https://bel.sputnik.by/20240709/broneprabeg-daroga-muzhnasts-zno-proydze-praz-belarus-1087911207.html
Бронепрабег "Дарога мужнасці" зноў пройдзе праз Беларусь
Бронепрабег "Дарога мужнасці" зноў пройдзе праз Беларусь
Sputnik Беларусь
Удзельнікі прабегу, прымеркаванага да 80-годдзя аперацыі "Баграціён", пераадолеюць больш за 1200 кіламетраў на адноўленай рэтратэхніцы. 09.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-09T14:23+0300
2024-07-09T14:23+0300
2024-07-09T14:23+0300
хроніка вызвалення беларусі: аперацыя "баграціён"
саюзная дзяржава
баграціён
ваенная тэхніка
аўтапрабег
бронепрабег "дарога мужнасці"
навіны
грамадства
гісторыя
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087909937_0:0:3118:1754_1920x0_80_0_0_7873a2f89aa5b785eba457aa66949fc6.jpg
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Шосты па ліку бронепрабег "Дарога мужнасці" стартаваў у Маскве, паведамляе РІА Навіны.Калона з дэмілітарызаванай ваеннай тэхнікай выехала з Паклоннай гары і накіравалася ў бок Беларусі. Яна пройдзе па маршруце Масква – Вязьма – Смаленск – Орша – Александрыя – Магілёў – Смаленск – Вязьма – Масква. Увесь шлях складзе больш за 1250 км і зойме тыдзень – з 9 па 16 ліпеня.Удзельнікі прабегу перамяшчаюцца на адрэстаўраваных БРДМ-1, БРДМ-2, БТР-40, "Кацюшах", якія стаялі на ўзбраенні савецкай арміі, а таксама на аўтамабілях ГАЗ-69, ГАЗ-24 "Волга", ГАЗ-67, УАЗ-469, ЗІС-151, ЗІС-5 і іншых. Суправаджаюць калону вайскоўцы ваеннай аўтамабільнай інспекцыі Расгвардыі.Мерапрыемства арганізавана Ваенна-тэхнічным таварыствам, сёлета бронепрабег прысвечаны 80-годдзю аперацыі "Баграціён" і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Першы бронепрабег "Дарога Мужнасці" адбыўся ў чэрвені 2017 года і ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Расіі як самы працяглы марш-кідок, які здзяйсняецца на бронетэхніцы ў мірны час. Тады за пяць дзён калона з 15 адзінак тэхнікі пераадолела амаль 2400 кіламетраў па Расіі і Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240708/udzelnk-ataprabegu-z-rastova-na-done-pryvezl--mnsk-nezvychaynuyu-vystavu-1087889427.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087909937_188:0:2919:2048_1920x0_80_0_0_41afe92d597f9dc27fc372e9d79630d2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, баграціён, ваенная тэхніка, аўтапрабег, бронепрабег "дарога мужнасці", навіны , грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, расія
саюзная дзяржава, баграціён, ваенная тэхніка, аўтапрабег, бронепрабег "дарога мужнасці", навіны , грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, расія
Бронепрабег "Дарога мужнасці" зноў пройдзе праз Беларусь
Удзельнікі прабегу, прымеркаванага да 80-годдзя аперацыі "Баграціён", пераадолеюць больш за 1200 кіламетраў на адноўленай рэтратэхніцы.
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Шосты па ліку бронепрабег "Дарога мужнасці" стартаваў у Маскве, паведамляе
РІА Навіны.
Калона з дэмілітарызаванай ваеннай тэхнікай выехала з Паклоннай гары і накіравалася ў бок Беларусі. Яна пройдзе па маршруце Масква – Вязьма – Смаленск – Орша – Александрыя – Магілёў – Смаленск – Вязьма – Масква. Увесь шлях складзе больш за 1250 км і зойме тыдзень – з 9 па 16 ліпеня.
Удзельнікі прабегу перамяшчаюцца на адрэстаўраваных БРДМ-1, БРДМ-2, БТР-40, "Кацюшах", якія стаялі на ўзбраенні савецкай арміі, а таксама на аўтамабілях ГАЗ-69, ГАЗ-24 "Волга", ГАЗ-67, УАЗ-469, ЗІС-151, ЗІС-5 і іншых. Суправаджаюць калону вайскоўцы ваеннай аўтамабільнай інспекцыі Расгвардыі.
Мерапрыемства арганізавана Ваенна-тэхнічным таварыствам, сёлета бронепрабег прысвечаны 80-годдзю аперацыі "Баграціён" і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Першы бронепрабег "Дарога Мужнасці" адбыўся ў чэрвені 2017 года і ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Расіі як самы працяглы марш-кідок, які здзяйсняецца на бронетэхніцы ў мірны час. Тады за пяць дзён калона з 15 адзінак тэхнікі пераадолела амаль 2400 кіламетраў па Расіі і Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"