Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мішусцін павіншаваў Галоўчанку з Днём Незалежнасці

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкПредседатель правительства РФ Михаил Мишустин
Председатель правительства РФ Михаил Мишустин  - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2024
Падпісацца
Беларусь адзначае ў сераду нацыянальнае свята – Дзень Незалежнасці і 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін павіншаваў беларускага калегу Рамана Галоўчанку з Днём Незалежнасці Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўрада Расіі.
"Ад імя ўрада Расійскай Федэрацыі і ад сябе асабіста віншую вас з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці", - адзначыў Мішусцін.
Ён падкрэсліў, што 80 гадоў таму савецкія воіны праявілі бяспрыкладную мужнасць і гераізм, вызваліўшы Мінск ад нямецкіх захопнікаў.
Паводле слоў прэм’ера, дружба народаў Расіі і Беларусі была загартавана ў гады ВАВ і служыць надзейнай асновай для ўмацавання партнёрства і саюзніцтва, "паступальнага развіцця гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва".
Мішусцін звярнуў увагу на тое, што дзякуючы сумесным намаганням дзвюх краін ствараюцца магчымасці для ўзаемных інвестыцый у розных галінах, увасабляюцца ў жыццё буйныя праекты, умацоўваюцца кантакты паміж дзелавымі супольнасцямі і рэгіёнамі.
Расійскі прэм’ер-міністр дадаў, што гатоў прадаўжаць актыўнае ўзаемадзеянне ў інтарэсах далейшага прасоўвання шматпланавага ўзаемадзеяння дух дзяржаў, паглыблення інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, практычнай кааперацыі ў ЕАЭС.
Ён таксама пажадаў грамадзянам рэспублікі дабра і шчасця.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мацвіенка: сувязі Расіі і Беларусі заснаваны на традыцыях дружбы
Стужка навiн
0