Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: Беларусь і Расія падпісалі на Форуме кантракты на ₽450 млрд

© Sputnik / Виктор ТолочкоПапка с дакументамі
Папка с дакументамі - Sputnik Беларусь, 1920, 28.06.2024
Падпісацца
Паводле слоў прэзідэнта, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стаў унікальнай дыялогавай пляцоўкай і набыў асаблівы і непаўторны стыль.
ВІЦЕБСК, 28 чэр – Sputnik. На пляцоўках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі былі падпісаны кантракты на агульную суму больш як 450 мільярдаў расійскіх рублёў, паведаміў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Відэазварот прэзідэнта трансліраваўся на пленарным пасяджэнні XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Прэзідэнт падкрэсліў, што форум стаў унікальнай дыялогавай пляцоўкай і набыў асаблівы і непаўторны стыль. Больш за тое, паводле яго слоў, ён працягвае прырастаць "смелымі, амбіцыйнымі ініцыятывамі".
"На яго пляцоўках заключана 588 пагадненняў, падпісаны камерцыйныя кантракты на агульную суму звыш 450 мільярдаў расійскіх рублёў. Дасягнуты сур’ёзныя поспехі ў збліжэнні макраэканамічнай, прамысловай, аграрнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай палітыкі", - сказаў Лукашэнка.

Новыя прыярытэты

Прэзідэнт падкрэсліў, што зараз на парадак дня форуму выходзяць пытанні пабудовы інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы.
Лукашэнка растлумачыў, што для забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі неабходныя распрацоўка і ўкараненне інавацыйных рашэнняў. І для гэтага ў Беларусі і Расіі ёсць усе неабходныя ўмовы.
Беларускі лідар таксама нагадаў, што ў Беларусі і Расіі рэалізуецца адзіная прамысловая палітыка і фарміруецца адзіная навукова-тэхналагічная прастора. Акрамя таго, абедзве краіны маюць магутны чалавечы патэнцыял, сказаў прэзідэнт.
Лукашэнка таксама ўпэўнен, што дзвюм краінам удасца выйсці на новы ўзровень саюзнай інтэграцыі, развіцця перадавых тэхналогій і інавацый, а таксама рэалізацыі стратэгічных прыярытэтаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 28.06.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін: Беларусь – ключавы эканамічны партнёр Расіі
Стужка навiн
0