https://bel.sputnik.by/20240626/yuryyu-vanovu-prysvoena-zvanne-zasluzhanaga-zhurnalsta-1087501071.html
Юрыю Іванову прысвоена званне заслужанага журналіста
Юрыю Іванову прысвоена званне заслужанага журналіста
Sputnik Беларусь
Узнагароду за шматгадовую працу ў галіне журналістыкі Іванову ўручыў старшыня БСЖ Андрэй Крывашэеў. 26.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-26T17:44+0300
2024-06-26T17:44+0300
2024-06-26T17:44+0300
юрый іваноў
фатограф
журналіст
смі
узнагарода
навіны
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/0f/1076635150_176:0:2657:1396_1920x0_80_0_0_391262a90d7c909183f3fc988919d97a.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Вядомы беларускі фотакарэспандэнт Юрый Іваноў удастоены звання заслужанага журналіста, перадае карэспандэнт Sputnik.Сёння ў Беларускім саюзе журналістаў ва ўрачыстай абстаноўцы фотакарэспандэнту Юрыю Іванову за шматгадовую плённую работу ў галіне журналістыкі прысвоена ганаровае званне БСЖ "Заслужаны журналіст".Узнагароду Іванову ўручыў старшыня БСЖ Андрэй Крывашэеў.Юрый Іваноў нарадзіўся ў 1939 годзе ў Сімферопалі. Творчы шлях пачынаў у газетах "Знамя юности" і "Советская Белоруссия". З 1965 года – уласны фотакарэспандэнт Агенцтва друку "Новости" (АДН). У 1987 годзе Іваноў увайшоў у лік 100 найлепшых фатографаў свету.Аўтар альбомаў "Крэпасць-герой", "Гомель", "Брэст", "Лепель" і больш за 30 персанальных выставак у Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі і іншых краінах. Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў Беларусі. Лаўрэат прэміі "Залатая Літара".Героямі рэпартажаў аўтара ў розны час былі вядомыя паэты і мастакі, прэзідэнты і каралі, нобелеўскія лаўрэаты і алімпійскія чэмпіёны, музыканты і касманаўты, а таксама гістарычныя падзеі. Іваноў – адзіны фотакарэспандэнт з Беларусі, які атрымаў узнагароду "World Press Photo" і ўдзельнічаў у грандыёзным праекце "Один день из жизни Советского Союза". У выданне ўвайшлі больш за сотню лепшых фатаграфій, у тым ліку тры работы Іванова.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240617/fotaapovests-mnulykh-gado-da-85-goddzya-yuryya-vanova-1087220009.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/0f/1076635150_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_5c3e7aef4ab38d551110f47d1ac99e07.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
юрый іваноў, фатограф, журналіст, смі, узнагарода, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
юрый іваноў, фатограф, журналіст, смі, узнагарода, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
Юрыю Іванову прысвоена званне заслужанага журналіста
Узнагароду за шматгадовую працу ў галіне журналістыкі Іванову ўручыў старшыня БСЖ Андрэй Крывашэеў.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Вядомы беларускі фотакарэспандэнт Юрый Іваноў удастоены звання заслужанага журналіста, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння ў Беларускім саюзе журналістаў ва ўрачыстай абстаноўцы фотакарэспандэнту Юрыю Іванову за шматгадовую плённую работу ў галіне журналістыкі прысвоена ганаровае званне БСЖ "Заслужаны журналіст".
Узнагароду Іванову ўручыў старшыня БСЖ Андрэй Крывашэеў.
Юрый Іваноў нарадзіўся ў 1939 годзе ў Сімферопалі. Творчы шлях пачынаў у газетах "Знамя юности" і "Советская Белоруссия". З 1965 года – уласны фотакарэспандэнт Агенцтва друку "Новости" (АДН). У 1987 годзе Іваноў увайшоў у лік 100 найлепшых фатографаў свету.
Аўтар альбомаў "Крэпасць-герой", "Гомель", "Брэст", "Лепель" і больш за 30 персанальных выставак у Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі і іншых краінах. Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў Беларусі. Лаўрэат прэміі "Залатая Літара".
Героямі рэпартажаў аўтара ў розны час былі вядомыя паэты і мастакі, прэзідэнты і каралі, нобелеўскія лаўрэаты і алімпійскія чэмпіёны, музыканты і касманаўты, а таксама гістарычныя падзеі. Іваноў – адзіны фотакарэспандэнт з Беларусі, які атрымаў узнагароду "World Press Photo" і ўдзельнічаў у грандыёзным праекце "Один день из жизни Советского Союза". У выданне ўвайшлі больш за сотню лепшых фатаграфій, у тым ліку тры работы Іванова.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"