Белорусская наступательная операция Багратион с 23 июня - 29 августа 1944 года. Вступление Красной Армии в Минск - Sputnik Беларусь, 1920
Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"
Савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю сучаснай Беларусі падчас аперацыі "Баграціён". Яна праходзіла з 23 чэрвеня да 29 жніўня 1944 года. Навіны з франтоў жыхары СССР даведваліся са зводак Саўінфармбюро, якое заснавалі праз два дні пасля пачатку ВАВ. Зводкі аб вызваленні Беларусі чытайце на Sputnik.

Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 25 чэрвеня 1944 года

© Sputnik / Федор ЛевшинКулямётны разлік Чырвонай арміі падчас бою за горад Віцебск. Чэрвень 1944 года
Кулямётны разлік Чырвонай арміі падчас бою за горад Віцебск. Чэрвень 1944 года - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2024
Кулямётны разлік Чырвонай арміі падчас бою за горад Віцебск. Чэрвень 1944 года
Падпісацца
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб прасоўванні савецкіх войск.
На працягу 25 чэрвеня на захад ад горада Віцебск нашы войскі, развіваючы наступленне, фарсіравалі раку Заходняя Дзвіна на фронце ў 30 кіламетраў і з баямі занялі больш за 150 населеных пунктаў, у ліку якіх Падоры, Камачына, Надзежына, Парэчча, Пяцігорск, Сянькоўшчына, Варахобка, Кароліна, Шарыліна, Новыя Соннакі, Вяжышча, Задарожжа, Церабятоўка, Старое Сяло, Кавалькі, Шчарбакі, Васьковічы і чыгуначныя станцыі Старое Сяло, Лосвіда. На ўсход ад Бешанковіч нашы войскі перарэзалі шашэйную дарогу Віцебск – Лепель.
На поўдзень ад горада Віцебск нашы войскі, працягваючы паспяховае наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Віцебскай вобласці горадам Сянно, горадам і буйной чыгуначнай станцыяй Багушэўск, а таксама з баямі занялі больш за 300 іншых населеных пунктаў, у тым ліку Батракі, Білева-Сакольнікі, Падбярэззе, Пруднікі, Узварцы, Рудакоўскія, Канышы, Навасёлкі, Гняздзілавічы, Дуброва, Бярэшава, Карповічы, Нярэйша, Янова, Магілёўка і чыгуначная станцыя Сялянка. Войскі, якія надыходзяць на поўдзень ад Віцебска, перарэзалі шашэйную дарогу Віцебск – Лепель у раёне Гняздзілавічы, дзе злучыліся з войскамі, якія наступаюць на захад ад Віцебска.
Такім чынам, падчас наступлення нашы войскі завяршылі акружэнне групоўкі немцаў у складзе пяці пяхотных дывізій у раёне Віцебска.
Нашыя войскі ўварваліся ў горад Віцебск, дзе завязаліся вулічныя баі.
© Sputnik / Peter Bernstein / Перайсці ў медыябанкГрупа жанчын-снайпераў савецкай 33-й арміі ідзе на пазіцыі
Группа женщин-снайперов советской 33-й армии идет на позиции - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2024
Група жанчын-снайпераў савецкай 33-й арміі ідзе на пазіцыі
На Аршанскім напрамку нашы войскі, працягваючы наступленне, з баямі занялі больш за 40 населеных пунктаў. Сярод іх Бабінавічы, Іванькава, Заазер’е, Вялікая і Малая Бабіна, Арэхі-Выдрыца, Ступакі, Галяшы, Мардашэвічы, Тэалін і чыгуначная станцыя Хлюсціна (14 кіламетраў на паўночны ўсход ад Оршы). На Магілёўскім напрамку нашы войскі, развіваючы паспяховае наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Магілёўскай вобласці горадам Чавусы, а таксама з баямі занялі больш як 150 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Вуглы, Ждановічы, Вялікае і Малое Бушкава, Кіркоры, Сухары, Васьковічы, Цемрывічы, Бардзінічы, Зарэчча.
Войскі 1-га Беларускага фронту, перайшоўшы ў наступленне ў раёне на паўднёвым захадзе ад горада Жлобін, прарвалі, пры падтрымцы масіраваных удараў артылерыі і авіяцыі, моцна ўмацаваную абарону немцаў, якая прыкрывае Бабруйскі напрамак, на ўчастку працягласцю 35 кіламетраў і за два дні наступальных баёў прасунуліся наперад да 30 кіламетраў, пашырыўшы прарыў да 80 кіламетраў па фронце. Адначасова на поўнач ад горада Рагачоў войскі фронту фарсіравалі раку Друць і прарвалі моцную, глыбока эшаланіраваную абарону праціўніка на фронце працягласцю 30 кіламетраў і прасунуліся ў глыбіню да 12 кіламетраў. У ходзе наступлення войскамі фронту вызвалена больш за 100 населеных пунктаў, сярод якіх Стайкі, Дубцы, Рэкта (23 кіламетры на паўночны захад ад Рагачова), Азеране, Дзядоўшчына, Вялікая Канапліца, Верычаў, Заполле, Кнышавічы (8 кіламетраў на паўднёвы захад ад Парычаў), Тумараўка, Забалацце, Коўчыцы 1-я, Барані Рог, Крукі, Чорныя Броды, Протасы, Майсееўка, Праслішэ, Граб’е, Мушычы і чыгуначная станцыя Машна.
Такім чынам, нашы войскі перарэзалі чыгунку Бабруйск – Лунінец.
На працягу 24 чэрвеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 44 нямецкія танкі. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 48 самалётаў праціўніка.

