Белорусская наступательная операция Багратион с 23 июня - 29 августа 1944 года. Вступление Красной Армии в Минск - Sputnik Беларусь, 1920
Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"
Савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю сучаснай Беларусі падчас аперацыі "Баграціён". Яна праходзіла з 23 чэрвеня да 29 жніўня 1944 года. Навіны з франтоў жыхары СССР даведваліся са зводак Саўінфармбюро, якое заснавалі праз два дні пасля пачатку ВАВ. Зводкі аб вызваленні Беларусі чытайце на Sputnik.

Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 30 чэрвеня 1944 года

© Sputnik / Михаил ФилимоновВызваленне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Юныя жыхары Магілёва гуляюць на кінутай зброі ў вызваленым горадзе
Вызваленне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Юныя жыхары Магілёва гуляюць на кінутай зброі ў вызваленым горадзе - Sputnik Беларусь, 1920, 30.06.2024
Вызваленне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Юныя жыхары Магілёва гуляюць на кінутай зброі ў вызваленым горадзе
Падпісацца
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
На Полацкім напрамку нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Вілейскай вобласці горадам Дзісна, а таксама з баямі занялі больш за 100 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Натляны, Пусташы, Ялавіні, Богушава, Шэндэлы, Бабынічы, Празарокі, Чэшкі, Завулек і чыгуначныя станцыі Гараны, Гарчакі, Арэхоўна, Загайе, Палевачы.
На Мінскім напрамку нашы войскі фарсіравалі раку Бярэзіна на шырокім фронце на поўнач ад горада Барысаў і прасунуліся на захад ад ракі на 30 кіламетраў. На паўднёвы ўсход ад горада Барысаў нашы войскі выйшлі да ракі Бярэзіна. За дзень баёў на гэтым напрамку нашы войскі занялі больш як 50 населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Лошніца, Выдрыца, Малыя і Вялікія Нягнавічы, Вяляцічы, Неманіца, Вялікія Ухалоды, Лявонава і чыгуначную станцыю Прыяміна. Нашы войскі ўварваліся ў горад Барысаў, дзе завязаліся вулічныя баі.
На захад ад горада Магілёў нашы войскі, фарсіраваўшы раку Друць, з баямі прасоўваліся наперад і занялі больш за 80 населеных пунктаў, у тым ліку Міхейкава, Стахава, Эсьманы, Стараселле, Студзёнка, Загацце, Суша і чыгуначныя станцыі Друць, Мілае, Вонічы, Стаялава.
На паўночны захад і захад ад горада Бабруйск нашы войскі, развіваючы паспяховае наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Мінскай вобласці горадам і буйной чыгуначнай станцыяй Слуцк, горадам Любань, а таксама з баямі занялі больш за 200 іншых населеных пунктаў і сярод іх буйныя населеныя пункты Багушэвічы, Старыя Рэчкі, Каменічы, Вязаўніца, Талька, Ляўкі, Залужжа, Навасёлкі, Весея, Урэчча, Пагост і чыгуначныя станцыі Вярэйцы, Талька, Фалічы, Вярхуціна, Урэчча, Павусташ, Некрашы.
© Sputnik / Сергей БарановСавецкія сувязісты пракладваюць лінію сувязі праз раку
Витебско-Оршанская операция. 1-й Прибалтийский фронт. Советские связисты прокладывают линию связи через реку - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2024
Савецкія сувязісты пракладваюць лінію сувязі праз раку
У раёне сярэдняга цячэння ракі Прыпяць нашы войскі вялі наступальныя баі, падчас якіх авалодалі раённымі цэнтрамі Палескай вобласці горадам Петрыкаў, горадам Капаткевічы, а таксама занялі больш за 20 іншых населеных пунктаў, у тым ліку Кашэвічы, Чалюшчэвічы, Івашкавічы, Канковічы, Белановічы і чыгуначныя станцыі Сякерычы, Пціч.
На іншых участках фронту – без істотных змен.
За 29 чэрвеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 137 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 29 самалётаў праціўніка. Наша авіяцыя ў ноч на 30 ліпеня наносіла ўдары па чыгуначных вузлах Баранавічы, Мінск, Лунінец, Маладзечна, Полацк. У выніку бамбардзіроўкі на вузлах узніклі пажары, якія суправаджаліся моцнымі выбухамі.
