https://bel.sputnik.by/20240709/rost-zarplat-byudzhetnka-mozha-zapavoltstsa-1087907494.html
Рост зарплат бюджэтнікаў можа запаволіцца
Рост зарплат бюджэтнікаў можа запаволіцца
Sputnik Беларусь
Эксперты Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця лічаць, што Беларусь хутка адыдзе ад планавання дэфіцытных бюджэтаў. 09.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-09T12:58+0300
2024-07-09T12:58+0300
2024-07-09T12:58+0300
вуп
эканоміка
еаэс
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_0:192:2960:1857_1920x0_80_0_0_a89090bf6fe9a3c542372b7d723a2cf4.jpg
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Кансалідаваны бюджэт у Беларусі па выніках гэтага года можа стаць дэфіцытным, гаворыцца ў летнім аглядзе Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР).Выніковая сума расходаў можа быць большая за даходы на 0,7% ад ВУП. Гэта лепш, чым у вясеннім прагнозе, калі гаварылася аб 0,8% ВУП.У апошнія гады рэспубліканскі бюджэт плануецца з дэфіцытам. Тым не менш, нядаўна Мінфін адзначаў, што ў 2023 годзе бюджэт выканалі без дэфіцыту. Гэта адбылося ўпершыню з 2020 года. У 2021 годзе дэфіцыт склаўся ў суме 0,6 млрд, а ў 2020-м – 2,2 млрд.У зацверджанай парламентам і прэзідэнтам справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2023 год сказана, што даходы па выніку перавышалі выдаткі амаль на 1,6 млрд рублёў. У законе аб бюджэце на бягучы год першапачаткова меркавалася, што дэфіцыт можа перавысіць 4,7 млрд.Пакуль што невядома, як у рэальнасці выканана частка рэспубліканскага бюджэту за першае паўгоддзе, бо Міфін перастаў публікаваць рэлізы аб выкананні з 2022 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240707/zvr-belarus-za-mesyats-skaratslsya-na-53-mln-dolara-1087800800.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_115:0:2846:2048_1920x0_80_0_0_848b9ce5687e3ee4562fda8596d595bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вуп, эканоміка, еаэс, у беларусі, беларусь, навіны
вуп, эканоміка, еаэс, у беларусі, беларусь, навіны
Рост зарплат бюджэтнікаў можа запаволіцца
Эксперты Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця лічаць, што Беларусь хутка адыдзе ад планавання дэфіцытных бюджэтаў.
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Кансалідаваны бюджэт у Беларусі па выніках гэтага года можа стаць дэфіцытным, гаворыцца ў летнім аглядзе Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР).
Выніковая сума расходаў можа быць большая за даходы на 0,7% ад ВУП. Гэта лепш, чым у вясеннім прагнозе, калі гаварылася аб 0,8% ВУП.
"Чаканае запаволенне росту расходаў бюджэту на аплату працы дасць магчымасць ужо ў 2025 годзе выйсці на прафіцыт бюджэту (0,2% ВУП)", - таксама мяркуюць аналітыкі.
У апошнія гады рэспубліканскі бюджэт плануецца з дэфіцытам. Тым не менш, нядаўна Мінфін адзначаў, што ў 2023 годзе бюджэт выканалі без дэфіцыту. Гэта адбылося ўпершыню з 2020 года. У 2021 годзе дэфіцыт склаўся ў суме 0,6 млрд, а ў 2020-м – 2,2 млрд.
У зацверджанай парламентам і прэзідэнтам справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2023 год сказана, што даходы па выніку перавышалі выдаткі амаль на 1,6 млрд рублёў. У законе аб бюджэце на бягучы год першапачаткова меркавалася, што дэфіцыт можа перавысіць 4,7 млрд.
Пакуль што невядома, як у рэальнасці выканана частка рэспубліканскага бюджэту за першае паўгоддзе, бо Міфін перастаў публікаваць рэлізы аб выкананні з 2022 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"