Максім Рыжанкоў узначаліў МЗС Беларусі

© Photo : НОК БеларусиМаксім Рыжанкоў
Максім Рыжанкоў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2024
Падпісацца
Са снежня 2016 года і да гэтага часу Рыжанкоў займаў пасаду першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў новага міністра замежных спраў, ім стаў Максім Рыжанкоў, паведаміляе Telegram-канале "Пул Першага".
Рыжанкоў зменіць на пасадзе кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Алейніка.
У сваю чаргу Сяргея Алейніка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў членам Савета Рэспублікі, паведамляе БелТА.
"Ён будзе ўзначальваць адпаведную камісію. Ён з гэтым пагадзіўся", - сказаў Лукашэнка.
Алейнік кіраваў беларускім знешнепалітычным ведамствам са снежня 2022 года да гэтага часу. Як і яго папярэднік Уладзімір Макей, скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (цяпер гэта МДЛУ – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), а потым навучаўся ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі.
Дыпламатычную кар’еру пачаў у 1992 годзе ў МЗС Беларусі. Да гэтага пасля заканчэння ВНУ нядоўга працаваў у камсамоле (1986-1988). Пасля каля чатырох гадоў, з 1988 па 1992 гады, быў на ваеннай службе.
Першую сур’ёзную пасаду ў замежустанове атрымаў у 1995 годзе, калі стаў консулам у Гаазе. Таксама быў кіраўніком службы пратакола МЗС, пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні ААН у Жэневе, паслом у Ватыкане, паслом у Вялікабрытаніі.
У 2009 годзе стаў намеснікам міністра замежных спраў, прабыўшы на гэтай пасадзе каля чатырох гадоў. У 2020 годзе яго зноў прызначылі на гэту пазіцыю, у 2022 павысілі да першага намесніка.

Што вядома аб новым кіраўніку МЗС Беларусі?

Максім Рыжанкоў нарадзіўся ў Мінску ў 1972 годзе, а ў 1994-м скончыў гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці "міжнароднае права". Пазней, у 2003 годзе, скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.
Непрацяглы час (у 1994-1996 гадах) Рыжанкоў з’яўляўся супрацоўнікам цэнтральнага апарату МЗС, а потым чатыры гады прапрацаваў у беларускім пасольстве ў Ізраілі.
У 2000 годзе быў прызначаны на пасаду начальніка аддзела АБСЕ і Савета Еўропы МЗС Беларусі і адпрацаваў на гэтай пасадзе да 2003 года. У 2003-2005 гадах працаваў у якасці саветніка-пасланніка пасольства Беларусі ў Польшчы, а ў 2005-2006 гадах быў начальнікам упраўлення Амерыкі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Потым Рыжанкоў шэсць гадоў займаў пасаду начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта, а ў 2012 годзе быў прызначаны памочнікам прэзідэнта па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму. На гэтай пасадзе Рыжанкоў прапрацаваў два гады.
З 2015 па 2017 год быў першым віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі, а са снежня 2016 года быў прызначаны першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, на гэтай пасадзе ён прапрацаваў да сённяшняга дня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Наталля Паўлючэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 13.06.2024
Прэзідэнт Беларусі назначыў новага міністра працы і сацабароны
Стужка навiн
0