Sputnik адкрывае фотавыставу з рарытэтнымі фота з архіваў Саўінфармбюро
Sputnik адкрывае фотавыставу з рарытэтнымі фота з архіваў Саўінфармбюро
Sputnik Беларусь
У экспазіцыю "Вызваленне. Шлях да Перамогі" ўключаны ўнікальныя кадры, зробленыя франтавымі рэпарцёрамі ў 1944 годзе падчас аперацый "Баграціён". 01.07.2024, Sputnik Беларусь
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Фотавыставы "Вызваленне. Шлях да Перамогі" адкрываюцца ў Мінску і Барысаве 1 ліпеня.Аснову экспазіцыі складаюць кадры, зробленыя фотакарэспандэнтамі Саўінфармбюро на тэрыторыі Беларускай ССР у ходзе аперацыі "Баграціён" у 1944 годзе. Асноўны акцэнт – на асобах вызваліцеляў і мірных грамадзян, якія прыступаюць да аднаўлення разбуранай вайной краіны.Дзякуючы сучасным медыятэхналогіям гледачы змогуць не толькі ўбачыць рарытэтныя фота, але і, перайшоўшы па QR-кодзе, праслухаць на сваіх смартфонах эпізоды тэматычнага радыёпадкаста на тэму вызвалення Беларусі.Медыягрупа "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемніцай Саўінфармбюро і ў Беларусі прадстаўлена інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik Беларусь, для якога арганізацыя выставак на тэму ВАВ стала ўжо традыцыяй. Цяперашнія выстаўкі праводзяцца пры падтрымцы расійскага Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Барысаўскага райвыканкама.Выставы даступны ў мінскім Парку Перамогі і Барысаўскай цэнтральнай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева. Пазней з экспазіцыяй змогуць азнаёміцца жыхары Віцебска і госці фестывалю "Славянскі базар".Sputnik штодня публікуе зводкі Саўінфармбюро аб ходзе аперацыі "Баграціён". Падрабязнасці чытайце ў матэрыялах агенцтва.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
sputnik беларусь, медыягрупа "россия сегодня", афiша , навіны , у беларусі, беларусь, мінск, барысаў, віцебск, баграціён, саўінфармбюро, фота, савецкае фота, выстава, вялікая айчынная вайна, гісторыя, дзень перамогі
sputnik беларусь, медыягрупа "россия сегодня", афiша , навіны , у беларусі, беларусь, мінск, барысаў, віцебск, баграціён, саўінфармбюро, фота, савецкае фота, выстава, вялікая айчынная вайна, гісторыя, дзень перамогі
Sputnik адкрывае фотавыставу з рарытэтнымі фота з архіваў Саўінфармбюро
У экспазіцыю "Вызваленне. Шлях да Перамогі" ўключаны ўнікальныя кадры, зробленыя франтавымі рэпарцёрамі ў 1944 годзе падчас аперацый "Баграціён".
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Фотавыставы "Вызваленне. Шлях да Перамогі" адкрываюцца ў Мінску і Барысаве 1 ліпеня.
Аснову экспазіцыі складаюць кадры, зробленыя фотакарэспандэнтамі Саўінфармбюро на тэрыторыі Беларускай ССР у ходзе аперацыі "Баграціён" у 1944 годзе. Асноўны акцэнт – на асобах вызваліцеляў і мірных грамадзян, якія прыступаюць да аднаўлення разбуранай вайной краіны.
Дзякуючы сучасным медыятэхналогіям гледачы змогуць не толькі ўбачыць рарытэтныя фота, але і, перайшоўшы па QR-кодзе, праслухаць на сваіх смартфонах эпізоды тэматычнага радыёпадкаста на тэму вызвалення Беларусі.
Медыягрупа "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемніцай Саўінфармбюро і ў Беларусі прадстаўлена інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik Беларусь, для якога арганізацыя выставак на тэму ВАВ стала ўжо традыцыяй. Цяперашнія выстаўкі праводзяцца пры падтрымцы расійскага Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Барысаўскага райвыканкама.
Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх акупантаў падчас Мінскай наступальнай аперацыі сіл Чырвонай Арміі. Будынак Дома Чырвонай Арміі і Флота ў Мінску, узарваны фашыстам пры адступленні.

Група чырвонаармейцаў падымаецца ў атаку падчас баёў за вызваленне Беларусі на Мінскім напрамку.
Выставы даступны ў мінскім Парку Перамогі і Барысаўскай цэнтральнай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева. Пазней з экспазіцыяй змогуць азнаёміцца жыхары Віцебска і госці фестывалю "Славянскі базар".
Sputnik штодня публікуе зводкі Саўінфармбюро аб ходзе аперацыі "Баграціён". Падрабязнасці чытайце ў матэрыялах агенцтва.