https://bel.sputnik.by/20240627/repetytsyya-pavetranaga-parada-prayshla--nebe-nad-mnskam--vdea-1087516828.html
Рэпетыцыя паветранага парада прайшла ў небе над Мінскам – відэа
Рэпетыцыя паветранага парада прайшла ў небе над Мінскам – відэа
Sputnik Беларусь
У небе над беларускай сталіцай можна было ўбачыць больш за 30 паветраных суднаў беларускіх ВПС і ВКС Расійскай Федэрацыі. Глядзіце на відэа, як ваенныя лётчыкі... 27.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-27T11:56+0300
2024-06-27T11:56+0300
2024-06-27T12:09+0300
відэа
парад 3 ліпеня
свята
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
бяспека
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/1b/1087515587_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_2670fb64fd190e46c9681538b0542f6d.jpg
Першымі ў небе над Мінскам з’явіліся тры верталёты Мі-8 з беларускім флагам, флагамі Узброеных сіл, ВПС і войск СПА. За імі ішлі дзве групы верталётаў Мі-8 і Мі-35 у баявым парадку "Пеленг".У паветранай частцы парада 3 ліпеня ў Мінску будуць удзельнічаць і расійскія самалёты і верталёты, яны нядаўна прыбылі ў Беларусь і ўдзельнічаюць у рэпетыцыях нароўні з беларускімі лётчыкамі.Так, у небе над Мінскам можна было назіраць дзве групы верталётаў Мі-28 і Ка-52 Паветрана-касмічных сіл РФ. За імі ляцелі ваенна-транспартны самалёт Ан-26 у суправаджэнні самалётаў Як-130 у баявым парадку.Таксама ў небе можна было назіраць штурмавікі Су-25 у баявым парадку "Ромб" і групу знішчальнікаў Су-30СМ.Акрамя таго ў паветраным парадзе прымуць ўдзел дзве пілатажныя групы расійскіх ПКС – "Витязи" и "Стрижи" у адзіным страі, іх таксама можна было назіраць у небе над Мінскам падчас паветранай рэпетыцыі.Закрыў рэпетыцыю паветранага парада ваенна-транспартны "цяжкавагавік" Іл-76 у суправаджэнні самалётаў Л-39, якія размалявалі неба ў колеры дзяржаўнага флага.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/1b/1087515587_230:0:1190:720_1920x0_80_0_0_0b1669e22aae0aa4baabd2188f471ef5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, парад 3 ліпеня, свята, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, бяспека, мінск, видео
відэа, парад 3 ліпеня, свята, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, бяспека, мінск, видео
Рэпетыцыя паветранага парада прайшла ў небе над Мінскам – відэа
11:56 27.06.2024 (абноўлена: 12:09 27.06.2024) У небе над беларускай сталіцай можна было ўбачыць больш за 30 паветраных суднаў беларускіх ВПС і ВКС Расійскай Федэрацыі. Глядзіце на відэа, як ваенныя лётчыкі рэпеціравалі сваю частку парада да Дня Незалежнасці.
Першымі ў небе над Мінскам з’явіліся тры верталёты Мі-8 з беларускім флагам, флагамі Узброеных сіл, ВПС і войск СПА. За імі ішлі дзве групы верталётаў Мі-8 і Мі-35 у баявым парадку "Пеленг".
У паветранай частцы парада 3 ліпеня ў Мінску будуць удзельнічаць і расійскія самалёты і верталёты, яны нядаўна прыбылі ў Беларусь і ўдзельнічаюць у рэпетыцыях нароўні з беларускімі лётчыкамі.
Так, у небе над Мінскам можна было назіраць дзве групы верталётаў Мі-28 і Ка-52 Паветрана-касмічных сіл РФ. За імі ляцелі ваенна-транспартны самалёт Ан-26 у суправаджэнні самалётаў Як-130 у баявым парадку.
Таксама ў небе можна было назіраць штурмавікі Су-25 у баявым парадку "Ромб" і групу знішчальнікаў Су-30СМ.
Акрамя таго ў паветраным парадзе прымуць ўдзел дзве пілатажныя групы расійскіх ПКС – "Витязи" и "Стрижи" у адзіным страі, іх таксама можна было назіраць у небе над Мінскам падчас паветранай рэпетыцыі.
Закрыў рэпетыцыю паветранага парада ваенна-транспартны "цяжкавагавік" Іл-76 у суправаджэнні самалётаў Л-39, якія размалявалі неба ў колеры дзяржаўнага флага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"