Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сустрэча Пуціна з прэм’ерам Венгрыі Орбанам у Крамлі – відэа

Падпісацца
Венгерскі прэм’ер Віктар Орбан у пятніцу прыбыў з візітам у Маскву, ён не каардынаваў сваю паездку ў Расію з кіраўніцтвам Еўракамісіі. Як праходзіў пачатак сустрэчы ў Крамлі, глядзіце на відэа.
Венгрыя хутка застанецца адзінай краінай у Еўропе, якая зможа весці дыялог і з Расіяй, і з Украінай, заявіў Віктар Орбан на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Маскве.
Паводле слоў венгерскага прэм’ера, колькасць краін, якія могуць гаварыць і з тым, і з другім бокам канфлікту, імкліва змяншаецца. Як вядома, раней, знаходзячыся ў Кіеве, венгерскі прэм’ер прапанаваў лідару Украіны Зяленскаму разгледзець магчымасць спынення агню перад мірнымі перагаворамі, аднак той адмовіўся.
Па прыбыцці ў Маскву Орбан напісаў у сацсетцы X, што яго мірная місія працягваецца, і Масква – гэта другі прыпынак.
Прымаючы ў Крамлі венгерскага прэм’ера, Уладзімір Пуцін заявіў, што гатоў азнаёміць Віктара Орбана з дэталямі прапаноў Масквы па мірным урэгуляванні ва Украіне.
Ён таксама папрасіў Орбана азнаёміць яго з пазіцыяй Венгрыі і ЕС па ўкраінскім пытанні. І дадаў, што Орбан прыбыў у Маскву, у тым ліку і як старшыня Савета ЕС.
Прэзідэнт РФ выказаўся і аб тым, што разлічвае абмеркаваць з Орбанам двухбаковыя адносіны.
На сустрэчы прысутнічалі таксама кіраўнікі МЗС дзвюх краін Сяргей Лаўроў і Петэр Сіярта. Пасля ўступнай часткі далейшыя перагаворы праходзілі за зачыненымі дзвярамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0