https://bel.sputnik.by/20240628/gryzlo-forum-regna--znakavaya-padzeya--sayuznay-ntegratsy-1087570465.html
Грызлоў: Форум рэгіёнаў – знакавая падзея ў саюзнай інтэграцыі
Грызлоў: Форум рэгіёнаў – знакавая падзея ў саюзнай інтэграцыі
Sputnik Беларусь
Па словах расийскага пасла, Форум штогод задае новую планку двухбаковага супрацоўніцтва. 28.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-28T11:54+0300
2024-06-28T11:54+0300
2024-06-28T11:54+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
барыс грызлоў
навіны
у беларусі
беларусь
расія
палітыка
эканоміка
віцебск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/10/1072345915_0:170:2727:1704_1920x0_80_0_0_557336942d50880c44180dd712f40053.jpg
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. XI Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які праходзіць у Віцебску, Полацку і Наваполацку, зъяўляецца знакавай падзеяй у рамках саюзнай інтэграцыі, заявіў пасол РФ у рэспубліцы Барыс Грызлоў.Паводле яго слоў, у бягучым годзе ў мерапрыемстве бяруць удзел больш за 700 прадстаўнікоў РФ, у тым ліку з новых рэгіёнаў, будзе заключана больш за 100 кантрактаў.Грызлоў адзначыў, што трэба разумець: мэта Форуму не ў тым, каб пераадолець чарговую фінансавую адзнаку – прынцыпова важна якасна новае напаўненне заключаных кантрактаў."На парадку дня – стварэнне перадавых вытворчасцей, развіццё інавацыйных галін і рэалізацыя перспектыўных праектаў", - падкрэсліў ён.Пасол заявіў, што за апошнія гады Форум выйшаў далёка за рамкі двух дзён, у якія ён праводзіцца: яшчэ ў перыяд яго падрыхтоўкі 47 кампаній з адной толькі Віцебскай вобласці заключылі з партнёрамі з Расіі 394 камерцыйныя кантракты.Грызлоў сказаў, што Форум надае імпульс дзелавой актыўнасці, якая не спыняецца на працягу ўсяго года: толькі ў 2023-м Беларусь наведала 91 дэлегацыя расійскіх рэгіёнаў, а РФ – 96 беларускіх дэлегацый і 136 бізнес-місій. У гэтым годзе ў рэспубліцы пабывалі ўжо 13 кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў.Пасол таксама прывёў лічбы: па выніках толькі І квартала бягучага года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля трыльёна расійскіх рублёў. Пры гэтым эканомікі Расіі і Беларусі працягваюць упэўнена расці на фоне стагнацыі, у якую загнаў сябе калектыўны Захад.Паводле яго слоў, Форум – гэта ўжо не проста штогадовае мерапрыемства, а фактычна нясучы каркас міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, доўгатэрміновы назапашвальны эфект ад пашырэння якога яшчэ толькі трэба будзе ацаніць.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240628/khabra-u-bashkortastana-sts-patreba--belaruskkh-gusenchnykh-traktarakh-1087566433.html
беларусь
расія
віцебск
полацк
наваполацк
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/10/1072345915_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_89bc477da055f8de17904c7b1c515641.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, барыс грызлоў, навіны , у беларусі, беларусь, расія, палітыка, эканоміка, віцебск, полацк, наваполацк, форум рэгіёнаў беларусі і расіі, пасол, пасольства рф у беларусі
саюзная дзяржава, барыс грызлоў, навіны , у беларусі, беларусь, расія, палітыка, эканоміка, віцебск, полацк, наваполацк, форум рэгіёнаў беларусі і расіі, пасол, пасольства рф у беларусі
Грызлоў: Форум рэгіёнаў – знакавая падзея ў саюзнай інтэграцыі
Па словах расийскага пасла, Форум штогод задае новую планку двухбаковага супрацоўніцтва.
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. XI Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які праходзіць у Віцебску, Полацку і Наваполацку, зъяўляецца знакавай падзеяй у рамках саюзнай інтэграцыі, заявіў пасол РФ у рэспубліцы Барыс Грызлоў.
"Мы гаворым аб гэтым упэўнена, паколькі кожны год гэтае мерапрыемства не проста апраўдвае самыя высокія чаканні, але задае новую планку расійска-беларускага міжрэгіянальнага партнёрства", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, у бягучым годзе ў мерапрыемстве бяруць удзел больш за 700 прадстаўнікоў РФ, у тым ліку з новых рэгіёнаў, будзе заключана больш за 100 кантрактаў.
Грызлоў адзначыў, што трэба разумець: мэта Форуму не ў тым, каб пераадолець чарговую фінансавую адзнаку – прынцыпова важна якасна новае напаўненне заключаных кантрактаў.
"На парадку дня – стварэнне перадавых вытворчасцей, развіццё інавацыйных галін і рэалізацыя перспектыўных праектаў", - падкрэсліў ён.
Пасол заявіў, што за апошнія гады Форум выйшаў далёка за рамкі двух дзён, у якія ён праводзіцца: яшчэ ў перыяд яго падрыхтоўкі 47 кампаній з адной толькі Віцебскай вобласці заключылі з партнёрамі з Расіі 394 камерцыйныя кантракты.
Грызлоў сказаў, што Форум надае імпульс дзелавой актыўнасці, якая не спыняецца на працягу ўсяго года: толькі ў 2023-м Беларусь наведала 91 дэлегацыя расійскіх рэгіёнаў, а РФ – 96 беларускіх дэлегацый і 136 бізнес-місій. У гэтым годзе ў рэспубліцы пабывалі ўжо 13 кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў.
"На мой погляд, мы падышлі да адзнакі, калі вынікі Форуму неабходна ацэньваць ужо ў маштабах усёй расійска-беларускай інтэграцыі і росту, які ёй забяспечваецца", - канстатаваў ён.
Пасол таксама прывёў лічбы: па выніках толькі І квартала бягучага года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля трыльёна расійскіх рублёў. Пры гэтым эканомікі Расіі і Беларусі працягваюць упэўнена расці на фоне стагнацыі, у якую загнаў сябе калектыўны Захад.
Паводле яго слоў, Форум – гэта ўжо не проста штогадовае мерапрыемства, а фактычна нясучы каркас міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, доўгатэрміновы назапашвальны эфект ад пашырэння якога яшчэ толькі трэба будзе ацаніць.
"Кіраўніцтва рэспублікі, вобласці і гарадоў Віцебска, Полацка і Наваполацка правяло каласальную падрыхтоўчую работу. Усё зроблена для таго, каб адзінаццаты па ліку Форум прайшоў на самым высокім узроўні. Упэўнен, што яго вынікі перасягнуць нашы чаканні", - сказаў на заканчэнне Грызлоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"