https://bel.sputnik.by/20240703/krank-mzs-belarus--ndy-abmerkaval-kantakty-na-vysheyshym-uzron-1087736021.html
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Індыі абмеркавалі кантакты на вышэйшым узроўні
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Індыі абмеркавалі кантакты на вышэйшым узроўні
Sputnik Беларусь
Раней беларускі прэзідэнт заяўляў, што гатоў сустрэцца з прэм’ерам Індыі ў Мінску ці Нью-Дэлі. 03.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-03T21:23+0300
2024-07-03T21:23+0300
2024-07-03T21:23+0300
максім рыжанкоў
мзс беларусі
індыя
шас
беларусь
палітыка
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/03/1087735666_0:75:2048:1228_1920x0_80_0_0_d4b343a0107300a944b55e790487f59c.jpg
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на палях саміту ШАС правёў у Астане сустрэчу са сваім індыйскім калегам Субраманьямам Джайшанкарам, абмеркаваўшы падрыхтоўку кантактаў на вышэйшым узроўні, паведаміла прэс-служба МЗС рэспублікі.Перагаворы прайшлі напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), якое пройдзе ў сталіцы Казахстана.Паводле звестак прэс-службы, кіраўнікі МЗС дзвюх краін абмеркавалі двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках ШАС, абмяняліся думкамі па асноўных пытаннях парадку дня, зрабіўшы акцэнт на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Таксама была разгледжана падрыхтоўка кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.Бакі дамовіліся найбліжэйшым часам правесці ў беларускай сталіцы 12-е пасяджэнне беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве. Прадугледжваецца прымеркаваць да яе шэраг мерапрыемстваў для дзелавых колаў Беларусі і Індыі.У жніўні мінулага года прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, віншуючы індыйскага прэм’ера Нарэндру Модзі з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці, паведаміў, што будзе рад сустрэцца з ім у Мінску або Нью-Дэлі ці правесці перагаворы на міжнародных мерапрыемствах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240127/aleynk-belarus-spadzyaetstsa-na-padtrymku-ndy-pa-stuplenn--brks-1083132388.html
індыя
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/03/1087735666_124:0:1945:1366_1920x0_80_0_0_61fcda794bb926140fb88bd28e73e6fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
максім рыжанкоў, мзс беларусі, індыя, шас, беларусь, палітыка, у свеце, навіны
максім рыжанкоў, мзс беларусі, індыя, шас, беларусь, палітыка, у свеце, навіны
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Індыі абмеркавалі кантакты на вышэйшым узроўні
Раней беларускі прэзідэнт заяўляў, што гатоў сустрэцца з прэм’ерам Індыі ў Мінску ці Нью-Дэлі.
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на палях саміту ШАС правёў у Астане сустрэчу са сваім індыйскім калегам Субраманьямам Джайшанкарам, абмеркаваўшы падрыхтоўку кантактаў на вышэйшым узроўні, паведаміла прэс-служба МЗС рэспублікі.
Перагаворы прайшлі напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), якое пройдзе ў сталіцы Казахстана.
"Адбылася сустрэча міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў Індыі Субраманьямам Джайшанкарам", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак прэс-службы, кіраўнікі МЗС дзвюх краін абмеркавалі двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках ШАС, абмяняліся думкамі па асноўных пытаннях парадку дня, зрабіўшы акцэнт на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Таксама была разгледжана падрыхтоўка кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
Бакі дамовіліся найбліжэйшым часам правесці ў беларускай сталіцы 12-е пасяджэнне беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве. Прадугледжваецца прымеркаваць да яе шэраг мерапрыемстваў для дзелавых колаў Беларусі і Індыі.
У жніўні мінулага года прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, віншуючы індыйскага прэм’ера Нарэндру Модзі з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці, паведаміў, што будзе рад сустрэцца з ім у Мінску або Нью-Дэлі ці правесці перагаворы на міжнародных мерапрыемствах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"