https://bel.sputnik.by/20240702/belaruska-azerbaydzhanskae-supratsontstva-gstoryya--suchasnasts-1087666986.html
Беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва: гісторыя і сучаснасць
Беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва: гісторыя і сучаснасць
Sputnik Беларусь
У аўторак, 2 ліпеня, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся відэамост Мінск – Баку на тэму: "Беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва... 02.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-02T15:05+0300
2024-07-02T15:05+0300
2024-07-02T15:05+0300
відэа
відэа
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
азербайджан
у беларусі
беларусь
гісторыя
вялікая айчынная вайна
баграціён
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/02/1087673406_0:159:3077:1889_1920x0_80_0_0_09cc69982f9f5456036be7f4598d9730.jpg
Беларусь 3 ліпеня святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.У 1941 годзе 44 ураджэнцы Азербайджана ў складзе гарнізона Брэсцкай крэпасці ўступілі ў няроўны бой з нямецкімі войскамі, і цаной свайго жыцця выканалі загад.У 1944 годзе падчас аперацый "Баграціён" 14 азербайджанцаў сталі Героямі Савецкага Саюза. Адзін з іх – генерал-танкіст Азі Ахад аглы Асланаў. 28 чэрвеня 1944 года 35 гвардзейская танкавая брыгада пад яго камандаваннем у базлітасных баях прарвала нямецкую абарону, выйшла ў тыл праціўніка і імклівым ударам вызваліла г.п. Плешчаніцы. За ўмелую арганізацыю бою, праяўленую асабістую мужнасць ён быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза.У гонар воінаў-вызваліцеляў 3 ліпеня ў Мінску адбудзецца ваенны парад. Разам з беларускімі, расійскімі і казахскімі вайскоўцамі ў ім прымуць удзел і вайскоўцы з Азербайджана.За мінулыя гады азербайджанска-беларускія адносіны прайшлі некалькі этапаў развіцця. У савецкі перыяд саюзныя рэспублікі Азербайджан і Беларусь мелі шчыльныя вытворчыя і кааперацыйныя сувязі, ажыццяўляўся культурны і навуковы абмен. З набыццём незалежнасці двухбаковыя адносіны атрымалі новую дынаміку. Больш за тое атрымалі развіццё новыя сферы ўзаемадзеяння.Чаму сёння і Беларусь, і Азербайджан робяць усё, каб не дапусціць гераізацыі нацызму, спыніць спробы калектыўнага Захаду перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны? Як развіваюцца двухбаковыя адносіны на сучасным этапе? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі відэамоста Мінск – Баку.Удзельнікі ў Мінску:Удзельнікі ў Баку:Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
азербайджан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/02/1087673406_173:0:2902:2047_1920x0_80_0_0_43fcbca6cffb67e699018d8cc1c5a593.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, азербайджан, у беларусі, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, баграціён, палітыка, грамадства, меркаванне, бяспека, видео
відэа, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, азербайджан, у беларусі, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, баграціён, палітыка, грамадства, меркаванне, бяспека, видео
Беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва: гісторыя і сучаснасць
У аўторак, 2 ліпеня, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся відэамост Мінск – Баку на тэму: "Беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва: гісторыя і сучаснасць".
Беларусь 3 ліпеня святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1941 годзе 44 ураджэнцы Азербайджана ў складзе гарнізона Брэсцкай крэпасці ўступілі ў няроўны бой з нямецкімі войскамі, і цаной свайго жыцця выканалі загад.
У 1944 годзе падчас аперацый "Баграціён" 14 азербайджанцаў сталі Героямі Савецкага Саюза. Адзін з іх – генерал-танкіст Азі Ахад аглы Асланаў. 28 чэрвеня 1944 года 35 гвардзейская танкавая брыгада пад яго камандаваннем у базлітасных баях прарвала нямецкую абарону, выйшла ў тыл праціўніка і імклівым ударам вызваліла г.п. Плешчаніцы. За ўмелую арганізацыю бою, праяўленую асабістую мужнасць ён быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза.
У гонар воінаў-вызваліцеляў 3 ліпеня ў Мінску адбудзецца ваенны парад. Разам з беларускімі, расійскімі і казахскімі вайскоўцамі ў ім прымуць удзел і вайскоўцы з Азербайджана.
За мінулыя гады азербайджанска-беларускія адносіны прайшлі некалькі этапаў развіцця. У савецкі перыяд саюзныя рэспублікі Азербайджан і Беларусь мелі шчыльныя вытворчыя і кааперацыйныя сувязі, ажыццяўляўся культурны і навуковы абмен. З набыццём незалежнасці двухбаковыя адносіны атрымалі новую дынаміку. Больш за тое атрымалі развіццё новыя сферы ўзаемадзеяння.
Чаму сёння і Беларусь, і Азербайджан робяць усё, каб не дапусціць гераізацыі нацызму, спыніць спробы калектыўнага Захаду перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны? Як развіваюцца двухбаковыя адносіны на сучасным этапе? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі відэамоста Мінск – Баку.
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Анатоль БУЛАЎКА;
палітычны эксперт, прафесар кафедры еўразійскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй РУСАКОВІЧ;
палітычны эксперт, журналіст Тэнгіз ДУМБАДЗЕ.
дэпутат Мілі Меджліса (Парламента) Азербайджанскай Рэспублікі, член міжпарламенцкай групы дружбы Азербайджан – Беларусь Арзу НАГІЕЎ;
вядомы даследчык перыяду ВАВ, доктар філасофіі Ільхам АБАСАЎ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"