https://bel.sputnik.by/20240710/polshcha-ne-puskae-fury-praz-punkt-propusku-kazlovchy-1087931934.html
Польшча не пускае фуры праз пункт пропуску "Казловічы"
Польшча не пускае фуры праз пункт пропуску "Казловічы"
Sputnik Беларусь
Дзеянні польскіх улад прывялі да таго, што на мяжы, дзе і так была няпростая сітуацыя з транзітам, сталі яшчэ больш расці чэргі. 10.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-10T10:42+0300
2024-07-10T10:42+0300
2024-07-10T10:51+0300
калючая загарода еўрасаюза
загарода
польшча
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
"казловічы"
фуры
грузаперавозкі
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1d/1077079680_0:135:3160:1913_1920x0_80_0_0_3277c722f26bc7e356129a835a9d18c8.jpg
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Польскі бок з 3:00 10 ліпеня не прымае грузавыя транспартныя сродкі, што едуць з Беларусі праз пункт пропуску "Казловічы", паведамілі ў прэс-службе Мытнага камітэта рэспублікі.У профільным ведамстве канстатавалі, што напярэдадні ў гэтым пункце пропуску не было чаргі з грузавікоў, а за ноч яна вырасла да 600 фур.Пры гэтым звярнулі ўвагу, што ў рэспубліку праз гэты пункт пропуску грузавыя аўтамабілі пакуль што едуць, хоць і больш павольна, чым звычайна."Просім улічваць гэты факт пры планаванні маршруту перамяшчэння праз мяжу", - заклікалі ў профільным ведамстве.У чатах аб перасячэнні польска-беларускай мяжы беларусы сталі скардзіцца на строгі надгляд з боку польскай мытні, якая перастала дазваляць вывозіць з краіны многія тавары. Польскі бок матывуе гэта пашырэннем дзеяння еўрапейскіх санкцый на Беларусь.У выніку падобных дзеянняў на беларуска-польскай мяжы практычна зніклі чэргі з легкавых аўтамабіляў у напрамку Польшчы.Афіцыйная Варшава тлумачыць свае дзеянні тым, што польскі салдат быў смяротна паранены мігрантам, які спрабаваў трапіць у ЕС з тэрыторыі Польшчы. Пасля гэтага польскія ўлады запатрабавалі выдачы гэтага мігранта ў беларускіх улад.Да сённяшняга дня паміж Польшчай і Беларуссю працавалі два пункты пропуску: "Цярэспаль" ("Брэст") для легкавых аўтамабіляў, а для грузавога транспарту – "Кукурыкі" ("Казловічы"). Астатнія былі зачынены раней па ініцыятыве Варшавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240702/lukashenka-ne-budze-addavats-zagad-abaranyats-es-ad-mgranta-1087692489.html
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1d/1077079680_215:0:2946:2048_1920x0_80_0_0_b4073f97dd38cd501f20320a3f727486.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
загарода, польшча, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, "казловічы", фуры, грузаперавозкі, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце, транспарт, дмк рб, палітыка, эканоміка
загарода, польшча, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, "казловічы", фуры, грузаперавозкі, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце, транспарт, дмк рб, палітыка, эканоміка
Польшча не пускае фуры праз пункт пропуску "Казловічы"
10:42 10.07.2024 (абноўлена: 10:51 10.07.2024) Дзеянні польскіх улад прывялі да таго, што на мяжы, дзе і так была няпростая сітуацыя з транзітам, сталі яшчэ больш расці чэргі.
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Польскі бок з 3:00 10 ліпеня не прымае грузавыя транспартныя сродкі, што едуць з Беларусі праз пункт пропуску "Казловічы", паведамілі ў прэс-службе Мытнага камітэта рэспублікі.
У профільным ведамстве канстатавалі, што напярэдадні ў гэтым пункце пропуску не было чаргі з грузавікоў, а за ноч яна вырасла да 600 фур.
"Са слоў вадзіцеляў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль", - расказалі ў Мытным камітэце.
Пры гэтым звярнулі ўвагу, што ў рэспубліку праз гэты пункт пропуску грузавыя аўтамабілі пакуль што едуць, хоць і больш павольна, чым звычайна.
"Просім улічваць гэты факт пры планаванні маршруту перамяшчэння праз мяжу", - заклікалі ў профільным ведамстве.
У чатах аб перасячэнні польска-беларускай мяжы беларусы сталі скардзіцца на строгі надгляд з боку польскай мытні, якая перастала дазваляць вывозіць з краіны многія тавары. Польскі бок матывуе гэта пашырэннем дзеяння еўрапейскіх санкцый на Беларусь.
У выніку падобных дзеянняў на беларуска-польскай мяжы практычна зніклі чэргі з легкавых аўтамабіляў у напрамку Польшчы.
Афіцыйная Варшава тлумачыць свае дзеянні тым, што польскі салдат быў смяротна паранены мігрантам, які спрабаваў трапіць у ЕС з тэрыторыі Польшчы. Пасля гэтага польскія ўлады запатрабавалі выдачы гэтага мігранта ў беларускіх улад.
Да сённяшняга дня паміж Польшчай і Беларуссю працавалі два пункты пропуску: "Цярэспаль" ("Брэст") для легкавых аўтамабіляў, а для грузавога транспарту – "Кукурыкі" ("Казловічы"). Астатнія былі зачынены раней па ініцыятыве Варшавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"