https://bel.sputnik.by/20240705/putsn-abmerkava-z-orbanam-magchymyya-shlyakh-regulyavannya-kranskaga-kanflktu-1087812800.html
Пуцін абмеркаваў з Орбанам магчымыя шляхі ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту
Пуцін абмеркаваў з Орбанам магчымыя шляхі ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту
Sputnik Беларусь
Расія і Венгрыя працягваюць дыялог у цяперашняй няпростай геапалітычнай сітуацыі. Размову з Орбанам Пуцін назваў адкрытай і карыснай. 05.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-05T17:53+0300
2024-07-05T17:53+0300
2024-07-05T17:53+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
уладзімір пуцін
віктор орбан
навіны
венгрыя
расія
украіна
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/05/1087810257_0:92:3251:1921_1920x0_80_0_0_5108864248f7cff125050d4c419d6f1f.jpg
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін расказаў, што абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам магчымыя шляхі ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.У пятніцу венгерскі прэм’ер-міністр прыбыў у Маскву з візітам, падчас якога адбылася яго сустрэча з расійскім лідарам. Перагаворы працягнуліся больш за дзве з паловай гадзіны. Як распавёў журналістам памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, адно з цэнтральных месцаў у перагаворах заняло пытанне ўкраінскага крызісу.Па словах Уладзіміра Пуціна, перагаворы былі насычанымі, а дыялог – адкрытым і карысным.У прыватнасці, Віктар Орбан распавёў аб сустрэчах у Кіеве, дзе ён прапанаваў украінскаму кіраўніцтву спыненне агню, каб забяспечыць умовы для пачатку мірных перагавораў.Аднак, канстатаваў Уладзімір Пуцін, у Кіеве заяўляюць, што не жадаюць вырашаць пытанні менавіта такім спосабам.Уладзімір Пуцін таксама адзначыў, што, улічваючы пачутае ад Віктара Орбана, можна прыйсці да высновы, што ў Кіеве "не гатовы адмовіцца ад вядзення вайны да пераможнага канца".На яго думку, прычына гэтага крыецца яшчэ і ў тым, што ў такім выпадку не будзе прычыны прадаўжаць ваеннае становішча, а значыць, давядзецца праводзіць выбары. Расійскі лідар растлумачыў, што размова аб прэзідэнцкіх выбарах, якія не былі праведзены ў належныя тэрміны. Пасля чаго дадаў, што шансы на перамогу ў цяперашняга кіраўніцтва Украіны блізкі да нуля.Прэзідэнт РФ падкрэсліў, што Масква заўсёды адкрыта для абмеркавання ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне палітычна-дыпламатычным шляхам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240702/orban-prapanava-zyalenskamu-spynts-agon--pachats-peragavory-1087683014.html
венгрыя
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/05/1087810257_319:0:3051:2048_1920x0_80_0_0_113fd788ec24535127dda5578824dc66.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, уладзімір пуцін, віктор орбан, навіны , венгрыя, расія, украіна, палітыка, бяспека, у свеце, перагаворы
спецаперацыя, уладзімір пуцін, віктор орбан, навіны , венгрыя, расія, украіна, палітыка, бяспека, у свеце, перагаворы
Пуцін абмеркаваў з Орбанам магчымыя шляхі ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту
Расія і Венгрыя працягваюць дыялог у цяперашняй няпростай геапалітычнай сітуацыі. Размову з Орбанам Пуцін назваў адкрытай і карыснай.
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін расказаў, што абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам магчымыя шляхі ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.
У пятніцу венгерскі прэм’ер-міністр прыбыў у Маскву з візітам, падчас якога адбылася яго сустрэча з расійскім лідарам. Перагаворы працягнуліся больш за дзве з паловай гадзіны. Як распавёў журналістам памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, адно з цэнтральных месцаў у перагаворах заняло пытанне ўкраінскага крызісу.
Па словах Уладзіміра Пуціна, перагаворы былі насычанымі, а дыялог – адкрытым і карысным.
"Безумоўна, адбыўся дастаткова грунтоўны, прамы і сумленны абмен думкамі па актуальных міжнародных пытаннях, у тым ліку і па ўкраінскім канфлікце. Пагаварылі і аб магчымых шляхах яго ўрэгулявання", - сказаў расійскі лідар.
У прыватнасці, Віктар Орбан распавёў аб сустрэчах у Кіеве, дзе ён прапанаваў украінскаму кіраўніцтву спыненне агню, каб забяспечыць умовы для пачатку мірных перагавораў.
Аднак, канстатаваў Уладзімір Пуцін, у Кіеве заяўляюць, што не жадаюць вырашаць пытанні менавіта такім спосабам.
"Спонсары Украіны працягваюць спрабаваць выкарыстоўваць гэтую краіну і яе народ у якасці тарана, ахвяры ў супрацьстаянні з Расіяй", - дадаў ён.
Уладзімір Пуцін таксама адзначыў, што, улічваючы пачутае ад Віктара Орбана, можна прыйсці да высновы, што ў Кіеве "не гатовы адмовіцца ад вядзення вайны да пераможнага канца".
На яго думку, прычына гэтага крыецца яшчэ і ў тым, што ў такім выпадку не будзе прычыны прадаўжаць ваеннае становішча, а значыць, давядзецца праводзіць выбары. Расійскі лідар растлумачыў, што размова аб прэзідэнцкіх выбарах, якія не былі праведзены ў належныя тэрміны. Пасля чаго дадаў, што шансы на перамогу ў цяперашняга кіраўніцтва Украіны блізкі да нуля.
Прэзідэнт РФ падкрэсліў, што Масква заўсёды адкрыта для абмеркавання ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне палітычна-дыпламатычным шляхам.
"У цэлым, перагаворы былі вельмі своечасовымі і, думаю, карыснымі для абодвух бакоў", - рэзюміраваў Уладзімір Пуцін і падзякаваў Віктару Орбану за наведванне Масквы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"