Белорусская наступательная операция Багратион с 23 июня - 29 августа 1944 года. Вступление Красной Армии в Минск - Sputnik Беларусь, 1920
Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"
Савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю сучаснай Беларусі падчас аперацыі "Баграціён". Яна праходзіла з 23 чэрвеня да 29 жніўня 1944 года. Навіны з франтоў жыхары СССР даведваліся са зводак Саўінфармбюро, якое заснавалі праз два дні пасля пачатку ВАВ. Зводкі аб вызваленні Беларусі чытайце на Sputnik.

Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 5 ліпеня 1944 года

© Sputnik / Яков РюмкинПолацкая наступальная аперацыя (29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944 года). Жыхары Полацка сустракаюць сваіх вызваліцеляў – воінаў Прыбалтыйскага фронту. 5 ліпеня 1944 года
Полацкая наступальная аперацыя (29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944 года). Жыхары Полацка сустракаюць сваіх вызваліцеляў – воінаў Прыбалтыйскага фронту. 5 ліпеня 1944 года - Sputnik Беларусь, 1920, 05.07.2024
Полацкая наступальная аперацыя (29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944 года). Жыхары Полацка сустракаюць сваіх вызваліцеляў – воінаў Прыбалтыйскага фронту. 5 ліпеня 1944 года
Падпісацца
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
Войскі 3-га Беларускага фронту 5 ліпеня ў выніку імклівай атакі авалодалі горадам і буйным чыгуначным вузлом Маладзечна, а таксама з баямі занялі больш за 150 населеных пунктаў, у тым ліку раённы цэнтр Вілейскай вобласці – горад і чыгуначную станцыю Смаргонь, буйныя населеныя пункты Чарамшыцы, Мокшыца, Слабада, Мішуты, Міцкевічы, Алянец, Бялёва, Вензелева, Ракаў, Волма.
На паўднёвы захад і поўдзень ад горада Мінск нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і занялі больш за 100 населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Дземідовічы, Леднікі, Самахвалавічы, Пяцеўшчына, Скварцы, Дабрынёва, Карма, Данілавічы і чыгуначныя станцыі Калядзічы, Валковічы. На ўсход ад горада Мінск нашы войскі знішчылі рэшткі акружаных злучэнняў 12-га і 27-га армейскіх і 39-га танкавых карпусоў немцаў.
На Баранавіцкім напрамку нашы войскі, пераадольваючы супраціўленне праціўніка, прадаўжалі весці наступальныя баі, у ходзе якіх занялі больш як 50 населеных пунктаў, у тым ліку Логвішча, Каменка, Кухціцы, Квачэ, Ядвеж, Шэвеле, Зубялевічы, Сіняўка, Лапатычы.
У раёне сярэдняга цячэння ракі Прыпяць на захад ад горада Мазыр нашы войскі авалодалі раённым цэнтрам Палескай вобласці горадам Тураў, вузлавой чыгуначнай станцыяй Старушкі, а таксама занялі больш за 30 іншых населеных пунктаў, сярод якіх буйныя населеныя пункты Германава Слабада, Навасёлкі, Бобрык, Міхедавічы, Капцэвічы, Брынёў, Дарашэвічы, Ласкавічы, Рудня, Боркі і чыгуначныя станцыі Піліповічы, Заполле, Муляроўка, Капцэвічы.
© Sputnik / Е. Бочарова2-і Беларускі фронт. Гвардыі інжынер-капітан намеснік старшага інжынера па электраспецабсталяванні 46-га Гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага Таманскага Чырванасцяжнага палка Клаўдзія Аляксееўна Ілюшына падчас праверкі вузлоў і агрэгатаў самалёта У-2
2-й Белорусский фронт. Гвардии инженер-капитан заместитель старшего инженера по электроспецоборудованию 46-го Гвардейского ночного бомбардировочного авиационного Таманского Краснознаменного полка Клавдия Алексеевна Илюшина во время проверки узлов и агрегатов самолета У-2 - Sputnik Беларусь, 1920, 05.07.2024
2-і Беларускі фронт. Гвардыі інжынер-капітан намеснік старшага інжынера па электраспецабсталяванні 46-га Гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага Таманскага Чырванасцяжнага палка Клаўдзія Аляксееўна Ілюшына падчас праверкі вузлоў і агрэгатаў самалёта У-2

