https://bel.sputnik.by/20240709/putsn-uruchy-modz-orden-svyatoga-andreya-pershazvanaga-1087917405.html
Пуцін уручыў Модзі ордэн Святога Андрэя Першазванага
Пуцін уручыў Модзі ордэн Святога Андрэя Першазванага
Sputnik Беларусь
Указ аб узнагароджанні прэм’ера Індыі вышэйшай узнагародай РФ Пуцін падпісаў пяць гадоў таму, у 2019 годзе. 09.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-09T17:44+0300
2024-07-09T17:44+0300
2024-07-09T17:44+0300
нарэндра модзі
уладзімір пуцін
узнагарода
навіны
перагаворы
расія
індыя
палітыка
у свеце
ордэн
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087915048_0:0:2982:1677_1920x0_80_0_0_5523801d3284e5c417b6c1719b362ef9.jpg
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін уручыў прэм’еру Індыі Нарэндры Модзі ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага, адну з вышэйшых расійскіх узнагарод. Цырымонія ўручэння прайшла пасля таго, як у Крамлі скончыліся перагаворы ў вузкім складзе, паведамляе РІА Навіны.У сваю чаргу Модзі падзякаваў Пуціну за ўручэнне яму высокай узнагароды Расіі, адзначыўшы, што яна з’яўляецца гонарам для ўсіх жыхароў Індыі."Дарагі сябар, прэзідэнт Пуцін. (…). Гэты ордэн належыць не толькі мне, гэта гонар для 1 мільярда 400 мільёнаў жыхароў Індыі", - сказаў прэм’ер Індыі.Ён расцаніў дадзеную ўзнагароду як прызнанне векавой дружбы, узаемнага даверу паміж двума краінамі.8-9 ліпеня прайшоў афіцыйны візіт прэм’ера Індыі ў Расію. Нарэндра Модзі прыехаў у РФ упершыню за пяць гадоў.8 ліпеня Пуцін і Модзі размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы ў Нова-Агарове.У другі дзень афіцыйнага візіту Модзі разам з Пуціным наведалі павільён "Атом" на выставе "Россия", потым правялі перагаворы ў вузкім складзе.Пасля перагавораў прайшла цырымонія ўручэння Модзі ордэна Андрэя Першазванага. Мерапрыемства адбылося ў Андрэеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца, пры ўручэнні прысутнічалі члены дэлегацый дзвюх краін.Прэзідэнт РФ падпісаў указ аб узнагародзе прэм’еру Індыі вясной 2019 года. Адна з самых высокіх расійскіх узнагарод была прысуджана Модзі за заслугі па развіцці двухбаковага партнёрства.Ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага – гэта вышэйшая дзяржузнагарода РФ. Яго ўдастойваюцца вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, ваенныя, прадстаўнікі культуры, навукі за асаблівыя заслугі перад Расіяй. Ордэна Андрэя Першазванага могуць быць удастоены і кіраўнікі замежных краін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240709/pyasko-modz-ne-pretendue-na-pasredntstva-pa-kranskm-pytann-1087914758.html
расія
індыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087915048_77:0:2808:2048_1920x0_80_0_0_31f1181f1066b62dbcaf7803b51962e0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нарэндра модзі, уладзімір пуцін, узнагарода, навіны , перагаворы, расія, індыя, палітыка, у свеце, ордэн
нарэндра модзі, уладзімір пуцін, узнагарода, навіны , перагаворы, расія, індыя, палітыка, у свеце, ордэн
Пуцін уручыў Модзі ордэн Святога Андрэя Першазванага
Указ аб узнагароджанні прэм’ера Індыі вышэйшай узнагародай РФ Пуцін падпісаў пяць гадоў таму, у 2019 годзе.
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін уручыў прэм’еру Індыі Нарэндры Модзі ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага, адну з вышэйшых расійскіх узнагарод. Цырымонія ўручэння прайшла пасля таго, як у Крамлі скончыліся перагаворы ў вузкім складзе, паведамляе
РІА Навіны.
"Паважаны Спадар прэм’ер-міністр і дарагі сябар, хацеў бы ад душы павіншаваць Вас з высокай расійскай узнагародай і пажадаць Вам здароўя і поспехаў, і ўсяго самага найлепшага, а дружалюбнаму індыйскаму народу міру і працвітання", - сказаў Пуцін.
У сваю чаргу Модзі падзякаваў Пуціну за ўручэнне яму высокай узнагароды Расіі, адзначыўшы, што яна з’яўляецца гонарам для ўсіх жыхароў Індыі.
"Дарагі сябар, прэзідэнт Пуцін. (…). Гэты ордэн належыць не толькі мне, гэта гонар для 1 мільярда 400 мільёнаў жыхароў Індыі", - сказаў прэм’ер Індыі.
Ён расцаніў дадзеную ўзнагароду як прызнанне векавой дружбы, узаемнага даверу паміж двума краінамі.
8-9 ліпеня прайшоў афіцыйны візіт прэм’ера Індыі ў Расію. Нарэндра Модзі прыехаў у РФ упершыню за пяць гадоў.
8 ліпеня Пуцін і Модзі размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы ў Нова-Агарове.
У другі дзень афіцыйнага візіту Модзі разам з Пуціным наведалі павільён "Атом" на выставе "Россия", потым правялі перагаворы ў вузкім складзе.
Пасля перагавораў прайшла цырымонія ўручэння Модзі ордэна Андрэя Першазванага. Мерапрыемства адбылося ў Андрэеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца, пры ўручэнні прысутнічалі члены дэлегацый дзвюх краін.
Прэзідэнт РФ падпісаў указ аб узнагародзе прэм’еру Індыі вясной 2019 года. Адна з самых высокіх расійскіх узнагарод была прысуджана Модзі за заслугі па развіцці двухбаковага партнёрства.
Ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага – гэта вышэйшая дзяржузнагарода РФ. Яго ўдастойваюцца вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, ваенныя, прадстаўнікі культуры, навукі за асаблівыя заслугі перад Расіяй. Ордэна Андрэя Першазванага могуць быць удастоены і кіраўнікі замежных краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"