https://bel.sputnik.by/20240709/rasyskaya-spa-zbla-38-ukranskkh-drona-za-noch-1087896568.html
Расійская СПА збіла 38 украінскіх дронаў за ноч
Расійская СПА збіла 38 украінскіх дронаў за ноч
Sputnik Беларусь
Украінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць для атак пераважна дроны самалётнага тыпу, здольныя пераадольваць вялікія адлегласці, а таксама ўзбраенне, якое УСУ... 09.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-09T09:50+0300
2024-07-09T09:50+0300
2024-07-09T09:50+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
беспілотнікі
дроны
расія
украіна
бяспека
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1d/1080713447_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_1526a116bb22b0677902ceb6ca2873f6.jpg
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Расійская сістэма супрацьпаветранай абароны мінулай ноччу збіла 38 украінскіх беспілотнікаў над пяццю абласцямі краіны, паведамілі ў абаронным ведамстве Расіі.Паводле інфармацыі ведамства, больш за ўсё беспілотнікаў удалося перахапіць над тэрыторыяй Растоўскай вобласці – 21 БПЛА. Яшчэ пяць апаратаў ліквідаваны над Астраханскай вобласцю.Атакі УСУУзброеныя сілы Украіны рэгулярна спрабуюць атакаваць прыгранічныя расійскія рэгіёны. У асноўным пад удары трапляюць Курская, Бранская, Белгародская вобласці, а таксама Крым.Так, 30 чэрвеня СПА Расіі збіла 36 беспілотнікаў у рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай.УСУ для атак выкарыстоўваюць, як правіла, дроны самалётнага тыпу, здольныя пераадольваць вялікія адлегласці. Таксама ў ход кіеўскі рэжым пускае і ўзбраенне, якое яму пастаўляюць краіны Захаду.Часам атакі ўкраінскіх вайскоўцаў прыводзяць да ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Так, у маі з-за ўдару па жылым доме ў Белгарадзе загінулі 15 чалавек. Раней ахвярамі ўдару УСУ сталі яшчэ тры чалавекі, пяцёра атрымалі раненні.Таксама ў ноч з 4 на 5 ліпеня ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў у Прыморска-Ахтарску ў Краснадарскім краі загінула шасцігадовая дзяўчынка. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240708/platformy-dlya-regulyavannya-stuatsy-va-ukrane-pakul-shto-nyama--pyasko-1087872135.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1d/1080713447_226:0:2957:2048_1920x0_80_0_0_4c1cff252570a47dc5b4d758e64ee8c6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , беспілотнікі, дроны, расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , беспілотнікі, дроны, расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
Расійская СПА збіла 38 украінскіх дронаў за ноч
Украінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць для атак пераважна дроны самалётнага тыпу, здольныя пераадольваць вялікія адлегласці, а таксама ўзбраенне, якое УСУ пастаўляе Захад.
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Расійская сістэма супрацьпаветранай абароны мінулай ноччу збіла 38 украінскіх беспілотнікаў над пяццю абласцямі краіны, паведамілі ў абаронным ведамстве Расіі.
Паводле інфармацыі ведамства, больш за ўсё беспілотнікаў удалося перахапіць над тэрыторыяй Растоўскай вобласці – 21 БПЛА. Яшчэ пяць апаратаў ліквідаваны над Астраханскай вобласцю.
"...дзяжурнымі сродкамі СПА знішчаны і перахоплены тры БПЛА над тэрыторыяй Белгародскай вобласці, сем БПЛА над тэрыторыяй Курскай вобласці, два БПЛА над тэрыторыяй Варонежскай вобласці", - удакладнілі ў ведамстве.
Узброеныя сілы Украіны рэгулярна спрабуюць атакаваць прыгранічныя расійскія рэгіёны. У асноўным пад удары трапляюць Курская, Бранская, Белгародская вобласці, а таксама Крым.
Так, 30 чэрвеня СПА Расіі збіла 36 беспілотнікаў у рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай.
УСУ для атак выкарыстоўваюць, як правіла, дроны самалётнага тыпу, здольныя пераадольваць вялікія адлегласці. Таксама ў ход кіеўскі рэжым пускае і ўзбраенне, якое яму пастаўляюць краіны Захаду.
Часам атакі ўкраінскіх вайскоўцаў прыводзяць да ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Так, у маі з-за ўдару па жылым доме ў Белгарадзе загінулі 15 чалавек. Раней ахвярамі ўдару УСУ сталі яшчэ тры чалавекі, пяцёра атрымалі раненні.
Таксама ў ноч з 4 на 5 ліпеня ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў у Прыморска-Ахтарску ў Краснадарскім краі загінула шасцігадовая дзяўчынка. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"