https://bel.sputnik.by/20240626/yak-u-1941-m-upershynyu-spyaval-vstavay-strana-ogromnaya--gstoryya--vdea-1087480558.html
Як у 1941-м упершыню спявалі "Вставай, страна огромная" – гісторыя ў відэа
Як у 1941-м упершыню спявалі "Вставай, страна огромная" – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
Песня "Священная война" ўпершыню прагучала на Беларускім вакзале ў Маскве 26 чэрвеня 1941 года, пад яе адпраўляліся на фронт байцы Чырвонай Арміі і народнага... 26.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-26T09:41+0300
2024-06-26T09:41+0300
2024-06-26T09:41+0300
відэа
відэа
грамадства
культура
вялікая айчынная вайна
гісторыя
ссср
эксклюзіў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/16/1076857241_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_90602b910524358c9b1c003fb13ba25c.jpg
Песня "Священная война" стала сімвалам мужнасці, стойкасці і яднання краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтарам слоў "Вставай, страна огромная" стаў вядомы савецкі паэт Васіль Лебедзеў-Кумач, ён напісаў знакамітыя радкі ўсяго за ноч – з 22 на 23 чэрвеня 1941 года.Праз суткі, 24 чэрвеня песню апублікавалі адначасова ў газетах "Известия" і "Красная звезда", і адразу пасля публікацыі з’явілася і музыка, яе напісаў кампазітар Аляксандр Аляксандраў.Друкаваць словы і ноты тады часу не было, таму, каб падрыхтаваць выкананне, кампазітар запісваў ноты і словы крэйдай на дошцы, а спевакі і музыканты перапісвалі іх у сшытку.Усяго дзень на рэпетыцыі, і 26 чэрвеня 1941 года "Вставай, страна огромная" упершыню спявалі на Беларускім вакзале ў Маскве. Па ўспамінах відавочцаў, песню ў той дзень выканалі пяць разоў запар. З ёй сыходзілі на фронт байцы Чырвонай Арміі і народнага апалчэння.Цікава, што да сярэдзіны восені 1941 года песня, па сутнасці, нідзе не гучала. Тады лічылася, што салдаты ідуць не на "смертный бой", а каб вельмі хутка вярнуцца з Перамогай. Упершыню па Усесаюзным радыё і з рэпрадуктараў на галоўных плошчах вялікай краіны "Священная война" прагучала толькі на 116-ы дзень вайны – 15 кастрычніка 1941 года. У той дзень было прынята рашэнне эвакуіраваць з Масквы ўсе прадпрыемствы і ўрад.Кожны наступны дзень вайны роўна ў 6 гадзін раніцы пачынаўся з гэтай песні для ўсёй вялікай краіны – "Священная война" гучала па радыё адразу пасля бою крамлёўскіх курантаў.У 2005 годзе на будынку Беларускага вакзала ў Маскве ўстанавілі мемарыяльную дошку – у памяць аб тым, як упершыню была выканана песня "Священная война".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/16/1076857241_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_874fc27ffffcc805393fec3b25b5fcb7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, грамадства, культура, вялікая айчынная вайна, гісторыя, ссср, эксклюзіў, видео
відэа, грамадства, культура, вялікая айчынная вайна, гісторыя, ссср, эксклюзіў, видео
Як у 1941-м упершыню спявалі "Вставай, страна огромная" – гісторыя ў відэа
Эксклюзіў
Песня "Священная война" ўпершыню прагучала на Беларускім вакзале ў Маскве 26 чэрвеня 1941 года, пад яе адпраўляліся на фронт байцы Чырвонай Арміі і народнага апалчэння. Глядзіце на відэа Sputnik, як стваралася і ўпершыню была выканана гэтая легендарная песня.
Песня "Священная война" стала сімвалам мужнасці, стойкасці і яднання краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтарам слоў "Вставай, страна огромная" стаў вядомы савецкі паэт Васіль Лебедзеў-Кумач, ён напісаў знакамітыя радкі ўсяго за ноч – з 22 на 23 чэрвеня 1941 года.
Праз суткі, 24 чэрвеня песню апублікавалі адначасова ў газетах "Известия" і "Красная звезда", і адразу пасля публікацыі з’явілася і музыка, яе напісаў кампазітар Аляксандр Аляксандраў.
Друкаваць словы і ноты тады часу не было, таму, каб падрыхтаваць выкананне, кампазітар запісваў ноты і словы крэйдай на дошцы, а спевакі і музыканты перапісвалі іх у сшытку.
Усяго дзень на рэпетыцыі, і 26 чэрвеня 1941 года "Вставай, страна огромная" упершыню спявалі на Беларускім вакзале ў Маскве. Па ўспамінах відавочцаў, песню ў той дзень выканалі пяць разоў запар. З ёй сыходзілі на фронт байцы Чырвонай Арміі і народнага апалчэння.
Цікава, што да сярэдзіны восені 1941 года песня, па сутнасці, нідзе не гучала. Тады лічылася, што салдаты ідуць не на "смертный бой", а каб вельмі хутка вярнуцца з Перамогай. Упершыню па Усесаюзным радыё і з рэпрадуктараў на галоўных плошчах вялікай краіны "Священная война" прагучала толькі на 116-ы дзень вайны – 15 кастрычніка 1941 года. У той дзень было прынята рашэнне эвакуіраваць з Масквы ўсе прадпрыемствы і ўрад.
Кожны наступны дзень вайны роўна ў 6 гадзін раніцы пачынаўся з гэтай песні для ўсёй вялікай краіны – "Священная война" гучала па радыё адразу пасля бою крамлёўскіх курантаў.
У 2005 годзе на будынку Беларускага вакзала ў Маскве ўстанавілі мемарыяльную дошку – у памяць аб тым, як упершыню была выканана песня "Священная война".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"