Фотавыставы "Вызваленне. Шлях да Перамогі" адкрыліся ў Беларусі
15:24 01.07.2024 (абноўлена: 17:05 01.07.2024)
© Sputnik / Виктор ТолочкоФотавыстава "Вызваленне. Шлях да Перамогі" адкрылася ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Праект рэалізуецца пры падтрымцы расійскага Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў. У рамках праекта адлюстраваны падзеі 1944-1945 гадоў праз вобразы простых людзей на фронце, у тыле, у ходзе вызвалення тэрыторый СССР, а таксама Усходняй Еўропы.
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Дзве фотавыставы мультымедыйнага праекта "Вызваленне. Шлях да Перамогі", прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрыліся ў Мінску і Барысаве.
Праект рэалізуецца пры падтрымцы расійскага Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў і накіраваны на фарміраванне і развіццё адзінай гістарычнай супольнасці расійскіх рэгіёнаў, а таксама Беларусі. У рамках праекта адлюстраваны падзеі 1944-1945 гадоў праз вобразы простых людзей на фронце, у тыле, у ходзе вызвалення тэрыторый СССР, а таксама Усходняй Еўропы. Спецыяльная ўвага нададзена подзвігу савецкай моладзі ў тыле.
"У Расіі і Беларусі адзіная гістарычная памяць. Як 80 гадоў таму, так і сёння мы разам працягваем змагацца з нацызмам. Таму 80-годдзе вызвалення Беларусі для нас асаблівая падзея, і ёй мы прысвяцілі адзін з ключавых этапаў нашага флагманскага праекта "Россия сегодня", - сказаў генеральны дырэктар міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
На здымках фотакарэспандэнтаў Саўінфармбюро ў рамках серыі выставак жыхары Мінска, Віцебска, Барысава, Брэста змогуць убачыць твары сваіх родных і блізкіх – вызваліцеляў, якія змагаліся як на фронце, так і ў тыле ворага, расказаў кіраўнік медыягрупы.
"Аддаць даніну памяці гэтым героям, перадаць новым пакаленням тую сілу духу, якая дазволіла нам разам дасягнуць Вялікай Перамогі. "Вызваленне" ставіць перад сабой менавіта гэтую мэту", - падкрэсліў Дзмітрый Кісялёў.
Праект носіць гібрыдны характар, спалучаючы ў сабе фота, аўдыё і відэафарматы, якія рэалізуюцца ў тым ліку інструментамі новых медыя. Ён заснаваны на ўнікальным фотаархіве Саўінфармбюро 1944-1945 гадоў, праваўладальнікам якога з’яўляецца міжнародная медыягрупа "Россия сегодня".
Па словах арганізатараў, савецкія фотакарэспандэнты, рызыкуючы жыццём пад абстрэламі і бамбёжкамі, здолелі зрабіць унікальныя кадры і стварыць летапіс агульначалавечага маштабу, галоўны герой якога – адзіны народ, які нёс на плячах цяжар вайны.
"У нашай краіне і далёка за яе межамі людзі ведаюць гісторыю, і тое, колькі выпрабаванняў Вялікай Айчыннай вайны выпала на долю Беларусі. Многія з іх знайшлі адлюстраванне ў кнігах, у кіно. Абаронцы Брэсцкай крэпасці і Магілёва, героі мінскага падполля, беларускія партызаны мужна змагаліся з ворагам", - расказаў генеральны дырэктар Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў Раман Карманаў.
Ён асабліва падкрэсліў, што на фатаграфіях – сапраўдныя падзеі, і праект "Шлях да Перамогі", асновай якога стаў легендарны архіў здымкаў Саўінфармбюро ваенных гадоў, падрабязна раскажа аб тым, як Беларусь першай прыняла ўдар гітлераўскай арміі, адчула жахі вайны і жорсткасць нацызму.
"Беларускі народ выдужаў, паказаў прыклад самаахвяравання і шчырай любові да Радзімы. Зрабіў гэта, заплаціўшы за Перамогу высокую цану. Пра гэта сведчаць лічбы загінулых, сотні тысяч вязняў канцлагераў, разбураныя гарады і спаленых вёскі – гэта наша агульная гісторыя і страшная цана свабоды. Гэта праўда, якую даведаецца кожны, хто вырашыць азнаёміцца з экспазіцыяй праекта", - дадаў Раман Карманаў.
Усе жадаючыя змогуць паглядзець унікальныя фотавыставы на галоўнай алеі Парка Перамогі ў Мінску і ў Барысаўскай цэнтральнай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева.
"Камбінаваны фармат фотавыставы дапамагае вастрэй адчуць найважнейшыя падзеі нашай агульнай гісторыі. Яшчэ раз акунуцца ў яе не праз падручнікі, а дакрануўшыся да канкрэтных гістарычных артэфактаў – кадраў фотахронікі, убачыць усё на свае вочы. Гэта пакіне незабыўнае ўражанне і яркія эмоцыі", - адзначыла начальнік Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.
Яна выказала ўпэўненасць, што экспазіцыя будзе карыстацца папулярнасцю ў тым ліку і ў моладзі нашага горада. І звярнула ўвагу, што выстава арганізавана са свабодным доступам у цудоўным парку Перамогі горада-героя Мінска.
Значнасць захавання гістарычнай памяці аб падзеях вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падкрэсліў і старшыня Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Карповіч.
Ён перакананы, што 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – знакавая падзея ў жыцці беларускага народа.
"Наш святы абавязак – перадаць падрастаючаму пакаленню праўду аб гераічным подзвігу народаў СССР, дзякуючы якім адбылася Вялікая Перамога. Важкі ўклад у перамогу над фашызмам унеслі салдаты Чырвонай арміі, якія вызвалялі Барысаўшчыну ад ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, партызаны і падпольшчыкі. Немалаважную ролю ў барацьбе з карычневай чумой адыгралі барысаўчане. Самаадданасць савецкіх воінаў прынесла мірнае жыццё, свабоду і незалежнасць нашаму народу", - сказаў Мікалай Карповіч.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"