БЧ у ліпені-верасні часова зменіць расклад некаторых цягнікоў

© Sputnik / Виктор ТолочкоЭлектрычка пад'язджае да станцыі, архіўнае фота
Электрычка пад'язджае да станцыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 29.06.2024
Падпісацца
Змяненне раскладу і маршрутаў цягнікоў звязана з правядзеннем на чыгунцы рамонтных работ.
МІНСК, 29 чэр – Sputnik. Беларуская чыгунка ў ліпені-верасні часова зменіць маршруты і расклад некаторых цягнікоў, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.
Так, з-за правядзення рамонтных работ на перагоне Слонім – Азярніца 22, 23, 24, 25, 29, 30, 31 ліпеня, а таксама 1, 5, 8, 12, 15, 19, 20, 21, 22, 26, 27, 28, 29 жніўня і 2, 5, 9, 12, 16, 17, 18, 19, 23, 24, 25, 26 верасня часткова мяняецца маршрут і расклад пасажырскага цягніка №680 Гродна – Віцебск. З Гродна ён будзе адпраўляцца ў 10:36 (замест 11:59) і ісці па іншым маршруце – праз Ліду замест Ваўкавыска.
У гэтыя дні на ўчастку Баранавічы – Ваўкавыск зменіцца расклад і маршрут асобных электрычак.
На 16 і 17 ліпеня запланаваны рамонт чыгуначнага моста на перагоне Палачаны – Валожын. У сувязі з гэтым цягнік №630 Гродна – Мінск з адпраўленнем з Гродна 17 ліпеня ў 6:44 будзе ехаць праз Ліду і Баранавічы і прыбудзе ў сталіцу на 40 хвілін пазней – у 12:03. Зменіцца расклад і цягніка №634/633 Камунары – Гродна 16 ліпеня – ён таксама пройдзе праз станцыі Баранавічы-Цэнтральныя і Ліда.
Адмяняюцца цягнікі №732/731 Гродна – Мінск з адпраўленнем з Гродна 16 ліпеня і з Мінска 17 ліпеня, а таксама №687 Мінск – Гродна з бесперасадачнымі вагонамі Масква – Гродна з адпраўленнем з беларускай сталіцы 17 ліпеня (з Масквы – 16 ліпеня).
У гэтыя ж дні зменіцца маршрут і расклад некаторых электрычак на ўчастку Маладзечна – Ліда.
У БЧ просяць пасажыраў з разуменнем паставіцца да часовых нязручнасцяў і ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасажыр размаўляе па тэлефоне ў цягніку - Sputnik Беларусь, 1920, 28.06.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пскоўская вобласць гатова павялічыць частату цягнікоў у Беларусь
Стужка навiн
0