Лукашэнка павіншаваў Славенію з Днём дзяржаўнасці

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкСталіца Славеніі Любляна
Сталіца Славеніі Любляна - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2024
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт адзначае, што мудрасць беларусаў і славенцаў будуць цвёрдай асновай супрацоўніцтва.
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Славеніі з нацыянальным святам – Днём дзяржаўнасці.
Лукашэнка адзначыў, што за апошнія дзесяцігоддзі адносіны са Славеніяй складваліся па-рознаму.
"Мы перажывалі ўзлёты і падзенні, сталі сведкамі значных і драматычных змяненняў на Еўрапейскім кантыненце. Упэўнен, што ніякія знешнія перашкоды і штучна створаныя бар’еры не будуць перашкаджаць шчыраму дыялогу і ўзаемадзеянню дзеля ўмацавання незалежнасці дзвюх краін і павышэння дабрабыту іх жыхароў", - гаворыцца ў віншаванні, апублікаваным прэс-службай.
Ад імя беларускага народа прэзідэнт пажадаў славенцам шчасця, міру і працвітання.
"Шматвяковая мудрасць беларусаў і славенцаў, узважанасць, узаемная павага, моцныя эканамічныя і гуманітарныя сувязі – усё гэта павінна быць цвёрдай асновай нашага супрацоўніцтва", - упэўнен Лукашэнка.
Па даных МЗС, дыпадносіны са Славеніяй былі ўстаноўлены ў 1992 годзе. Інтарэсы Беларусі ў гэтай краіне па сумяшчальніцтве прадстаўляе пасольства ў Аўстрыі. Пры гэтым у беларускай і славенскай сталіцах ёсць офісы ганаровых консулаў.
Паміж дзвюма краінамі ёсць таксама культурныя і гуманітарныя сувязі.

Дзень дзяржаўнасці Славеніі

Дзень дзяржаўнасці адзначаецца штогод 25 чэрвеня ў памяць аб абвяшчэнні незалежнасці Славеніі ў 1991 годзе і яе выхадзе са складу Югаславіі.
Югаславія не прызнала незалежнасць і ўвяла войскі. Такім чынам пачалася дзесяцідзённая вайна, якая скончылася перамогай Славеніі і прызнаннем яе незалежнасці з боку Югаславіі.
У гэты дзень па ўсёй краіне праводзяцца ўрачыстыя сходы і народныя гулянні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 06.06.2024
Лукашэнка: шведы і беларусы сапернічалі толькі на спартыўных пляцоўках
Стужка навiн
0