Сярэдняя зарплата зноў вырасла ў Беларусі – амаль на 37 рублёў

© Sputnik / Виктор ТолочкоГрошы ў банкамаце
Грошы ў банкамаце - Sputnik Беларусь, 1920, 30.06.2024
Падпісацца
Эксперты ЕАБР лічаць, што павелічэнне даходаў насельніцтва дае эканамічны рост, але гэта можа паўплываць на цэны.
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі вырасла на 36,7 руб. у параўнанні з красавіком, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.
Паводле звестак Белстата, у маі яна склала 2 219,2 руб. У красавіку гэтага года яна была 2 182,5 руб., тады рост у адносінах да сакавіка склаў 21,4 руб., але пры гэтым у Мінску паказчык зменшыўся на 62,7 руб.
Цяпер гэтая тэндэнцыя ў сталіцы захоўваецца, хоць падзенне і замарудзілася: за месяц было толькі "мінус" 2 руб.
Сярэднія заробкі ў абласцях і Мінску па выніках мая склалі:
Мінск – 2 940,7 руб,
Брэсцкая вобласць – 1 945,6 руб,
Віцебская – 1 905,9 руб,
Гомельская – 2 022,4 руб,
Гродзенская – 2 008 руб,
Мінская – 2 254,4 руб,
Магілёўская – 1 860,3 руб.
Самай высокааплатнай галіной застаецца "Інфармацыя і сувязь" (сюды ўваходзіць IT-сектар) – 5 342,1 рубля. На апошнім месцы сектар "Творчасць, спорт, забавы і адпачынак" – 1 539,6 рубля. У прамысловасці сярэдняя зарплата – 2 402,3 рубля, у аптовым і рознічным гандлі – 2 007,9, у грамадскім харчаванні і гасцініцах – 1 621,7, у транспартнай сферы – 2 248,5.
Аналітыкі ЕАБР раней адзначалі, што высокі рост зарплат, а таксама пашырэнне крэдытавання фізічных асоб, застаюцца фактарамі росту цэн. З іншага боку, цэны стрымліваюцца дзяржрэгуляваннем, а павелічэнне даходаў насельніцтва стымулюе рост ВУП. Хоць галоўны рухавік эканомікі – гэта ўсё ж прамысловасць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аршанскі інструментальны завод - Sputnik Беларусь, 1920, 20.06.2024
ЕАБР ацаніў перспектывы росту ВУП Беларусі
Стужка навiн
0