https://bel.sputnik.by/20240626/pastagoddzya-tamu-mnsku-prysvol-zvanne-gorada-geroya--gstoryya--vdea-1087482390.html
Паўстагоддзя таму Мінску прысвоілі званне Горада-героя – гісторыя ў відэа
Паўстагоддзя таму Мінску прысвоілі званне Горада-героя – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
Роўна паўстагоддзя таму, у 1974 годзе, праз 30 гадоў пасля вызвалення ад акупацыі, Мінску было прысвоена званне Горада-героя. 26.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-26T10:14+0300
2024-06-26T10:14+0300
2024-06-26T19:55+0300
відэа
горад-герой
мінск
грамадства
палітыка
гісторыя
вялікая айчынная вайна
пётр машэраў
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/13/1087297098_0:0:1281:720_1920x0_80_0_0_c1dc74c3f56630aa04ddeded9b0c2a6a.jpg
Мінск стаў дзевятым горадам-героем у СССР, ён чакаў сваёй зоркі роўна 30 гадоў. 26 чэрвеня 1974 года быў падпісаны ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску звання Горад-герой.На кадрах архіўнай хронікі – урачысты мітынг у Мінску, які быў прысвечаны прысваенню гораду звання героя. На плошчы Леніна, перад Домам урада ў першых шэрагах стаяць ветэраны вайны – яшчэ зусім не старыя моцныя людзі, з баявымі ордэнамі.Перад прысутнымі на плошчы пад праліўным дажджом выступае першы сакратар ЦК кампартыі БССР Пётр Машэраў. Тое, што Мінск усё ж такі атрымаў гэтае званне, – яго заслуга. Многія гады пытанне аб прысваенні Мінску звання Горада-героя заставалася падвешаным у паветры. Першыя званні герояў горада СССР – Ленінград, Сталінград, Севастопаль і Адэса – атрымалі яшчэ ў 1945 годзе.Мінску, у цэнтры якога пасля вызвалення, што адбылося 3 ліпеня 1944 года ў ходзе Мінскай наступальнай аперацыі як ключавога этапу Беларускай стратэгічнай аперацыі "Баграціён", было не больш за 70 цэлых будынкаў, гэтага звання прыйшлося чакаць доўга. У афіцыйнай ваеннай гістарыяграфіі былі пытанні да мінскага падполля, якое дзейнічала ў горадзе ў гады вайны. Мінскія падпольшчыкі афіцыйна былі прызнаны героямі супраціўлення толькі ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Да гэтага стаўленне да іх дзейнасці было неадназначнае, таму і пытанне з прысваеннем звання Мінску рэспубліканскія ўлады не спяшаліся ўзнімаць.Калі Пётр Машэраў стаў першым сакратаром ЦК кампартыі БССР, ён зноў узняў пытанне аб прысваенні Мінску ганаровага звання. І вось у 1974 годзе горад стаў героем. Выступаючы на ўрачыстым мітынгу перад ветэранамі і жыхарамі Мінска, Пётр Машэраў адзначыў, што "зорка Героя на сцягу Мінска – гэта і ваша зорка".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/13/1087297098_98:0:1058:720_1920x0_80_0_0_f519c3268463f8daae04a29cbc746cd4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, горад-герой, мінск, грамадства, палітыка, гісторыя, вялікая айчынная вайна, пётр машэраў, у беларусі, беларусь, видео
відэа, горад-герой, мінск, грамадства, палітыка, гісторыя, вялікая айчынная вайна, пётр машэраў, у беларусі, беларусь, видео
Паўстагоддзя таму Мінску прысвоілі званне Горада-героя – гісторыя ў відэа
10:14 26.06.2024 (абноўлена: 19:55 26.06.2024) Эксклюзіў
Роўна паўстагоддзя таму, у 1974 годзе, праз 30 гадоў пасля вызвалення ад акупацыі, Мінску было прысвоена званне Горада-героя.
Мінск стаў дзевятым горадам-героем у СССР, ён чакаў сваёй зоркі роўна 30 гадоў. 26 чэрвеня 1974 года быў падпісаны ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску звання Горад-герой.
На кадрах архіўнай хронікі – урачысты мітынг у Мінску, які быў прысвечаны прысваенню гораду звання героя. На плошчы Леніна, перад Домам урада ў першых шэрагах стаяць ветэраны вайны – яшчэ зусім не старыя моцныя людзі, з баявымі ордэнамі.
Перад прысутнымі на плошчы пад праліўным дажджом выступае першы сакратар ЦК кампартыі БССР Пётр Машэраў. Тое, што Мінск усё ж такі атрымаў гэтае званне, – яго заслуга. Многія гады пытанне аб прысваенні Мінску звання Горада-героя заставалася падвешаным у паветры. Першыя званні герояў горада СССР – Ленінград, Сталінград, Севастопаль і Адэса – атрымалі яшчэ ў 1945 годзе.
Мінску, у цэнтры якога пасля вызвалення, што адбылося 3 ліпеня 1944 года ў ходзе Мінскай наступальнай аперацыі як ключавога этапу Беларускай стратэгічнай аперацыі "Баграціён", было не больш за 70 цэлых будынкаў, гэтага звання прыйшлося чакаць доўга. У афіцыйнай ваеннай гістарыяграфіі былі пытанні да мінскага падполля, якое дзейнічала ў горадзе ў гады вайны. Мінскія падпольшчыкі афіцыйна былі прызнаны героямі супраціўлення толькі ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Да гэтага стаўленне да іх дзейнасці было неадназначнае, таму і пытанне з прысваеннем звання Мінску рэспубліканскія ўлады не спяшаліся ўзнімаць.
Калі Пётр Машэраў стаў першым сакратаром ЦК кампартыі БССР, ён зноў узняў пытанне аб прысваенні Мінску ганаровага звання. І вось у 1974 годзе горад стаў героем. Выступаючы на ўрачыстым мітынгу перад ветэранамі і жыхарамі Мінска, Пётр Машэраў адзначыў, што "зорка Героя на сцягу Мінска – гэта і ваша зорка".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"