Выстава карцін мастакоў-відавочцаў ВАВ адкрылася ў Гродне

© Sputnik / Инна ГришукВыстава карцін мастакоў-відавочцаў ВАВ адкрылася ў Гродне
Выстава карцін мастакоў-відавочцаў ВАВ адкрылася ў Гродне - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Падпісацца
Частка з палотнаў экспануецца ўпершыню, некаторыя з іх былі напісаны ў гады Вялікай Айчыннай.
ГРОДНА, 2 ліп – Sputnik, Іна Грышук. Выстава карцін, якія былі напісаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і неўзабаве пасля яе заканчэння франтавымі мастакамі і відавочцамі трагічных падзей, прымеркавана да Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і праводзіцца ў гісторыка-археалагічным музеі Гродна.
Большасць з палотнаў некалькі дзесяцігоддзяў захоўваліся ў запасніках і выстаўлены ўпершыню.

Чалавек на вайне

Экспазіцыя пад назвай "Няўжо забыцца можна пра вайну" размясцілася ў сенатарскай зале Новага замка. У яе ўваходзяць больш за сорак палотнаў і скульптурных кампазіцый. Усіх іх аб’ядноўвае тое, што створаны яны людзьмі, якія воляй лёсу сталі сведкамі вайны.
Хтосьці з іх ваяваў на фронце, а хтосьці яшчэ дзіцем перажыў тое, што адбывалася ў тыле.
"Аўтары работ – вядомыя беларускія мастакі другой паловы XX стагоддзя. Гэта такія майстры, як Іван Пушкоў, Канстанцін Пятроў, Аляксандр Захараў, Уладзімір Мурахвер, Леанід Дударэнка, Віталь Цвірко і многія іншыя. Усяго прадстаўлены работы прыкладна 20 аўтараў", - расказаў загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Андрэй Вашкевіч.
Карціны ў выставачнай зале размешчаны так, што па іх сюжэтах можна прасачыць падзеі кожнага года вайны – ад абароны Брэсцкай крэпасці ў 1941-м да ўзяцця Рэйхстага ў маі 1945-га. Завяршае экспазіцыю мірны сюжэт – бераг Нёмана і абеліск на беразе, як сімвал памяці аб загінулых у гады ВАВ.
© Sputnik / Инна ГришукВыстава карцін мастакоў-відавочцаў ВАВ адкрылася ў Гродне
Выставка картин художников-очевидцев ВОВ открылась в Гродно - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
"Калі казаць пра канцэпцыю выставы, яна, на мой погляд, атрымалася вельмі цікавай у тым сэнсе, што паказвае беларускі погляд на Вялікую Айчынную вайну і трагедыю тых гадоў. На палотнах вы не ўбачыце вялізных войск з танкамі, артылерыяй і самалётамі. У першую чаргу тут паказаны чалавек як сімвал усенароднай барацьбы супраць ворага. Практычна на кожнай карціне ёсць жанчыны – гэта маці, ахвяры фашыстаў, партызанкі, пераможцы. Амаль на кожнай карціне ёсць дзеці, паказаны трагедыя і перажыванні простага чалавека і ўсёй краіны", - адзначыў Вашкевіч.

Упершыню дасталі з запаснікаў

Большасць з прадстаўленых на выставе карцін выстаўлена ўпершыню пасля дзесяцігадовага знаходжання ў запасніках музея. Гэта арыгіналы, толькі адно з вядомых палотнаў Віталя Цвіркі "Непакораныя" з’яўляецца аўтарскай копіяй 1947 года.
Амаль усе работы прыйшлося рэстаўраваць.
"Мала хто памятае, што да 1991 года наш музей туліўся толькі ў Старым замку. Для фонду сховішча была выдзелена невялікі домік. Плошчаў катастрафічна не хапала. Гэтыя карціны – шэдэўры. Але доўгі час іх не тое што экспанаваць, захоўваць было цяжка", - растлумачыў навуковы супрацоўнік музея.
Ён удакладніў, што асноўная частка палотнаў захоўвалася ў згорнутым выглядзе. Пасля рэстаўрацыі для карцін вырабілі новыя падрамнікі і багетныя рамы.
З ліку адрэстаўраваных асабліва ўражваюць дзве аб’ёмныя работы Віталя Цвіркі, напісаныя ім неўзабаве пасля заканчэння вайны. На адной з іх намаляваны немцы, якія вядуць палонных па вёсцы.

Рэйхстаг 2 мая 1945

Усе карціны выклікаюць цікавасць у наведвальнікаў. Сярод іх – "Лёс народа – мой лёс" Леаніда Дударэнкі з выявай вядомага аўтара твораў аб вайне Івана Чыгрынава і "Парад партызан" Яўгена Зайцава.
© Sputnik / Инна ГришукКарціна "Лёс народа – мой лёс" Леаніда Дударэнкі
Выставка картин художников-очевидцев ВОВ открылась в Гродно - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Карціна "Лёс народа – мой лёс" Леаніда Дударэнкі
У экспазіцыі таксама прадстаўлена невялікая карціна Аляксандра Чэчына, створаная на наступны дзень пасля ўзяцця Берліна – "Рэйхстаг 2 мая 1945".
© Sputnik / Инна ГришукКарціна "Рэйхстаг 2 мая 1945" Аляксандра Чэчына
Выставка картин художников-очевидцев ВОВ открылась в Гродно - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Карціна "Рэйхстаг 2 мая 1945" Аляксандра Чэчына
Аўтар у час вайны быў мастаком-карэспандэнтам франтавой газеты, удзельнічаў у Сталінградскай бітве, змагаўся ва Усходняй Прусіі і браў Берлін. Перад напісаннем карцін выязджаў у часці і рабіў замалёўкі баёў.
У кожнага экспаната выставы – свая гісторыя. Супрацоўнікі музея рэкамендуюць прыгледзецца да палатна "Партрэт партызанкі Люды Сячко" Мікалая Апіокі.
© Sputnik / Инна ГришукАндрэй Вашкевіч перад карцінай Мікалая Апіокі "Партрэт партызанкі Люды Сячко"
Выставка картин художников-очевидцев ВОВ открылась в Гродно - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Андрэй Вашкевіч перад карцінай Мікалая Апіокі "Партрэт партызанкі Люды Сячко"
Дзяўчына змагла выратавацца з нямецкага цягніка, які вез моладзь у працоўныя лагеры і пайшла ў партызанскі атрад пад Навагрудкам. На карціне яна намалявана ў даваеннай сукенцы і з вінтоўкай у руках.
Экспазіцыю дапаўняюць скульптурныя кампазіцыі.
© Sputnik / Инна ГришукВыстава карцін мастакоў-відавочцаў ВАВ адкрылася ў Гродне
Выставка картин художников-очевидцев ВОВ открылась в Гродно - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Адна з іх – гэта бюст вядомага гродзенца – пісьменніка, грамадскага дзеяча Аляксея Карпюка. Цікава, што аўтар работы грузінскі скульптар Чола Кукуладзе і Аляксей Карпюк былі партызанамі, а пазнаёміліся дзякуючы Пятру Машэраву, які ў гады ВАВ быў адным з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, а ў мірны час стаў першым сакратаром ЦК КПБ.
Ужо пасля вайны Кукуладзе, прыехаўшы ў Гродна, зрабіў падарунак Аляксею Карпюку – вылепіў яго бюст.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Фотавыстава Вызваленне. Шлях да Перамогі адкрылася ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 01.07.2024
Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"
Фотавыстава Sputnik да Дня Незалежнасці адкрылася ў Мінску
Стужка навiн
0