https://bel.sputnik.by/20240702/mnstr-abarony-ras-prylyatse-u-mnsk-1087684002.html
Міністр абароны Расіі прыляцеў у Мінск
Міністр абароны Расіі прыляцеў у Мінск
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскага ваеннага ведамства прыме ўдзел у пасяджэнні савета міністраў абароны краін СНД, а таксама ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя... 02.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-02T17:26+0300
2024-07-02T17:26+0300
2024-07-02T17:26+0300
андрэй белавусаў
міністэрства абароны рф
у беларусі
беларусь
саюзная дзяржава
снд
навіны
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
парад 3 ліпеня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/0c/1086183369_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_68669e1cd5cbb72fb18c48e8c9d53007.jpg
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам, паведамляе Мінабароны РФ.Адзначаецца, што кіраўніка расійскага ваеннага ведамства ў сталіцы Беларусі чакае шырокая дзелавая праграма. Ён прыме ўдзел у пасяджэнні савета міністраў абароны краін СНД, а таксама ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці рэспублікі.У пасяджэнні СМА СНД у Мінску, якое пройдзе 3 ліпеня, прымуць удзел ваенныя дэлегацыі Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Чакаецца, што міністры абмяркуюць ваеннае супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці, а таксама ўзгодняць сумесныя мерапрыемствы на 2025 год.Што да ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Беларусі, у першай палове дня 3 ліпеня адбудзецца ваенны парад. Удзел у ім прымуць не толькі беларускія вайскоўцы, але таксама іх калегі з Расіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана. Парадныя разлікі з гэтых дзяржаў раней прыбылі ў Беларусь.Акрамя таго, з Расіі для правядзення парада прыбыла тэхніка, у тым ліку танкі Т-34. Плануецца, што ў парадзе прымуць удзел звыш пяці тысяч вайскоўцаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240702/lukashenka-belarus-khochuts-utsyagnuts-u-razbork-1087671224.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/0c/1086183369_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_8d70cc7e30335b3a672b66e0cfec9827.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
андрэй белавусаў, міністэрства абароны рф, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, снд, навіны , дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, парад 3 ліпеня
андрэй белавусаў, міністэрства абароны рф, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, снд, навіны , дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, парад 3 ліпеня
Міністр абароны Расіі прыляцеў у Мінск
Кіраўнік расійскага ваеннага ведамства прыме ўдзел у пасяджэнні савета міністраў абароны краін СНД, а таксама ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкага-фашысцкіх захопнікаў.
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам, паведамляе Мінабароны РФ.
Адзначаецца, што кіраўніка расійскага ваеннага ведамства ў сталіцы Беларусі чакае шырокая дзелавая праграма. Ён прыме ўдзел у пасяджэнні савета міністраў абароны краін СНД, а таксама ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці рэспублікі.
У пасяджэнні СМА СНД у Мінску, якое пройдзе 3 ліпеня, прымуць удзел ваенныя дэлегацыі Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Чакаецца, што міністры абмяркуюць ваеннае супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці, а таксама ўзгодняць сумесныя мерапрыемствы на 2025 год.
Што да ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Беларусі, у першай палове дня 3 ліпеня адбудзецца ваенны парад. Удзел у ім прымуць не толькі беларускія вайскоўцы, але таксама іх калегі з Расіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана. Парадныя разлікі з гэтых дзяржаў раней прыбылі ў Беларусь.
Акрамя таго, з Расіі для правядзення парада прыбыла тэхніка, у тым ліку танкі Т-34. Плануецца, што ў парадзе прымуць удзел звыш пяці тысяч вайскоўцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"