Беларусь заваявала на Гульнях БРІКС 247 медалёў

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкГульні БРІКС
Гульні БРІКС - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2024
Падпісацца
У маштабным мультыспартыўным форуме, які з 12 па 23 чэрвеня прымала расійская Казань, удзельнічала каля 450 атлетаў з рэспублікі.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Беларусь заняла другое месца ў медальным заліку па выніках Гульняў БРІКС у Расіі, аб гэтым сведчаць вынікі арганізатараў міжнароднага першынства, паведамляе Sputnik.
У беларускай каманды 247 медалёў: 55 залатых, 85 сярэбраных і 107 бронзавых.
У дзесяты і апошні дзень спаборніцтваў беларускія атлеты заваявалі 40 узнагарод – у боксе, веславанні на байдарках і каноэ, мастацкай гімнастыцы, дзюдо, фехтаванні і барацьбе на паясах.
Першае месца на турніры заняла гаспадыня форуму – зборная Расіі, у скарбонцы якой 502 медалі. З іх 262 – вышэйшай пробы. На трэцім радку аказалася каманда Кітая (62 медалі).
У топ-10 таксама ўвайшлі Узбекістан (114), Бразілія (50), Іран (36), Азербайджан (35), Індыя (29), Кыргызстан (51) і Казахстан (39). Усяго ў спаборніцтвах удзел бралі звыш 4 700 спартсменаў з больш як 90 краін. Беларусь прадставілі каля 450 атлетаў ва ўсіх відах спорту за выключэннем акрабатычнага рок-н-рола і брэйкінгу.
Адкрыццё Гульняў БРІКС адбылося ў Казані 12 чэрвеня, сцяганосцам беларускай каманды стала цяжкаатлетка Дар’я Навумава. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў прайшла 23 чэрвеня ў сталіцы Татарстана падчас нацыянальнага свята Сабантуй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уладзімір Пуцін у відэазвароце прывітаў удзельнікаў Гульняў краін БРІКС у Казані - Sputnik Беларусь, 1920, 12.06.2024
Пуцін: папулярнасць Гульняў краін БРІКС, як і арганізацыі, будзе расці
Стужка навiн
0