Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 11 ліпеня 1944 года
09:08 11.07.2024 (абноўлена: 09:23 11.07.2024)
© Sputnik / Эммануил ЕвзерихинБатарэя 152-мм гаўбіц Д-1 110-га ГАП вядзе агонь па нямецкіх войсках. На пярэднім плане - камандзір агнявога ўзвода 110-га гаўбічнага артылерыйскага палка 2-й корпуснай артылерыйскай Магілёўскай брыгады 49-й арміі лейтэнант Вячаслаў Сяргеевіч Царапкін. Беларусь, лета 1944 года
Батарэя 152-мм гаўбіц Д-1 110-га ГАП вядзе агонь па нямецкіх войсках. На пярэднім плане - камандзір агнявога ўзвода 110-га гаўбічнага артылерыйскага палка 2-й корпуснай артылерыйскай Магілёўскай брыгады 49-й арміі лейтэнант Вячаслаў Сяргеевіч Царапкін. Беларусь, лета 1944 года
© Sputnik / Эммануил Евзерихин
Падпісацца
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
На паўночны захад ад горада Полацк нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і занялі больш за 30 населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Барковічы, Дзехцярова, Піліпава, Вадва, Наркавічы, Вялікія і Малыя Горкі, Барсукі і чыгуначную станцыю Барковічы.
На поўдзень і на паўднёвы захад ад горада Дзвінск нашы войскі працягвалі весці наступальныя баі, падчас якіх занялі больш за 150 населеных пунктаў і сярод іх буйныя населеныя пункты Кукутаны, Чапуканы, Куктышкес, Лабанарас, Біюны, Арняны і чыгуначныя станцыі Чапуканы, Чорны Брут.
Войскі 3-га Беларускага фронту працягвалі знішчэнне разрозненых груп праціўніка ў цэнтры горада Вільнюс.
На паўночны захад і паўднёвы захад ад горада Вільнюс нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці Воранава, а таксама з баямі занялі больш за 100 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Мейшагола, Рудзішкі, Алькеніні, Эйшышкі, Гольмен-Цышкі, Жырмуны і чыгуначныя станцыі Шкляры, Рудзішні, Воранава, Бастуны, Гуды.
На поўдзень ад горада Ліда нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і занялі больш за 50 населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Беліца, Карытніца, Дземянаўцы, Шэршні, Шасцілы, Яварская Руда, Малая Воля, Казлоўшчына, Гарадкі.
© Sputnik / Владимир МежевичВызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Палатачны гарадок для жыхароў Мінска, якія вярнуліся ў горад пасля яго вызвалення
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Палатачны гарадок для жыхароў Мінска, якія вярнуліся ў горад пасля яго вызвалення
© Sputnik / Владимир Межевич
На ўсход ад горада Мінск нашы войскі завяршылі ліквідацыю акружаных груп праціўніка. За 10 ліпеня ў гэтым раёне ўзята ў палон больш за 2.000 нямецкіх салдат і афіцэраў. Нашым войскам здаўся ў палон са сваім штабам камандзір 27-га нямецкага вайсковага корпуса генерал ад інфантэрыі Фелькерс.
На захад і паўднёвы захад ад горада Баранавічы нашы войскі, працягваючы наступленне, з баямі занялі больш за 60 населеных пунктаў; сярод іх – буйныя населеныя пункты Ярнева, Азярніца, Мыслова, Юхновічы, Касцянёў, Глоў-Севічы, Була, Харошча, Сянкевічы, Лубішчыцы, Яглевічы.
На Пінскім напрамку нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і занялі некалькі населеных пунктаў, сярод якіх буйныя населеныя пункты Лоўча, Селішча, Лемяшэвічы, Маразовічы і чыгуначная станцыя Лоўча.
За 10 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 46 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі знішчана 77 самалётаў праціўніка.
* * *
У ноч на 11 ліпеня наша авіяцыя бамбардзіравала скопішча нямецкіх воінскіх эшалонаў на чыгуначных вузлах Чаромха (на паўночны захад ад Брэста) і Кайшадоры (на ўсход ад Каўнаса).
© Sputnik / Марк РедькинГрупа знішчальнікаў Ла-5ФН імянной эскадрыллі "Мангольскі Арат" 2-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 322-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі ў палёце
Група знішчальнікаў Ла-5ФН імянной эскадрыллі "Мангольскі Арат" 2-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 322-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі ў палёце
© Sputnik / Марк Редькин
* * *
На поўдзень ад горада Ліда нашы войскі фарсіравалі раку Нёман і авалодалі буйным населеным пунктам Беліцай. Іншыя нашыя часці прасунуліся па паўднёвым беразе Нёмана на 30 кіламетраў і занялі шэраг населеных пунктаў. Байцы Н-скага злучэння вынішчылі больш за 600 нямецкіх салдат і афіцэраў, падбілі і спалілі 12 танкаў, 9 самаходных гармат і 11 бронетранспарцёраў праціўніка. Захоплена ў немцаў 26 гармат, 20 мінамётаў і 9 розных складоў. Узята ў палон да 400 нямецкіх салдат і афіцэраў.
* * *
На ўсход ад горада Мінск нашы войскі завяршылі ліквідацыю акружаных груп праціўніка. Захоплена шмат узбраення і вайсковых матэрыялаў. Разам са сваім штабам здаўся ў палон камандзір 27-га нямецкага вайсковага корпуса генерал ад інфантэрыі Фелькерс. Такім чынам, за час наступлення нашых войск, з 23 чэрвеня, узята ў палон дзевятнаццаць нямецкіх генералаў, у тым ліку чатыры камандзіры армейскіх карпусоў і адзін камандзір танкавага корпуса. Нашы байцы прачэсваюць лясы і вылоўліваюць апошнія рэшткі гітлераўцаў. Дробныя групы немцаў выходзяць з укрыццяў і здаюцца ў палон.
* * *
На захад і паўднёвы захад ад горада Баранавічы нашы войскі працягвалі наступленне. Часці Н-скага злучэння з баямі рушылі наперад на 20 кіламетраў і занялі шэраг населеных пунктаў. На працягу дня праціўнік сіламі пяхоты і танкаў распачаў некалькі контратак. Нашы танкісты флангавымі ўдарамі ламаюць супраціўленне немцаў, вымушаючы іх пакідаць адну пазіцыю за адной. У той жа час савецкія пехацінцы атакуюць ворага з фронту і наносяць яму вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Па няпоўных даных, знішчана да 2.000 гітлераўцаў. У раёне аднаго населенага пункта на агнявых пазіцыях захоплена некалькі артылерыйскіх батарэй і буйны склад боепрыпасаў.
* * *
Беларускія партызаны нанеслі ўдар па чыгуначных камунікацыях праціўніка. Партызаны ўзарвалі на асноўных чыгунках больш за 40 тысяч рэек і знішчылі дзесяткі варожых эшалонаў з жывой сілай, тэхнікай і боепрыпасамі. Партызанскі атрад "Народныя мсціўцы" акружыў і знішчыў нямецкі сапёрны батальён. Забіта 268 салдат і 13 нямецкіх афіцэраў. Захоплены палонныя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"