https://bel.sputnik.by/20240628/pazachargovyya-prezdentskya-vybary-prakhodzyats-u-rane-1087566666.html
Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары праходзяць у Іране
Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары праходзяць у Іране
Sputnik Беларусь
Выбары былі прызначаны пасля трагічнай гібелі ў выніку крушэння верталёта прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі. 28.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-28T10:16+0300
2024-06-28T10:16+0300
2024-10-11T14:42+0300
выбары
прэзідэнт
іран
у свеце
палітыка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/1c/1087561266_0:44:3071:1771_1920x0_80_0_0_311749a7a738031d025243b6a5e8b95b.jpg
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары праходзяць у пятніцу ў Іране, участкі для галасавання адкрыліся ў 8:00 паводле мясцовага часу (7:30 паводле мінскага).На пасаду прэтэндуюць чатыры кандыдаты, трое з якіх належаць да кансерватыўнага лагера, а чацвёрты – да рэфарматарскага.Рэгістрацыя кандыдатаў прайшла з 30 мая па 3 чэрвеня, а праверка на адпаведнасць патрабаванням – з 4 па 9 чэрвеня.Перадвыбарная агітацыя праводзілася на працягу двух тыдняў – з 9 чэрвеня да раніцы 27 чэрвеня. За суткі да выбараў быў аб’яўлены "дзень цішыні" (у гэты дзень агітацыя забаронена).Другі тур выбараў (пры неабходнасці) пройдзе 5 ліпеня.Прэтэндэнты на пасадуУсяго ў выбарчы штаб першапачаткова падалі заяўкі 278 чалавек. Зарэгістраваны былі 80 кандыдатаў, больш за палову з якіх – 43 чалавекі – былыя або дзеючыя члены парламента краіны, пры гэтым чацвёра – жанчыны.Па выніках усіх этапаў галоўнымі кандыдатамі ў барацьбе за прэзідэнцкае крэсла сталі шэсць чалавек:Аднак за дзень да выбараў Газізадэ-Хашэмі і Закані знялі свае кандыдатуры на карысць Галібафа і Джалілі.Пазачарговыя выбарыНовыя прэзідэнцкія выбары былі прызначаны паводле канстытуцыі краіны пасля смерці экс-прэзідэнта Эбрахіма Раісі. Раісі і яшчэ шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў загінулі ў выніку крушэння верталёта 19 мая.Да ўступлення на пасаду новага прэзідэнта ўзначальваў выканаўчую ўладу ў краіне віцэ-прэзідэнт Махамад Мохбер.Прэзідэнт у Іране з’яўляецца другім па значнасці палітыкам пасля Вярхоўнага лідара аяталы Алі Хаменеі.У абавязкі прэзідэнта ўваходзіць рэалізацыя палажэнняў канстытуцыі і кіраўніцтва выканаўчай уладай. Ад яго залежыць агульная накіраванасць знешняй палітыкі Ірана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240523/ebrakhma-ras-pakhaval--mazale-mama-rezy--meshkhedze-1086486735.html
іран
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/1c/1087561266_146:0:2875:2047_1920x0_80_0_0_43c3a14fdbe9ff44be06c462dd59155c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, іран, у свеце, палітыка, грамадства, навіны
выбары, прэзідэнт, іран, у свеце, палітыка, грамадства, навіны
Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары праходзяць у Іране
10:16 28.06.2024 (абноўлена: 14:42 11.10.2024) Выбары былі прызначаны пасля трагічнай гібелі ў выніку крушэння верталёта прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі.
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары праходзяць у пятніцу ў Іране, участкі для галасавання адкрыліся ў 8:00 паводле мясцовага часу (7:30 паводле мінскага).
На пасаду прэтэндуюць чатыры кандыдаты, трое з якіх належаць да кансерватыўнага лагера, а чацвёрты – да рэфарматарскага.
Рэгістрацыя кандыдатаў прайшла з 30 мая па 3 чэрвеня, а праверка на адпаведнасць патрабаванням – з 4 па 9 чэрвеня.
Перадвыбарная агітацыя праводзілася на працягу двух тыдняў – з 9 чэрвеня да раніцы 27 чэрвеня. За суткі да выбараў быў аб’яўлены "дзень цішыні" (у гэты дзень агітацыя забаронена).
Другі тур выбараў (пры неабходнасці) пройдзе 5 ліпеня.
Усяго ў выбарчы штаб першапачаткова падалі заяўкі 278 чалавек. Зарэгістраваны былі 80 кандыдатаў, больш за палову з якіх – 43 чалавекі – былыя або дзеючыя члены парламента краіны, пры гэтым чацвёра – жанчыны.
Па выніках усіх этапаў галоўнымі кандыдатамі ў барацьбе за прэзідэнцкае крэсла сталі шэсць чалавек:
экс-кіраўнік МУС клерык Мастафа Пурмахамадзі,
прадстаўнік вярхоўнага лідара Ірана ў Вышэйшым савеце нацыянальнай бяспекі Саід Джалілі,
дзеючы спікер парламента Махамад Багер Галібаф,
мэр Тэгерана Алірэза Закані,
экс-міністр аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ірана і член парламента Масуд Пезешкіян,
кіраўнік Фонду па справах мучанікаў і ветэранаў Амір-Хасэйн Газізадэ-Хашэмі.
Аднак за дзень да выбараў Газізадэ-Хашэмі і Закані знялі свае кандыдатуры на карысць Галібафа і Джалілі.
Новыя прэзідэнцкія выбары былі прызначаны паводле канстытуцыі краіны пасля смерці экс-прэзідэнта Эбрахіма Раісі. Раісі і яшчэ шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў загінулі ў выніку крушэння верталёта 19 мая.
Да ўступлення на пасаду новага прэзідэнта ўзначальваў выканаўчую ўладу ў краіне віцэ-прэзідэнт Махамад Мохбер.
Прэзідэнт у Іране з’яўляецца другім па значнасці палітыкам пасля Вярхоўнага лідара аяталы Алі Хаменеі.
У абавязкі прэзідэнта ўваходзіць рэалізацыя палажэнняў канстытуцыі і кіраўніцтва выканаўчай уладай. Ад яго залежыць агульная накіраванасць знешняй палітыкі Ірана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"