https://bel.sputnik.by/20240626/pet-bank--styk-novy-tsekh-adkryl-na-kalnkavtskm-malochnym-kambnatse-1087496642.html
ПЭТ-банкі і стыкі: новы цэх адкрылі на Калінкавіцкім малочным камбінаце
ПЭТ-банкі і стыкі: новы цэх адкрылі на Калінкавіцкім малочным камбінаце
Sputnik Беларусь
Прадукцыю беларускага малочнага брэнда пачалі выпускаць у новай упакоўцы, якая дае магчымасць павялічыць рэнтабельнасць з 8% да 20%. 26.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-26T15:12+0300
2024-06-26T15:12+0300
2024-06-26T15:12+0300
калінкавічы
калінкавіцкі раён
вытворчасць
прадукты харчавання
харчаванне
малако
эканоміка
навіны
кітай
кнр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/1a/1087492689_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_f5e45cbaae3e03288aa5c968482b0135.jpg
ГОМЕЛЬ, 26 чэр – Sputnik. Новы цэх Калінкавіцкага малочнага камбіната адкрылі напярэдадні Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко падкрэсліў, што такі падарунак да свята дасць магчымасць стварыць новыя працоўныя месцы і пашырыць экспартны патэнцыял. Ён таксама пажадаў калектыву камбіната добрых вынікаў і плённай працы.Новая лінія па расфасоўцы сухіх малочных прадуктаў у спажывецкую ўпакоўку дазваляе фасаваць цэльнае і абястлушчанае сухое малако ў ПЭТ-банкі і пакеты тыпу стык розных аб'ёмаў ад 14 грамаў да аднаго кілаграма.На камбінаце ўдакладнілі, што вырабляць палімерную упакоўку будуць на месцы, для гэтага закупілі неабходнае абсталяванне для вытворчасці прэформ, накрывак і мерных лыжак, слоікаў. Адгружаць прадукцыю ў спажывецкай упакоўцы плануюць у Кітай і Расію.Там таксама адзначылі, што пацверджаных заказаў на дадзеную прадукцыю дастаткова. Новая лінія дасць магчымасць павялічыць выручку прадпрыемства і забяспечыць далейшае развіццё вытворчасці. Рэнтабельнасць пры гэтым павялічыцца з 8% да 20%.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240603/mnselgaskharch-u-belarus-samazabespyachenne-malochkay-vyshey-chym-u-es-1086778095.html
калінкавічы
калінкавіцкі раён
кітай
кнр
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/1a/1087492689_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_381535c52ef420938ca21e4128913509.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
калінкавічы, калінкавіцкі раён, вытворчасць, прадукты харчавання, харчаванне, малако, эканоміка, навіны , кітай, кнр, экспарт, у беларусі, беларусь
калінкавічы, калінкавіцкі раён, вытворчасць, прадукты харчавання, харчаванне, малако, эканоміка, навіны , кітай, кнр, экспарт, у беларусі, беларусь
ПЭТ-банкі і стыкі: новы цэх адкрылі на Калінкавіцкім малочным камбінаце
Прадукцыю беларускага малочнага брэнда пачалі выпускаць у новай упакоўцы, якая дае магчымасць павялічыць рэнтабельнасць з 8% да 20%.
ГОМЕЛЬ, 26 чэр – Sputnik. Новы цэх Калінкавіцкага малочнага камбіната адкрылі напярэдадні Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко падкрэсліў, што такі падарунак да свята дасць магчымасць стварыць новыя працоўныя месцы і пашырыць экспартны патэнцыял. Ён таксама пажадаў калектыву камбіната добрых вынікаў і плённай працы.
"Сёння, каб пашыраць вытворчасць, трэба знайсці рэнтабельны прадукт. Партнёры з Хэбэя прасоўваюць марку "Калінка", прадукцыя трапляе на паліцы кітайскага рынку. З кіраўніцтвам камбіната падабралі патрэбныя тэхнічныя параметры, каб тавар быў запатрабаваным і канкурэнтаздольным", - звярнуўся да калектыву прадпрыемства Іван Крупко.
Новая лінія па расфасоўцы сухіх малочных прадуктаў у спажывецкую ўпакоўку дазваляе фасаваць цэльнае і абястлушчанае сухое малако ў ПЭТ-банкі і пакеты тыпу стык розных аб'ёмаў ад 14 грамаў да аднаго кілаграма.
На камбінаце ўдакладнілі, што вырабляць палімерную упакоўку будуць на месцы, для гэтага закупілі неабходнае абсталяванне для вытворчасці прэформ, накрывак і мерных лыжак, слоікаў. Адгружаць прадукцыю ў спажывецкай упакоўцы плануюць у Кітай і Расію.
Там таксама адзначылі, што пацверджаных заказаў на дадзеную прадукцыю дастаткова. Новая лінія дасць магчымасць павялічыць выручку прадпрыемства і забяспечыць далейшае развіццё вытворчасці. Рэнтабельнасць пры гэтым павялічыцца з 8% да 20%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"