сезонныя тавары.Кіраўнік Нацбанка дадаў, што рост інфляцыі запавольваўся ў тым ліку, дзякуючы правілам па цэнах, якія ўрад увёў у кастрычніку 2022 года."Яна (сістэма рэгулявання цэн - Sputnik) абмежавала практыку ўліку ў цэнаўтварэнні неапраўдана завышаных рызык і выдаткаў", - лічыць Калаур.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240229/kalaur-zayav-ab-antysanktsyynym-efektse-belaruskaga-rublya-1084078006.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059581656_299:0:2702:1802_1920x0_80_0_0_f754a03defbec01a59512d79705cce07.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нацбанк рб, рубель, у беларусі, беларусь, эканоміка, цэны і кошты, фінансы, інфляцыя, навіны , палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
нацбанк рб, рубель, у беларусі, беларусь, эканоміка, цэны і кошты, фінансы, інфляцыя, навіны , палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
Калаур: у 2023 годзе беларускі рубель умацаваўся да расійскага
Кіраўнік Нацбанка Беларусі даў справаздачу перад сенатарамі і дэпутатамі аб рабоце фінансавага рэгулятара за мінулы год.
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Курс беларускага рубля ў асноўным залежыць ад расійскага, заявіў старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт Sputnik.
"... За 2023 год афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да расійскага ўмацаваўся на 7,5%; да долара ЗША – знізіўся на 16,1%; да кітайскага юаня знізіўся на 15%", - паведаміў кіраўнік Нацбанка.
Таксама ў мінулым годзе прырост сярэдняй шырокай грашовай масы за мінулы год склаў 28,1%. У тым ліку сярэдняя рублёвая маса вырасла на 35,4%.
Пры гэтым паэтапнае зніжэнне стаўкі рэфінансавання на 2,5% у мінулым годзе паўплывала на стаўкі па крэдытах. Сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах для юрыдычных асоб у беларускіх рублях зменшылася.
Калаур адзначыў таксама, што ў мінулым годзе ўдалося ўтрымаць інфляцыю на ўзроўні менш запланаванага: гадавы рост цэн склаў 5,8% пры арыенціры 7-8%.
"Пры гэтым цэны і тарыфы, якія ўваходзяць у разлік базавай інфляцыі, за год выраслі на 3,8%", - дадаў Калаур.
Ён удакладніў, што гэты паказчык не ўлічвае дынаміку цэн і тарыфаў, якія ўстанаўліваюцца дзяржавай, а таксама змяненне цэн на сезонныя тавары.
Кіраўнік Нацбанка дадаў, што рост інфляцыі запавольваўся ў тым ліку, дзякуючы правілам па цэнах, якія ўрад увёў у кастрычніку 2022 года.
"Яна (сістэма рэгулявання цэн - Sputnik) абмежавала практыку ўліку ў цэнаўтварэнні неапраўдана завышаных рызык і выдаткаў", - лічыць Калаур.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"