Налёты нашай авіяцыі на чыгуначныя вузлы Баранавічы, Ліда, Вільна

У ноч на 5 ліпеня наша авіяцыя здзейсніла налёты на чыгуначныя вузлы Баранавічы, Ліда, Вільна і падвергнула бамбардзіроўцы воінскія эшалоны і ваенныя склады праціўніка.
На пуцях чыгуначнага вузла Баранавічы ў момант налёту знаходзілася 10 нямецкіх эшалонаў. У выніку бамбардзіроўкі ўзнікла да 20 ачагоў пажару. Прамымі пападаннямі бомб падарваны склад з гаручым і эшалон з боепрыпасамі.
На чыгуначных вузлах Ліда і Вільна бамбардзіроўкай выкліканы шматлікія пажары. Гарэлі вагоны і платформы з ваеннымі грузамі, склады з гаручай і ваеннай маёмасцю немцаў. Пажары суправаджаліся выбухамі вялікай сілы.
* * *
Войскі 3-га Беларускага фронту працягвалі паспяховае наступленне. Савецкія часці дасягнулі ўсходняй ускраіны горада Маладзечна і завязалі баі з гарнізонам праціўніка. Тым часам танкавыя і кавалерыйскія падраздзяленні абышлі горад з паўночнага захаду і імкліва атакавалі немцаў. У выніку бязлітасных вулічных баёў нашы войскі авалодалі горадам і чыгуначным вузлом Маладзечна. Праціўнік панёс вялізныя страты ў людзях і тэхніцы.
На захад ад горада Вілейка немцы ўвялі ў бой авіяпалявую і пяхотную дывізіі, якія толькі што прыбылі на гэты ўчастак, і спрабавалі затрымацца на мяжы ракі Вілія. Савецкія войскі з баямі фарсіравалі раку на паўночны захад ад Смаргоні і выйшлі на фланг нямецкіх войск, якія абаранялі гэты горад. Да зыходу дня нашы войскі зламалі супраціўленне праціўніка і авалодалі буйным вузлом грунтавых і шашэйных дарог – горадам і чыгуначнай станцыяй Смаргонь.
На захад ад Мінска нашы войскі, умела манеўруючы, выходзяць у тыл праціўніка і грамяць яго апорныя пункты. Сёння раніцай савецкія часці занялі важны вузел грунтавых дарог Ракаў. За два дні баёў у гэтым раёне знішчана 2.700 нямецкіх салдат і афіцэраў, 65 танкаў і самаходных гармат і больш за 1.000 аўтамашын. Захоплена 13 танкаў, 224 аўтамашыны, вялікая колькасць складоў з боепрыпасамі, узбраеннем і харчаваннем.
© Sputnik / Сергей БарановВялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкія воіны разглядаюць захоплены сцяг адной з часцей гітлераўцаў
Великая Отечественная война 1941-1945 гг. Освобождение Белоруссии от немецко-фашистских захватчиков. Советские воины рассматривают захваченное знамя одной из частей гитлеровцев. - Sputnik Беларусь, 1920, 05.07.2024
Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкія воіны разглядаюць захоплены сцяг адной з часцей гітлераўцаў
* * *
На паўднёвы захад і поўдзень ад горада Мінск нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад. Часці Н-скага злучэння ачысцілі ад праціўніка лясныя масівы і ўзялі ў палон да 2.000 нямецкіх салдат і афіцэраў. Захоплены вялікія трафеі, у тым ліку больш за 1.500 аўтамашын. На ўсход ад горада Мінск працягваліся баі па ліквідацыі акружанай групоўкі праціўніка, якая складаецца з астаткаў двух вайсковых і аднаго танкавага карпусоў немцаў. Нашы артылерысты і пехацінцы адрэзалі немцам усе шляхі адыходу і паступова сціскаюць кальцо акружэння. Праціўнік нясе вялізныя страты. Некалькі груп нямецкіх салдат і афіцэраў спынілі супраціўленне і здаліся ў палон.
Уздоўж дарог на ўсход ад Мінска немцы кінулі вялікую колькасць танкаў, самаходных гармат, палявых, зенітных і супрацьтанкавых гармат, аўтамашын і розных ваенных матэрыялаў. Нашы трафейныя каманды збіраюць і ўлічваюць захопленыя трафеі.
* * *
На Баранавіцкім напрамку нашы войскі, працягваючы весці наступальныя баі, наносяць удары па апорных пунктах абароны немцаў. На працягу дня занята больш за 50 населеных пунктаў, у тым ліку паселішча Шэвеле, размешчанае за 25 кіламетраў на ўсход ад горада Баранавічы. Байцы Н-скага злучэння знішчылі 800 нямецкіх салдат і афіцэраў, 3 танкі, 2 самаходныя гарматы і захапілі 17 палявых гармат, 5 шасціствольных мінамётаў і два склады боепрыпасаў. Узята шмат палонных.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0