Белорусская наступательная операция Багратион с 23 июня - 29 августа 1944 года. Вступление Красной Армии в Минск - Sputnik Беларусь, 1920
Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"
Савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю сучаснай Беларусі падчас аперацыі "Баграціён". Яна праходзіла з 23 чэрвеня да 29 жніўня 1944 года. Навіны з франтоў жыхары СССР даведваліся са зводак Саўінфармбюро, якое заснавалі праз два дні пасля пачатку ВАВ. Зводкі аб вызваленні Беларусі чытайце на Sputnik.

Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 3 ліпеня 1944 года

© SputnikМінск пасля вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў
Мінск пасля вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2024
Мінск пасля вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў
Падпісацца
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
На паўднёвы захад ад горада Полацк войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту, працягваючы развіваць наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Вілейскай вобласці горадам Глыбокае, горадам Докшыцы, а таксама з баямі занялі больш за 400 іншых населеных пунктаў, сярод якіх буйныя населеныя пункты Пагост Новы, Ёды, Мосарж, Харошкі, Круляўшчызна, Порплішча, Параф’янаў і чыгуначныя станцыі Круляўшчызна, Порплішча, Параф’янаў. Нашы войскі ўварваліся ў горад Полацк, дзе завязалі вулічныя баі.
Войскі 3-га Беларускага фронту пры садзейнічанні войск 1-га Беларускага фронту, у выніку імкліва праведзенай аперацыі з глыбокім абходным манеўрам з флангаў, 3 ліпеня штурмам авалодалі сталіцай Савецкай Беларусі горадам Мінск, а таксама з баямі занялі больш за 450 іншых населеных пунктаў, сярод якіх раённы цэнтр Мінскай вобласці горад Лагойск, раённы цэнтр Вілейскай вобласці горад Куранец, буйныя населеныя пункты Будслаў, Даўгінава, Бакунькі, Крайск, Дунай, Крамянец, Сасёнка, Старынкі, Ілія, Беларуч, Астрашыцкі Гарадок і чыгуначныя станцыі Будслаў, Крывічы, Куранец. Нашы войскі ўшчыльную падышлі да горада і чыгуначнага вузла Маладзечна, дзе завязалі баі на ўскраінах горада.
© Sputnik / Михаил Савин / Перайсці ў медыябанкМінск у дзень вызвалення ад фашыстаў
Послевоенный Минск - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Мінск у дзень вызвалення ад фашыстаў
З 28 чэрвеня па 1 ліпеня гэтага года войскі 3-га Беларускага фронту ўзялі ў палон 13.256 нямецкіх салдат і афіцэраў. Сярод палонных камандзір 95 пяхотнай дывізіі генерал-маёр Міхаэліс. Такім чынам, колькасць палонных нямецкіх салдат і афіцэраў, узятых войскамі 3 Беларускага фронту, да зыходу 1 ліпеня павялічылася да 33.256 чалавек.
На Баранавіцкім напрамку войскі 1-га Беларускага фронту працягвалі весці наступальныя баі, авалодалі раённым цэнтрам Мінскай вобласці горадам Мар’іна Горка, а таксама занялі больш за 250 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Смілавічы, Пудзецкая Слабада, Скаброўка, Пухавічы, Амельна, Шацк, Валяр’яны, Сямёнавічы, Кудзіновічы, Вялікая Раеўка, Цімкавічы, Лешня, Семежава, Старына, Малое Ражына і чыгуначныя станцыі Блужа, Пухавічы, Морач, Цімкавічы.
За 1 і 2 ліпеня, паводле няпоўных звестак, войскі 1-га Беларускага фронту ўзялі ў палон 3.658 нямецкіх салдат і афіцэраў. Сярод палонных камандзір 36 пяхотнай дывізіі генерал-маёр Канрадзі. Такім чынам колькасць палонных нямецкіх салдат і афіцэраў, узятых войскамі 1-га Беларускага фронту, да зыходу 2 ліпеня павялічылася да 39.338 чалавек.
За 2 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 85 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 15 самалётаў праціўніка.
© Sputnik / Евгений КоктышБудынак Дома Чырвонай Арміі і Флоту ў Мінску, узарваны фашыстам пры адступленні
Здание Дома Красной Армии и Флота в Минске, взорванное фашистам при отступлении. Гитлеровские захватчики вывезли в Германию большую часть предметов интерьера здания - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Будынак Дома Чырвонай Арміі і Флоту ў Мінску, узарваны фашыстам пры адступленні
* * *
На паўднёвы захад ад горада Полацк нашы войскі, прасоўваючыся наперад, авалодалі важным вузлом шашэйных дарог, чыгуначнай станцыяй і горадам Глыбокае. Знішчана 1.000 нямецкіх салдат і афіцэраў. Захоплена шмат трафеяў і 200 палонных. У раёне Полацка савецкія часці крок за крокам рухаліся наперад. Горад апяразаны шматлікімі абарончымі збудаваннямі. Праціўнік аказвае шалёнае супраціўленне і ўводзіць у бой свежыя сілы, спрабуючы ў што б там ні стала ўтрымаць Полацк у сваіх руках. Савецкія танкі і пяхота, пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі, зламаўшы ўпартае супраціўленне немцаў, уварваліся на паўднёвую ўскраіну Полацка. Іншыя нашы часці фарсіравалі раку Палата і прарваліся на паўночна-ўсходнюю ўскраіну Полацка. Працягваюцца разлютаваныя вулічныя баі, якія пераходзяць у рукапашныя схваткі. Вораг нясе вялізныя страты. Толькі на адным участку савецкія байцы знішчылі 1.200 гітлераўцаў і захапілі 18 гармат, 14 мінамётаў, 56 кулямётаў і іншыя трафеі. Узята шмат палонных.
