https://bel.sputnik.by/20240701/pamr-geroy-belarus-vasl-ravyaka-1087631163.html
Памёр Герой Беларусі Васіль Равяка
Памёр Герой Беларусі Васіль Равяка
Sputnik Беларусь
Званне Героя Беларусі старшыня СВК "Прагрэс-Верцялішкі" атрымаў у 2006 годзе. 01.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-01T13:17+0300
2024-07-01T13:17+0300
2024-07-01T13:17+0300
смерць публічных людзей
спачуванне
грамадства
герой
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/01/1087629668_0:96:853:576_1920x0_80_0_0_d65be493b3551828a0a4bb50bc0eb7e1.jpg
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Герой Беларусі Васіль Равяка памёр ва ўзросце 75 гадоў, паведаміў Telegram-канал губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка.Пры гэтым прычыны яго смерці не прыводзяцца.Равяка нарадзіўся ў 1948 годзе, скончыў Рэчыцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, потым – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам у калгасе "Заазер’е" (Гомельская вобласць), з 1995 года – старшыня СВК "Прагрэс-Верцялішкі" (Гродзенскі раён).Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.Званне Героя Беларусі атрымаў у 2006 годзе за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі.Спачуванні ЛукашэнкіПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Равякі. Ён назваў яго найярчэйшым прыкладам працы і служэння радзіме."Яго шматгадовая дзейнасць была непарыўна звязана з развіццём і поспехамі айчыннага аграрна-прамысловага комплексу, забеспячэннем харчовай бяспекі краіны, стварэннем належных умоў для жыцця людзей у вёсцы", - гаворыцца ў спачуванні.Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Равяка вызначаўся ініцыятыўнасцю, павагай да чалавека працы, любоўю да роднай зямлі, высокімі маральнымі прынцыпамі і імкненнем умацоўваць аўтарытэт Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240429/pamerla-aktrysa-zoya-zyalnskaya--zorka-peradachy-kabachok-13-stulev-1085802404.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/01/1087629668_0:0:854:640_1920x0_80_0_0_de178a2c17fca27a6bbe0c7b271925cf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць публічных людзей, спачуванне, грамадства, герой, навіны , у беларусі, беларусь
смерць публічных людзей, спачуванне, грамадства, герой, навіны , у беларусі, беларусь
Памёр Герой Беларусі Васіль Равяка
Званне Героя Беларусі старшыня СВК "Прагрэс-Верцялішкі" атрымаў у 2006 годзе.
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Герой Беларусі Васіль Равяка памёр ва ўзросце 75 гадоў, паведаміў Telegram-канал губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка.
"Сёння на 76-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Героя Беларусі, вядомага кіраўніка і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Васіля Апанасавіча Равякі", - гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым прычыны яго смерці не прыводзяцца.
Равяка нарадзіўся ў 1948 годзе, скончыў Рэчыцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, потым – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам у калгасе "Заазер’е" (Гомельская вобласць), з 1995 года – старшыня СВК "Прагрэс-Верцялішкі" (Гродзенскі раён).
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Званне Героя Беларусі атрымаў у 2006 годзе за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Равякі. Ён назваў яго найярчэйшым прыкладам працы і служэння радзіме.
"Яго шматгадовая дзейнасць была непарыўна звязана з развіццём і поспехамі айчыннага аграрна-прамысловага комплексу, забеспячэннем харчовай бяспекі краіны, стварэннем належных умоў для жыцця людзей у вёсцы", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Равяка вызначаўся ініцыятыўнасцю, павагай да чалавека працы, любоўю да роднай зямлі, высокімі маральнымі прынцыпамі і імкненнем умацоўваць аўтарытэт Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"