* * *
На Полацкім напрамку нашы войскі ў выніку імклівага наступлення занялі горад Дзісна, размешчаны ў 35 кіламетрах на захад ад Полацка. Захоплены багатыя трафей. На паўночны захад ад Лепеля немцы, падцягнуўшы свежыя сілы, распачалі 15 контратак. Савецкія пехацінцы і танкісты, пры падтрымцы артылерыі, паспяхова адбілі варожыя контратакі, рушылі наперад і занялі шэраг населеных пунктаў. Знішчана да 1.500 нямецкіх салдат і афіцэраў, 10 танкаў, 4 самаходныя і 25 палявых гармат. Савецкія лётчыкі бомбава-штурмавымі ўдарамі знішчылі 120 аўтамашын, 50 вазоў, 3 самаходныя гарматы, паравоз і 70 вагонаў. Падаўлены агонь 20 артылерыйска-мінамётных батарэй. У паветраных баях савецкія знішчальнікі збілі 14 нямецкіх самалётаў.
* * *
На Мінскім напрамку нашы войскі, зламаўшы супраціўленне немцаў, фарсіравалі раку Бярэзіна. Праціўнік узмацніў свае разбітыя дывізіі свежымі эсэсаўскімі і ахоўнымі часцямі і спрабаваў прыпыніць наступленне нашых войск. Савецкія войскі наносяць ворагу цяжкія ўдары і адкідваюць яго на захад. Нашы войскі ўварваліся ў горад Барысаў. Ідуць бязлітасныя вулічныя баі. На адным участку савецкія танкісты знішчылі асобны батальён 256 нямецкай пяхотнай дывізіі. Камандзір батальёна капітан Карл Раух разам з групай уцалелых салдат здаўся ў палон.
© Sputnik / Марк Марков-ГринбергВоіны 48-й арміі чытаюць армейскую газету "Слова байца". 1-ы Беларускі фронт
Воины 48-й армии читают армейскую газету Слово бойца. 1-й Белорусский фронт. 24 июня 1944 года - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2024
Воіны 48-й арміі чытаюць армейскую газету "Слова байца". 1-ы Беларускі фронт
На захад ад горада Магілёў, у раёне населенага пункта Рагозіна, варожая пяхота, падтрыманая самаходнымі гарматамі, распачала контратаку. Імклівымі флангавымі ўдарамі нашы часці знішчылі полк нямецкай пяхоты, 9 самаходных гармат і звыш 700 аўтамашын. Захоплена 19 самаходных гармат, у тым ліку 3 "Фердынанда" і іншыя трафеі. Узята ў палон 340 нямецкіх салдат і афіцэраў. Наша авіяцыя наносіла ўдары па вялікай колькасці варожых войск. Знішчыла 3 нямецкія танкі, 110 аўтамашын, 3 бензазапраўшчыкі, 10 вазоў, 4 гарматы і рассеяла некалькі рот пяхоты праціўніка, пры гэтым немцы панеслі цяжкія страты.
На паўночны захад і захад ад горада Бабруйск нашы войскі працягвалі паспяховае наступленне. Савецкія войскі ўзламалі абарону праціўніка, якая праходзіла па рацэ Случ, і на плячах адыходзячых немцаў уварваліся ў горад Слуцк. Варожы гарнізон адчайна супраціўляўся, але быў разгромлены. Нашы часці, якія авалодалі горадам Слуцк, праследуюць праціўніка, які паспешна адыходзіць на захад. Захоплены вялікія трафеі і шмат палонных.
* * *
Камандзір 12 нямецкай пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант Бамлер, узяты ў палон у горадзе Магілёў, заявіў: "Я быў начальнікам штаба акупацыйнай арміі ў Нарвегіі. Шэсць тыдняў таму мяне перавялі на савецка-германскі фронт і прызначылі камандзірам 12 дывізіі. Магілёўскі гарнізон атрымаў ад Гітлера загад любой цаной утрымаць горад. Імклівы і бурны тэмп рускага наступлення перакуліў усе нашы задумы і разлікі. Ён ашаламіў нас. Мы панеслі цяжкія страты. З 8 тысяч салдат у дывізіі засталося не больш за 3 тысячы. Рускім дасталіся вялізныя трафеі, у тым ліку ўся матэрыяльная частка 12 артылерыйскага палка".