* * *
Войскі З-га Беларускага фронту працягвалі паспяховае наступленне. Імкліва рухаючыся ўздоўж Мінскай шашы, нашы рухомыя часці ноччу выйшлі на блізкія подступы да горада Мінска. Савецкія танкісты і пехацінцы зламалі супраціўленне немцаў на знешнім абарончым абводзе і адначасова з паўночнага ўсходу, усходу і паўднёвага ўсходу ўварваліся ў горад. Да 7 гадзін раніцы немцы ўжо былі выбіты з усходняй часткі Мінска. Нашы войскі, развіваючы поспех, фарсіравалі раку Свіслач і да поўдня завяршылі разгром гарнізона праціўніка. Савецкія воіны поўнасцю вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сталіцу Савецкай Беларусі, найважнейшы вузел чыгунак і шашэйных дарог горад Мінск. Захоплены вялікія трафеі і шмат палонных. На паўночны ўсход ад Мінска нашы часці авалодалі горадам Лагойск. Праціўнік, імкнучыся затрымаць наступленне савецкіх войск, увёў у бой перакінутую з іншага ўчастка фронту танкавую дывізію. Савецкія артылерысты і танкісты знішчылі 30 нямецкіх танкаў і прымусілі немцаў паспешна адступіць. Гвардзейцы-танкісты разграмілі ў раёне паселішча Чарняўка штаб 25 нямецкай матарызаванай дывізіі. На іншым участку падраздзяленні Н-скай часці разграмілі ўзмоцнены батальён нямецкай пяхоты. Захоплена 6 дзесяціствольных і 6 шасціствольных мінамётаў, 8 танкаў і 20 аўтамашын. Захоплены палонныя.
© SputnikМінск пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі
Минск после освобождения от немецкой оккупации.
Кадр из документального фильма Великая победа советского народа, студия ЦСДФ (РЦСДФ), 1961 год, реж. Ф. Киселев. - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Мінск пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі
* * *
На Баранавіцкім напрамку нашы войскі працягвалі наступленне. Танкі і пяхота праціўніка контратакавалі савецкія часці. Нашы танкісты і пехацінцы, адбіўшы варожую контратаку, імкліва прасунуліся наперад і занялі чыгуначную станцыю Пухавічы і горад Мар’іна Горка. У гэтым баі знішчана 25 нямецкіх танкаў і некалькі соцень гітлераўцаў. Захоплены вялікія трафеі і шмат палонных. На іншым участку байцы Н-скага злучэння, паспяхова рухаючыся наперад, знішчылі полк нямецкай пяхоты, 12 танкаў і самаходных грамат. Узята ў палон 570 нямецкіх салдат і афіцэраў.
* * *
Жыхары Рагачоўскага і Бабруйскага раёнаў расказваюць пра жахлівыя злачынствы нямецка-фашысцкіх нягоднікаў. У сакавіку і ў красавіку бягучага года гітлераўцы гвалтоўна адабралі дзяцей ад васьмі гадоў і старэйшых у жыхароў вёсак Зялёны Дуб, Шырокі Рог, Ухватаўка, Казловічы, Ліскі Рагачоўскага раёна, вёскі Віла Бабруйскага раёна, і шэрага іншых населеных пунктаў. Каманды эсэсаўцаў ачаплялі вёскі, урываліся ў хаты, хапалі дзяцей і эшалонамі адпраўлялі іх у Бабруйск, а адтуль у лагеры "донараў". У гэтых лагерах фашысцкія дзетазабойцы выпампоўвалі ў дзяцей кроў для пералівання параненым нямецкім афіцэрам і салдатам. Ад вялікай страты крыві загінулі сотні і тысячы савецкіх дзяцей. Яшчэ ў цягніку нямецкія канваіры, якія суправаджалі няшчасных дзяцей у лагер "донараў", казалі ім: "Мы вязём вас на бойню; там у вас высмакчуць усю кроў, і вы памраце". Многія дзеці старэйшага ўзросту спрабавалі збегчы. Калі цягнік запавольваў ход, тады яны выскоквалі з вагонаў. Немцы адкрывалі агонь з аўтаматаў і расстрэльвалі ўцекачоў.
Няма меж жахлівым злачынствам фашысцкіх вампіраў. Але набліжаецца гадзіна адплаты. Азвярэлыя гітлераўскія бандыты адкажуць за пакуты, за слёзы і кроў загубленых імі дзяцей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0