https://bel.sputnik.by/20240708/pastagoddzya-bamaskay-epape-yak-budaval-legendarnuyu-magstral--gstoryya--vdea-1087874173.html
Паўстагоддзя БАМаўскай эпапеі: як будавалі легендарную магістраль – гісторыя ў відэа
Паўстагоддзя БАМаўскай эпапеі: як будавалі легендарную магістраль – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
Рамантыка камсамольскіх будоўляў савецкага часу ці мары аб небывалых заробках – аб тым, з якімі імкненнямі ўзводзілі легендарную магістраль, успамінаюць... 08.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-08T14:16+0300
2024-07-08T14:16+0300
2024-07-08T14:16+0300
відэа
відэа
ссср
эксклюзіў
байкала-амурская магістраль (бам)
грамадства
будоўля
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/08/1087862606_0:23:1280:743_1920x0_80_0_0_b7c6def1b385db8913cf713f4e51a1db.jpg
Аб тым, як паўстагоддзя таму будавалі БАМ, карэспандэнт Sputnik Беларусь пагаварыў з ветэранам будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі – Анатолем Аркадзьевічам Аладзьіным. Субяседнік расказаў, колькі студэнты маглі зарабіць на БАМе, ці дазвалялася піць алкаголь, і які дэфіцыт можна было прывезці ў Мінск з далёкай Якуціі.БАМ застаўся не толькі ва ўспамінах Анатоля Аладзьіна, але і на слайдах з яго асабістага архіва, якія ён паказаў падчас інтэрв’ю. Ён нават прынёс на здымкі фрагмент рэйкі з легендарнай магістралі. Хоць, на самай спрве, будатрадаўцы да рэек адносін не мелі.Але ж такая буйная магістраль – гэта не толькі чыгунка. Трэба было стварыць шырокую інфраструктуру: электрастанцыі, пасёлкі для будаўнікоў і чыгуначнікаў і шматлікае іншае. Прыходзілася ўзводзіць і спецыяльныя абагравальныя гаражы. У краях, дзе зімой маразы мінус 40, а то і мінус 50, прамерзлую тэхніку завесці было немагчыма. Грузавікі ставілі ў гаражы, куды праводзілі трубы вялікага дыяметра і нагняталі вентылятарам цяпло.Акрамя будаўнічых будняў на БАМе было і іншае. Студэнты стваралі агітбрыгады. Паказвалі мясцовым жыхарам аналаг сучаснага стэндап-шоу. Хто валодаў прыёмамі каратэ, ламаў цэглу на вачах у неразбалаванай такімі відовішчамі публікі. А яшчэ былі лекцыі, але зусім не сумныя. Інтэрнэту не існавала, радыё на БАМе магло і не лавіцца, а газеты спазняліся. Людзям было цікава пачуць ад студэнтаў, чым жыве вялікая зямля.Дарэчы, на базах беларускіх будатрадаў заўсёды горда лунаў сцяг БССР. Быў там і іншы абавязковы элемент, пра які гаворыцца на відэа.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/08/1087862606_130:0:1150:765_1920x0_80_0_0_471219596223eb71bc3e9c6dce605fbe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, ссср, эксклюзіў, байкала-амурская магістраль (бам), грамадства, будоўля, видео
відэа, ссср, эксклюзіў, байкала-амурская магістраль (бам), грамадства, будоўля, видео
Паўстагоддзя БАМаўскай эпапеі: як будавалі легендарную магістраль – гісторыя ў відэа
Эксклюзіў
Рамантыка камсамольскіх будоўляў савецкага часу ці мары аб небывалых заробках – аб тым, з якімі імкненнямі ўзводзілі легендарную магістраль, успамінаюць субяседнікі Sputnik.
Аб тым, як паўстагоддзя таму будавалі БАМ, карэспандэнт Sputnik Беларусь пагаварыў з ветэранам будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі – Анатолем Аркадзьевічам Аладзьіным. Субяседнік расказаў, колькі студэнты маглі зарабіць на БАМе, ці дазвалялася піць алкаголь, і які дэфіцыт можна было прывезці ў Мінск з далёкай Якуціі.
БАМ застаўся не толькі ва ўспамінах Анатоля Аладзьіна, але і на слайдах з яго асабістага архіва, якія ён паказаў падчас інтэрв’ю. Ён нават прынёс на здымкі фрагмент рэйкі з легендарнай магістралі. Хоць, на самай спрве, будатрадаўцы да рэек адносін не мелі.
Але ж такая буйная магістраль – гэта не толькі чыгунка. Трэба было стварыць шырокую інфраструктуру: электрастанцыі, пасёлкі для будаўнікоў і чыгуначнікаў і шматлікае іншае. Прыходзілася ўзводзіць і спецыяльныя абагравальныя гаражы. У краях, дзе зімой маразы мінус 40, а то і мінус 50, прамерзлую тэхніку завесці было немагчыма. Грузавікі ставілі ў гаражы, куды праводзілі трубы вялікага дыяметра і нагняталі вентылятарам цяпло.
Акрамя будаўнічых будняў на БАМе было і іншае. Студэнты стваралі агітбрыгады. Паказвалі мясцовым жыхарам аналаг сучаснага стэндап-шоу. Хто валодаў прыёмамі каратэ, ламаў цэглу на вачах у неразбалаванай такімі відовішчамі публікі. А яшчэ былі лекцыі, але зусім не сумныя. Інтэрнэту не існавала, радыё на БАМе магло і не лавіцца, а газеты спазняліся. Людзям было цікава пачуць ад студэнтаў, чым жыве вялікая зямля.
Дарэчы, на базах беларускіх будатрадаў заўсёды горда лунаў сцяг БССР. Быў там і іншы абавязковы элемент, пра які гаворыцца на відэа.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"