Страты праціўніка і трафеі войск 1-га і 2-га Беларускіх франтоў за час наступальных баёў з 23 па 29 чэрвеня гэтага года

Войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза Ракасоўскага ў выніку наступальных баёў, праведзеных з 24 па 29 чэрвеня гэтага года, нанеслі праціўніку наступныя страты ў жывой сіле і тэхніцы:
Знішчана: танкаў і самаходных гармат – 216, гармат рознага калібру – 1.322, мінамётаў – 1.370, кулямётаў – 3.660, аўтамашын – 8.360. Праціўнік пакінуў на полі бою да 50.000 трупаў сваіх салдат і афіцэраў.
За гэты ж час войскі 1-га Беларускага фронту захапілі наступныя трафеі: танкаў і самаходных гармат – 150, гармат рознага калібру – 1.342, мінамётаў – 884, кулямётаў – 3.744, вінтовак – 10.000, радыёстанцый – 134, тэлефонных апаратаў – 400, аўтамашын – 7.562, цягачоў – 215, павозак з ваеннымі грузамі – 4.300, эшалонаў з рознай маёмасцю – 36, коней – 7.748, складоў з боепрыпасамі, узбраеннем, рыштункам і харчаваннем – 263.
Узята ў палон – 23.680 нямецкіх салдат і афіцэраў.
Такім чынам, у выніку шасцідзённых наступальных баёў 1-га Беларускага фронту, якія завяршыліся акружэннем і знішчэннем Бабруйскай групоўкі праціўніка і вызваленнем горада Бабруйск, страты немцаў па галоўных відах баявой тэхнікі і жывой сіле складаюць: палоннымі і забітымі – 73.680 чалавек, танкаў і самаходных гармат – 366, гармат рознага калібру – 2.664, мінамётаў – 2.254, кулямётаў – 7.404, аўтамашын – 15.922.
© Sputnik / Александр ФридлянскийГрупа бранябойшчыкаў РККА з супрацьтанкавымі стрэльбамі высоўваецца на агнявую пазіцыю, пераадольваючы водную перашкоду. БССР, чэрвень 1944 года
Группа бронебойщиков РККА с противотанковыми ружьями выдвигается на огневую позицию, преодолевая водную преграду. Белорусская ССР, июнь 1944 года - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2024
Група бранябойшчыкаў РККА з супрацьтанкавымі стрэльбамі высоўваецца на агнявую пазіцыю, пераадольваючы водную перашкоду. БССР, чэрвень 1944 года
Войскі 2-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерал-палкоўніка Захарава, у выніку наступальных баёў, праведзеных з 23 па 29 чэрвеня гэтага года, нанеслі праціўніку наступныя страты ў жывой сіле і тэхніцы:
Знішчана: танкаў – 60, гармат рознага калібру – 250, мінамётаў – 200, кулямётаў – 500, аўтамашын – 3.150. Праціўнік пакінуў на полі бою да 30.000 трупаў сваіх салдат і афіцэраў.
За гэты ж час войскі 2-га Беларускага фронту захапілі наступныя трафеі: танкаў – 20, гармат рознага калібру – 161, мінамётаў – 192, кулямётаў – 560, вінтовак і аўтаматаў – 9.100, аўтамашын – 3.000, паравозаў – 3, вагонаў – 120, коней – 2.100.
Узята ў палон 3.250 чалавек, у тым ліку больш за 100 афіцэраў і два нямецкія генералы – камандзір 12 пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант Бамлер і камендант горада Магілёва генерал-маёр Эрдмансдорф.
Такім чынам, у выніку сямідзённых наступальных баёў 2-га Беларускага фронту, якія завяршыліся паражэннем праціўніка на Магілёўскім напрамку і вызваленнем горада Магілёў, агульныя страты немцаў па галоўных відах баявой тэхнікі і жывой сіле складаюць: палоннымі і забітымі – 33.250, танкаў – 80, гармат рознага калібру – 411, мінамётаў – 392, кулямётаў – 1.060, аўтамашын – 6.150.
У выніку наступальных баёў войск 1-га і 2-га Беларускіх франтоў страты немцаў па галоўных відах баявой тэхнікі і жывой сіле складаюць: палоннымі і забітымі – 106.930 салдат і афіцэраў, танкаў і самаходных гармат – 446, гармат рознага калібру – 3.075, мінамётаў – 2.646, кулямётаў – 8.464, аўтамашын – 22.072.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0