Налёт нашай авіяцыі на чыгуначны вузел Полацк і станцыю Обаль

Наша авіяцыя далёкага дзеяння ў ноч на 25 чэрвеня здзейсніла налёт на чыгуначны вузел Полацк і станцыю Обаль.
Падчас налёту на чыгуначным вузле Полацк назіралася вялікая колькасць эшалонаў з войскамі і ваеннымі матэрыяламі. Нашы лётчыкі, асвятліўшы тэрыторыю вузла святлівымі бомбамі, падверглі прыцэльнай бамбардзіроўцы чыгуначныя саставы, склады і збудаванні.
На таварнай станцыі ўзнікла 10 ачагоў пажару, з іх 3 асабліва вялікіх памераў. Агонь ахапіў некалькі эшалонаў і станцыйныя пабудовы. Ва ўсходняй частцы вузла адбыўся выбух вялізнай сілы.
На чыгуначнай станцыі Обаль у выніку масіраванага ўдару нашай авіяцыі разбіта і спалена некалькі чыгуначных эшалонаў. На тэрыторыі станцыі ўзніклі пажары і адбыліся моцныя выбухі.
© SputnikДзеці, вызваленыя з нямецкага палону
Дети, освобожденные из немецкого плена. - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2024
Дзеці, вызваленыя з нямецкага палону
* * *
На захад ад горада Віцебск нашы войскі, праследуючы разгромленыя часці праціўніка, фарсіравалі Заходнюю Дзвіну. Наступленне нашых войск было настолькі імклівым, што немцы, якія адступілі ў паніцы, нават не паспелі ўзарваць мост цераз раку. Хутка рухаючыся наперад, савецкія часці злучыліся з войскамі, якія наступаюць на поўдзень ад горада Віцебск. Такім чынам нашыя войскі завяршылі акружэнне віцебскай групоўкі немцаў. Дарогі і раёны баёў усеяны сотнямі варожых трупаў. Паўсюль валяецца разбітая тэхніка, а таксама вялікае ўзбраенне, кінутае немцамі. Паводле няпоўных звестак, за дзень баёў знішчана 2.700 гітлераўцаў, захоплена 12 самаходных і 50 палявых гармат, 230 кулямётаў, 10 складоў з боепрыпасамі і харчаваннем, вялікая колькасць рознай зброі і рыштунку. Узята ў палон звыш 600 нямецкіх салдат і афіцэраў. На бок Чырвонай Арміі перайшла ў поўным складзе адна рота 56 нямецкай пяхотнай дывізіі.
* * *
На поўдзень ад горада Віцебск часці Н-скага злучэння штурмам занялі буйную чыгуначную станцыю і вузел грунтавых дарог горад Багушэўск і раённы цэнтр Віцебскай вобласці горад Сянно. Вораг нясе вялікія страты. Па папярэдніх даных, савецкія войскі за два дні знішчылі звыш 8 тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў, спалілі 28 танкаў і самаходных гармат, да 500 аўтамашын, разбілі 140 гармат. Нашы часці захапілі 104 гарматы, 246 кулямётаў, 41 мінамёт, 25 радыёстанцый, 47 складоў з ваеннай маёмасцю, боепрыпасамі і харчаваннем. Узята ў палон больш за 700 нямецкіх салдат і афіцэраў.
* * *
На Магілёўскім напрамку савецкія войскі, праследуючы ворага, які адыходзіць, з ходу фарсіравалі раку Бася і ў выніку жорсткага бою авалодалі горадам Чавусы. Заходні бераг ракі Бася немцы ператварылі ў моцна ўмацаваную мяжу абароны, насычаную агнявымі сродкамі. Наша артылерыя, бамбардзіровачная і штурмавая авіяцыя падавілі агнявыя кропкі праціўніка. Імклівым ударам савецкія часці прарвалі другую абарончую мяжу праціўніка і, паспяхова рухаючыся наперад, занялі больш за 150 населеных пунктаў. Падраздзяленні Н-скай часці разграмілі нямецкі пяхотны полк і захапілі палкавы сцяг. Па няпоўных даных, байцы H-скага злучэння за два дні баёў знішчылі да 2.000 нямецкіх салдат і афіцэраў. Захоплена 19 гармат, 54 кулямёты, 18 буйнакаліберных мінамётаў, 8 радыёстанцый, 2 склады боепрыпасаў і шмат іншых трафеяў.
* * *
На паўднёвы захад ад горада Жлобін нашы войскі, пасля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі і ўдараў авіяцыі па ўмацаваннях і агнявых пазіцыях праціўніка, перайшлі ў наступленне. Абапіраючыся на шырока развітую сетку траншэй і шматлікія дзоты, прыкрытыя міннымі палямі і драцянымі загародамі, а таксама воднымі перашкодамі і балотамі, немцы аказвалі адчайнае супраціўленне. Аднак савецкія войскі павалілі праціўніка, прарвалі яго абарону і, прасоўваючыся наперад, занялі шэраг населеных пунктаў. Па няпоўных даных, знішчана больш за 2.000 гітлераўцаў. Адначасова на поўнач ад горада Рагачоў нашы войскі пераправіліся праз раку Друць. Савецкая пяхота, падтрыманая магутнымі ўдарамі артылерыі і авіяцыі, штурмам прарвала глыбока эшаланіраваную абарону праціўніка і працягвае паспяхова прасоўвацца наперад. На полі бою засталося звыш 1.700 варожых трупаў. Захоплена шмат трафеяў і палонных.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0