Лукашэнка: нашчадкі нацыстаў сёння душаць нас санкцыямі

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Падпісацца
За генацыд беларускага народа ў гады вайны адказныя многія – ад салдат вермахта да вытворцаў зброі, адзення, тэхнікі і шакаладу для патрэбнасцей германскай арміі, заявіў кіраўнік дзяржавы.
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Новыя заходнееўрапейскія эліты сёння паўтараюць памылкі сваіх папярэднікаў – краін гітлераўскай кааліцыі, сказаў у аўторак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці рэспублікі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён адзначыў, што Беларусь памятае ўсіх, хто вызваляў краіну 80 гадоў таму ад нямецкіх акупантаў. Кожны савецкі воін вёў свяшчэнную вайну за будучыню.
"Беларусь памятае. Памятае і ўклад у Перамогу краін-удзельніц антыгітлераўскай кааліцыі. Шкада, што той кааліцыі больш няма. І шкада, што новыя заходнееўрапейскія эліты паўтараюць памылкі сваіх папярэднікаў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, сёння калектыўны Захад аб’ядноўвае прага нажывы за чужы кошт, а таксама генетычная нянавісць да пераможцаў.

Уся Еўропа супраць СССР

Лукашэнка нагадаем, што супраць Савецкага Саюза ваявала ўся Еўропа, пад гітлераўскую свастыку ўсталі многія дзяржавы.
Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што за генацыд беларускага народа адказны не толькі салдаты вермахта, але і вытворцы адзення, зброі, тэхнікі і шакаладу для патрэбнасцей германскай арміі.
"Гэта яны за 3 гады 1 месяц і 6 дзён акупацыі ператварылі Беларусь у выпаленую зямлю. А сёння іх нашчадкі, замест таго, каб каяцца, адмольваць грахі сваіх дзядоў, душаць нас санкцыямі", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Новы "крыжовы паход"

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што праўда аб Вялікай Айчыннай вайне сёння не патрэбна Захаду, паколькі там ля руля знаходзяцца наследнікі тых, хто капітуляваў.
"Наследнікі і ідэйныя, і прамыя. Для іх у 45-м нічога не скончылася. Больш за тое, пачаўся новы "крыжовы паход", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, свет зноў балансуе на мяжы чарговай глабальнай катастрофы. А заходнія краіны працягваюць пераглядаць вынікі той страшнай вайны.
"Вар’яты. Можна перавярнуць усе магілы нашых салдат, якія загінулі ў барацьбе з нацызмам, разбурыць усе помнікі, перапісаць усе падручнікі. Можна бясконца выціраць ногі аб рашэнні Нюрнбергскага трыбунала, але вынікі вялікай вайны не змяніць. Наша перамога – гэта іх прыніжэнне. Ганебная старонка жыцця заходнееўрапейскіх "цывілізатараў", якую яны імкнуцца сцерці з памяці", - заявіў прэзідэнт Беларусі.

Апафеоз бітваў Захаду і Усходу

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі не маюць ілюзій адносна таго, ці прызнае міжнародны суд генацыд беларускіх жыхароў ці асудзіць злачынцаў-нацыстаў, якія дажылі да нашых дзён. На думку кіраўніка дзяржавы, гэты нібыта незалежны орган занадта ангажыраваны.
"Але неанацыстам давядзецца слухаць і слухаць страшныя падрабязнасці злачынстваў сваіх продкаў. Зноў і зноў", - дадаў ён.
Прэзідэнт назваў Вялікую Айчынную вайну апафеозам тысячагадовай гісторыі войн і бітваў заходняй і ўсходняй цывілізацый.
"Мы ў гэтай гісторыі ўжо паставілі кропку адзін раз. Трэба будзе – паставім і другі", - канстатаваў Лукашэнка.

Заходні "ген нянавісці"

Беларускі лідар таксама звярнуў увагу на тое, як на Захадзе адмовіліся ад традыцыйных каштоўнасцей і ўвялі моду на чайлдфры.
"Паглядзіце, хто стаіць у авангардзе антыбеларускай, антырускай кампаній. Бяздзетныя палітыкі. Іх род заканчваецца. Ім нават ген нянавісці няма каму перадаць", - сказаў ён.
Паводле слоў прэзідэнта, з тымі народамі заходніх краін, якія жывуць дзеля будучыні сваіх дзяцей і ўнукаў, Беларусь заўсёды знойдзе агульную мову.
"Нішто і ніхто не прымусіць Беларусь звярнуць з гэтага шляху – шляху да міру і стварэння", - рэзюміраваў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Валодзін: дата 3 ліпеня 1944 года мае асаблівае значэнне для Беларусі і Расіі
Стужка навiн
0