https://bel.sputnik.by/20240703/tsyagnk-pamyats-pryby-rantsay-u-mnsk-1087700128.html
"Цягнік Памяці" прыбыў раніцай у Мінск
"Цягнік Памяці" прыбыў раніцай у Мінск
Sputnik Беларусь
Задача праекта – пазнаёміць школьнікам з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. 03.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-03T08:32+0300
2024-07-03T08:32+0300
2025-04-24T19:34+0300
саюзная дзяржава
снд
дзеці
гісторыя
вялікая айчынная вайна
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
мінск
парад 3 ліпеня
"цягнік памяці"
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/03/1087695925_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_dd00871d1610326f6748a69f5f3dc7ae.jpg
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. "Цягнік Памяці" разам са школьнікамі з васьмі краін прыбыў у Мінск у Дзень Незалежнасці, перадае Sputnik.На ім прыехалі школьнікі з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Арменіі, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана і Узбекістана. Усяго – каля 200 чалавек.На пероне школьнікаў урачыста віталі канцэртам іх аднагодкі: з песнямі, сцягамі і караваем.Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі ва ўрачыстай прамове адзначыў, што сёння – па-сапраўднаму знакавы дзень для ўсёй Беларусь.Намеснік старшыні пажадаў школьнікам яскравых уражанняў у Мінску. Ён удакладніў, што ім трэба наведаць знакавыя аб’екты горада, і атрыманыя ўражанні застануцца на доўгія гады.У сераду госці сталіцы паглядзяць ваенны парад з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей іх чакаюць экскурсіі па горадзе, наведванне музея Вялікай Айчыннай вайны, адукацыйнага цэнтра МНС, Нацбібліятэкі, "Лініі Сталіна.Асноўная задача праекта – пазнаёміць старшакласнікаў з краін СНД з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны і даць ім магчымасць наведаць месцы баявой славы.Сёлета двухпавярховы поезд праходзіць па многіх гарадах Беларусі і Расіі. Сярод іх – Мінск, Полацк, абласныя цэнтры рэспублікі, Масква, Санкт-Пецярбург, а таксама аграгарадок Александрыя – малая радзіма прэзідэнта Беларусі. За два тыдні школьнікі наведаюць сем рэгіёнаў Расіі і шэсць абласцей Беларусі.Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Саўфед Расіі і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240703/vaenny-parad-gulyann--salyut-yak-mnsk-adznachyts-dzen-nezalezhnasts-1087685925.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/03/1087695925_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_dda221d8a32f20bc4ea1230c823c127b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, снд, дзеці, гісторыя, вялікая айчынная вайна, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, мінск, парад 3 ліпеня, "цягнік памяці", грамадства, навіны , свята, дзень перамогі
саюзная дзяржава, снд, дзеці, гісторыя, вялікая айчынная вайна, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, мінск, парад 3 ліпеня, "цягнік памяці", грамадства, навіны , свята, дзень перамогі
"Цягнік Памяці" прыбыў раніцай у Мінск
08:32 03.07.2024 (абноўлена: 19:34 24.04.2025) Задача праекта – пазнаёміць школьнікам з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. "Цягнік Памяці" разам са школьнікамі з васьмі краін прыбыў у Мінск у Дзень Незалежнасці, перадае Sputnik.
На ім прыехалі школьнікі з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Арменіі, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана і Узбекістана. Усяго – каля 200 чалавек.
На пероне школьнікаў урачыста віталі канцэртам іх аднагодкі: з песнямі, сцягамі і караваем.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі ва ўрачыстай прамове адзначыў, што сёння – па-сапраўднаму знакавы дзень для ўсёй Беларусь.
"У гэты дзень 80 гадоў таму нашы дзяды і прадзеды ў кровапралітных, але пераможных баях вызвалілі нашу сталіцу – горад Мінск. Сёння мы гаворым ім дзякуй, адзначаючы галоўнае свята рэспублікі – Дзень Незалежнасці", - сказаў ён.
Намеснік старшыні пажадаў школьнікам яскравых уражанняў у Мінску. Ён удакладніў, што ім трэба наведаць знакавыя аб’екты горада, і атрыманыя ўражанні застануцца на доўгія гады.
У сераду госці сталіцы паглядзяць ваенны парад з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей іх чакаюць экскурсіі па горадзе, наведванне музея Вялікай Айчыннай вайны, адукацыйнага цэнтра МНС, Нацбібліятэкі, "Лініі Сталіна.
Асноўная задача праекта – пазнаёміць старшакласнікаў з краін СНД з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны і даць ім магчымасць наведаць месцы баявой славы.
Сёлета двухпавярховы поезд праходзіць па многіх гарадах Беларусі і Расіі. Сярод іх – Мінск, Полацк, абласныя цэнтры рэспублікі, Масква, Санкт-Пецярбург, а таксама аграгарадок Александрыя – малая радзіма прэзідэнта Беларусі. За два тыдні школьнікі наведаюць сем рэгіёнаў Расіі і шэсць абласцей Беларусі.
Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Саўфед Расіі і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"