За 30 гадоў прэзідэнцтва Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са шматлікімі замежнымі лідарамі і буйнымі палітычнымі дзеячамі. Узгадваем, хто прыязджаў у Беларусь... 10.07.2024, Sputnik Беларусь
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
За 30 гадоў прэзідэнцтва Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са шматлікімі замежнымі лідарамі і буйнымі палітычнымі дзеячамі. Узгадваем, хто прыязджаў у Беларусь (спісак не поўны).
Неаднаразова бываў у Беларусі першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын. На здымку: з Аляксандрам Лукашэнкам падчас урачыстай цырымоніі сустрэчы ў аэрапорце Мінска, 1 лютага 1995 года.
Не аднойчы бываў у Беларусі і дзеючы расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. На фота – яго першы візіт, яшчэ ў якасці прэм’ер-міністра, 8 верасня 1999 года.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (справа), прэзідэнт Украіны Леанід Кучма (у цэнтры) і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у час памінальнай цырымоніі, 1 ліпеня 2004 года, якая адбылася ў комплексе "Хатынь", у рамках святкавання 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Злева направа: прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, кіраўнік Туркменістана Сапармурат Ніязаў, прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў і кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін перад пачаткам самітаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, 22 чэрвеня 2006 года.
Дзмітрый Мядзведзеў у бытнасць прэзідэнтам пабываў на палігоне "Абуз-Лясноўскі" ў Брэсцкай вобласці, дзе праходзіў заключны этап аператыўна-стратэгічных вучэнняў "Захад-2009". На здымку: Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка з пяцігадовым сынам Мікалаем (злева направа на першым плане), 29 верасня 2009 года.
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес бываў у Беларусі тройчы – у 2006, 2008 і 2010 гадах. 23 ліпеня 2008 года Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў яго ордэнам Дружбы народаў. На здымку: 16 кастрычніка 2010 года.
Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў (злева) і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў загараднай рэзідэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы "Заслаўе", 31 мая 2013 года.
Нярэдкім госцем быў і прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. На здымку: з Аляксандрам Лукашэнкам падчас цырымоніі сустрэчы перад пачаткам пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Мінску, 25 кастрычніка 2013.
Украіну прадстаўляў Пётр Парашэнка, які тады быў прэзідэнтам краіны. Ён, дарэчы, бываў у Мінску ў гэтай якасці не адзін раз. На здымку: з Аляксандрам Лукашэнкам пасля заканчэння перагавораў.
Праз некалькі месяцаў, 10-12 мая 2015 года, адбыўся дзяржаўны візіт старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ў Беларусь. Аляксандр Лукашэнка 10 мая асабіста сустрэў кіраўніка кітайскай дзяржавы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Акрамя перагавораў, у праграме візіту быў удзел у Беларуска-Кітайскім бізнес-форуме, наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, акрамя таго, Сі Цзіньпін пасадзіў дрэва каля Палаца Незалежнасці.
Афіцыйны візіт прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбыўся 11 лістапада 2016 года.
Рабочы графік змясціў у сябе не толькі пратакольныя мерапрыемствы, афіцыйныя перагаворы ў вузкім і пашыраным фарматах і падпісанне міжнародных дакументаў у Палацы Незалежнасці.
Прэзідэнты таксама прынялі ўдзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме, з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця ў Мінску Саборнай мячэці.
Не аднойчы прылятаў у Беларусь і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Лідары не толькі афіцыйна размаўлялі, але і абменьваліся падарункамі. Так, у 2018 годзе Аліеў падарыў Лукашэнку традыцыйны азербайджанскі дыван.
Шмат шуму нарабіла ў жніўні 2019-га сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Джонам Болтанам, які ў той час быў саветнікам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы.