https://bel.sputnik.by/20240624/belarus-adkrye-genkonsulstvy-va-uladzvastoku--nzhnm-nogaradze-1087437802.html
Беларусь адкрые генконсульствы ва Уладзівастоку і Ніжнім Ноўгарадзе
Беларусь адкрые генконсульствы ва Уладзівастоку і Ніжнім Ноўгарадзе
Sputnik Беларусь
Мінск працягвае пашыраць сетку сваіх дыпламатычных устаноў у Расіі і павышае іх статус. 24.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-24T19:56+0300
2024-06-24T19:56+0300
2024-06-24T19:56+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
сяргей алейнік
навіны
сяргей лаўроў
мзс рф
мзс беларусі
у беларусі
беларусь
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102747/40/1027474084_0:342:4896:3096_1920x0_80_0_0_06e2e0ed60ac255dfa9dbeade5427116.jpg
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік выказаў асаблівую падзяку расійскаму боку за аператыўнае вырашэнне пытанняў па пераводзе аддзяленняў пасольства Беларусі ў статус генконсульстваў, перадае карэспандэнт Sputnik."Гэта (пераход у статус генконсульстваў – Sputnik) ужо зроблена ў Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу, рыхтуемся адкрыць у Растове-на-Доне. На чарзе Калінінград, Ніжні Ноўгарад і Уладзівасток", - сказаў Алейнік на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства РФ Сяргеем Лаўровым у панядзелак у Мінску.Узаемны гандаль расцеМіністр асобна закрануў і гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі. Ён падкрэсліў, што дынаміка ўзаемнага гандлю – агульная нагода для гонару. Рэкордныя паказчыкі былі ў 2022 годзе, і дзве краіны таксама прыкметна дадалі ў 2023-м.Больш за тое, дадаў ён, за апошнія пяць гадоў узаемны абарот вырас на 18 млрд долараў.Пазітыўная дынаміка ёсць і па выніках студзеня-красавіка 2024 года: тавараабарот павялічыўся на 6,7%.Расія застаецца асноўным гандлёвым партнёрам для Беларусі. На долю РФ прыпадае 59,2% вартаснага аб’ёму беларускага знешняга гандлю таварамі.Інтэграцыйны каркасАлейнік падкрэсліў, што такія поспехі былі б немагчымы без моцнага інтэграцыйнага "каркаса"."Дасягнутая намі ў "двойцы" якасць інтэграцыі ўжо даўно стала арыенцірам для развіцця супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы", - канстатаваў кіраўнік МЗС Беларусі.Адзіная пазіцыя ў ААНСяргей Алейнік зрабіў акцэнт і на тым, што Мінск заўсёды галасаваў супраць усіх рэзалюцый у ААН, якія маюць антырасійскі характар.Моцны расійскі фарматКіраўнік МЗС Беларусі запрасілі міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова на II-ю Міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца". Яна плануецца ў Мінску ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада."Чакаем Вас, Сяргей Віктаравіч, і разлічваем на моцны расійскі фармат удзелу ў гэтым важным мерапрыемстве", - сказаў Алейнік.Візіт ВалодзінаТаксама Алейнік паведаміў, што дэлегацыю РФ на ўрачыстасцях у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узначаліць старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240624/laro-us-shto-robts-zakhad-vybudavana--ramkakh-ultymatumu-rf-1087437238.html
беларусь
ніжні ноўгарад
уладзівасток
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102747/40/1027474084_0:0:4352:3264_1920x0_80_0_0_4c233b9dfe6baf084704ca028cd6553a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, сяргей алейнік, навіны , сяргей лаўроў, мзс рф, мзс беларусі, у беларусі, беларусь, палітыка, эканоміка, генконсульства, ніжні ноўгарад, уладзівасток
саюзная дзяржава, сяргей алейнік, навіны , сяргей лаўроў, мзс рф, мзс беларусі, у беларусі, беларусь, палітыка, эканоміка, генконсульства, ніжні ноўгарад, уладзівасток
Беларусь адкрые генконсульствы ва Уладзівастоку і Ніжнім Ноўгарадзе
Мінск працягвае пашыраць сетку сваіх дыпламатычных устаноў у Расіі і павышае іх статус.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік выказаў асаблівую падзяку расійскаму боку за аператыўнае вырашэнне пытанняў па пераводзе аддзяленняў пасольства Беларусі ў статус генконсульстваў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Гэта (пераход у статус генконсульстваў – Sputnik) ужо зроблена ў Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу, рыхтуемся адкрыць у Растове-на-Доне. На чарзе Калінінград, Ніжні Ноўгарад і Уладзівасток", - сказаў Алейнік на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства РФ Сяргеем Лаўровым у панядзелак у Мінску.
Міністр асобна закрануў і гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі. Ён падкрэсліў, што дынаміка ўзаемнага гандлю – агульная нагода для гонару. Рэкордныя паказчыкі былі ў 2022 годзе, і дзве краіны таксама прыкметна дадалі ў 2023-м.
"Мы змаглі абнавіць гістарычны максімум аб’ёму двухбаковага гандлю, які ў выніку перавысіў планку 54 млрд долараў у таварах і паслугах", - нагадаў Сяргей Алейнік.
Больш за тое, дадаў ён, за апошнія пяць гадоў узаемны абарот вырас на 18 млрд долараў.
Пазітыўная дынаміка ёсць і па выніках студзеня-красавіка 2024 года: тавараабарот павялічыўся на 6,7%.
Расія застаецца асноўным гандлёвым партнёрам для Беларусі. На долю РФ прыпадае 59,2% вартаснага аб’ёму беларускага знешняга гандлю таварамі.
Алейнік падкрэсліў, што такія поспехі былі б немагчымы без моцнага інтэграцыйнага "каркаса".
"Дасягнутая намі ў "двойцы" якасць інтэграцыі ўжо даўно стала арыенцірам для развіцця супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы", - канстатаваў кіраўнік МЗС Беларусі.
Сяргей Алейнік зрабіў акцэнт і на тым, што Мінск заўсёды галасаваў супраць усіх рэзалюцый у ААН, якія маюць антырасійскі характар.
"Нашы дэлегацыі разам выступаюць за справядлівасць і падтрымліваюць адна адну ў рамках пленарных дыскусій Генасамблеі ААН і пасяджэнняў Савета Бяспекі ААН", - адзначыў ён.
Кіраўнік МЗС Беларусі запрасілі міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова на II-ю Міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца". Яна плануецца ў Мінску ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада.
"Чакаем Вас, Сяргей Віктаравіч, і разлічваем на моцны расійскі фармат удзелу ў гэтым важным мерапрыемстве", - сказаў Алейнік.
Таксама Алейнік паведаміў, што дэлегацыю РФ на ўрачыстасцях у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узначаліць старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"