Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Валодзін: Масква і Мінск выступаюць за шматпалярнасць свету

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиСтаршыня дзяржаўнай Думы Расіі Вячаслаў Валодзін
Старшыня дзяржаўнай Думы Расіі Вячаслаў Валодзін - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Падпісацца
Паводле слоў спікера Дзярждумы, пытанні бяспекі павінны быць прыярытэтнымі на парадку дня дзвюх дзяржаў.
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Масква і Мінск выступаюць за шматпалярны свет, пра гэта заявіў старшыня дзяржаўнай Думы Расіі Вячаслаў Валодзін журналістам пасля сустрэчы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Спікер Дзярждумы прыбыў у беларускую сталіцу па даручэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён узначаліць расійскую дэлегацыю на ўрачыстасцях, якія пройдуць у Беларусі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"Мы (Беларусь і Расія - Sputnik) выступаем за пабудову шматпалярнага свету, справядлівае светаўладкаванне", - сказаў Валодзін.
Паводле яго слоў, на гэтых прынцыпах грунтуюцца адносіны дзвюх краін. Валодзін адзначыў, што пытанні бяспекі павінны ўваходзіць у актуальны парадак дня дзвюх краін, бо і Беларусь, і Расія ўваходзяць у АДКБ.
"Адносіны паміж нашымі дзяржавамі – гэта прыклад супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - сказаў Валодзін.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што такі беспрэцэдэнтны ўзровень супрацоўніцтва паміж Масквой і Мінскам – "гэта вынік працы нашых кіраўнікоў дзяржаў".
Спікер растлумачыў, што адносіны Беларусі і Расіі выбудоўваюцца на прынцыпах узаемнай павагі і неўмяшання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Валодзін: Расія і Беларусь плячом да пляча будуць пераадольваць выклікі
Стужка навiн
0