Аўтавытворцы з Беларусі падалі іск супраць ЕС праз санкцыі

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкБелАЗы
БелАЗы - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2024
Падпісацца
Два буйныя машынабудаўнічыя холдынгі вырашылі аспрэчыць рашэнне Савета Еўрасаюза па ўключэнні прадпрыемстваў у санкцыйныя спіскі.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Галаўныя кампаніі холдынгаў БЕЛАЗ і "Белаўтамаз" (МАЗ) падалі іскі ў Суд Еўрапейскага саюза, вынікае з публікацый у Афіцыйным часопісе ЕС.
Іскі былі пададзены яшчэ ў маі, а зарэгістраваны толькі зараз – 24 чэрвеня. БЕЛАЗ і МАЗ хочуць аспрэчыць рашэнне Савета ЕС аб уключэнні іх у санкцыйныя спіскі. Маюцца на ўвазе тыя санкцыі, якія прымаліся пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Інтарэсы абодвух аўтавытворцаў будуць прадстаўляць адны і тыя ж адвакаты. Гэта не першы такі іск, які падаюць БелАЗ і МАЗ. Пры гэтым зарэгістраваны не толькі іх іскі, але і аналагічныя заявы ад буйных бізнесменаў, звязаных з Беларуссю.
Напрыклад, санкцыі вырашыў аспрэчыць і Багалюб Карыч, які ўдзельнічае ў такіх буйных дэвелаперскіх праектах у сталіцы Беларусі, як "Маяк Мінска" і "Мінск-Мір".
Раней паведамлялася, што ў апошнія гады БЕЛАЗ і МАЗ траплялі па санкцыі розных заходніх краін. У тым ліку ЗША ўвялі абмежаванні ў адносінах да гэтых прадпрыемстваў у 2023 годзе. Уводзіліся і санкцыі Еўрапейскага саюза.
Пры гэтым іскі наконт гэтага ў Суд ЕС падавалі і іншыя дзяржкампаніі з Беларусі. ААТ "Белшына" ўдалося дабіцца адмены абмежавальных мер. Інтарэсы гэтай кампаніі прадстаўлялі тыя ж юрысты, што і па ісках БелАЗ і МАЗ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пшанічнае поле, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 12.06.2024
Мінск заклікаў ФАО ацаніць уплыў санкцый на харчовую бяспеку ў свеце
Стужка навiн
0