https://bel.sputnik.by/20240627/forum-regna-belarus--ras-pachne-pratsavats-u-vtsebskay-voblasts-1087511916.html
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачне працаваць у Віцебскай вобласці
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачне працаваць у Віцебскай вобласці
Sputnik Беларусь
Рэгіянальны форум дзвюх краін сёлета пройдзе на беларускай тэрыторыі адразу ў трох гарадах. 27.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-27T09:17+0300
2024-06-27T09:17+0300
2024-06-27T09:17+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
форум рэгіёнаў беларусі і расіі
навіны
афiша
у беларусі
беларусь
эканоміка
палітыка
віцебск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/0f/1086230963_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_921c8b870c3955c55757f4e2daa20f38.jpg
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Чарговы ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў трох гарадах Віцебскай вобласці 27-28 чэрвеня.Арганізатарамі форуму традыцыйна з’яўляюцца Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.Тэма форуму – "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы".Асаблівасцю мерапрыемства стане тое, што ўпершыню яно пройдзе адразу ў трох гарадах: Віцебску, Полацку і Наваполацку.Папярэдні Х рэгіянальны форум адбыўся ў расійскім Башкортастане пад дэвізам "Вынікі і перспектывы".У ім прынялі ўдзел каля 250 прадстаўнікоў з 47 рэгіёнаў РФ і каля 500 удзельнікаў з беларускага боку. Падчас мерапрыемстваў было падпісана звыш 100 пагадненняў на агульную суму 110 млрд расійскіх рублёў.Графік працы форумуУ чацвер у Полацку, Наваполацку і Віцебску пройдуць секцыйныя пасяджэнні форуму, іх усяго запланавана дзевяць.Акрамя таго, у Віцебску адбудзецца сумеснае пасяджэнне кіруючых органаў Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Беларусі і Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.Таксама пройдзе панэльная сесія кантрольных ведамстваў Беларусі і Расіі на тэму інавацый і сумеснае мерапрыемства гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін.Запланаваны і шэраг выставак.У пятніцу ў Віцебску пройдзе пленарнае пасяджэнне ХI Форуму рэгіёнаў.У гэты ж дзень адбудзецца сустрэча спікераў верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў дзвюх краін. На сустрэчы будзе абмяркоўвацца роля органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне рэгіёнаў у сферы інавацый і прамысловасці.Будуць падпісаны пагадненніПлануецца, што ў рамках правядзення форуму будзе падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве і дзелавых кантрактаў.Як раней паведамляла спікер верхняй палаты беларускага парламента Наталля Качанава, на Форуме рэгіёнаў будзе падпісана 165 пагадненняў і больш за 100 кантрактаў на суму 30 млрд расійскіх рублёў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240626/subotsn-raskaza-chago-chakae-ad-forumu-regna--slavyanskaga-bazaru-1087483262.html
беларусь
віцебск
полацк
наваполацк
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/0f/1086230963_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_df438246943488fc08b12e3b0dcdb214.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, форум рэгіёнаў беларусі і расіі, навіны , афiша , у беларусі, беларусь, эканоміка, палітыка, віцебск, полацк, наваполацк
саюзная дзяржава, форум рэгіёнаў беларусі і расіі, навіны , афiша , у беларусі, беларусь, эканоміка, палітыка, віцебск, полацк, наваполацк
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачне працаваць у Віцебскай вобласці
Рэгіянальны форум дзвюх краін сёлета пройдзе на беларускай тэрыторыі адразу ў трох гарадах.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Чарговы ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў трох гарадах Віцебскай вобласці 27-28 чэрвеня.
Арганізатарамі форуму традыцыйна з’яўляюцца Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.
Тэма форуму – "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы".
Асаблівасцю мерапрыемства стане тое, што ўпершыню яно пройдзе адразу ў трох гарадах: Віцебску, Полацку і Наваполацку.
Папярэдні Х рэгіянальны форум адбыўся ў расійскім Башкортастане пад дэвізам "Вынікі і перспектывы".
У ім прынялі ўдзел каля 250 прадстаўнікоў з 47 рэгіёнаў РФ і каля 500 удзельнікаў з беларускага боку. Падчас мерапрыемстваў было падпісана звыш 100 пагадненняў на агульную суму 110 млрд расійскіх рублёў.
У чацвер у Полацку, Наваполацку і Віцебску пройдуць секцыйныя пасяджэнні форуму, іх усяго запланавана дзевяць.
Акрамя таго, у Віцебску адбудзецца сумеснае пасяджэнне кіруючых органаў Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Беларусі і Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.
Таксама пройдзе панэльная сесія кантрольных ведамстваў Беларусі і Расіі на тэму інавацый і сумеснае мерапрыемства гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін.
Запланаваны і шэраг выставак.
У пятніцу ў Віцебску пройдзе пленарнае пасяджэнне ХI Форуму рэгіёнаў.
У гэты ж дзень адбудзецца сустрэча спікераў верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў дзвюх краін. На сустрэчы будзе абмяркоўвацца роля органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне рэгіёнаў у сферы інавацый і прамысловасці.
Будуць падпісаны пагадненні
Плануецца, што ў рамках правядзення форуму будзе падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве і дзелавых кантрактаў.
Як раней паведамляла спікер верхняй палаты беларускага парламента Наталля Качанава, на Форуме рэгіёнаў будзе падпісана 165 пагадненняў і больш за 100 кантрактаў на суму 30 млрд расійскіх рублёў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"