https://bel.sputnik.by/20240711/naryshkn-nazva-khlusny-zayavy-shto-rf-sprabue-plyvats-na-vybary--zsha-1087977912.html
Нарышкін назваў хлуснёй заявы, што РФ спрабуе ўплываць на выбары ў ЗША
Нарышкін назваў хлуснёй заявы, што РФ спрабуе ўплываць на выбары ў ЗША
Sputnik Беларусь
Падчас папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі ў Злучаных Штатах у адрас расійскага боку таксама раздаваліся падобныя абвінавачанні, каб паўплываць на зыход... 11.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-11T14:16+0300
2024-07-11T14:16+0300
2024-07-11T14:16+0300
разведка
сяргей нарышкін
расія
зша
навіны
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/19/1083066175_0:64:2370:1397_1920x0_80_0_0_5383064cd2ec11aa6af639d9494bb24d.jpg
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Дырэктар Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін пракаменціраваў паведамленні ў заходняй прэсе аб тым, што Масква мае намер паўплываць на выбары прэзідэнта ў ЗША.Раней стала вядома, што інфармацыйнае агенцтва Reuters, спасылаючыся на крыніцу ў амерыканскай разведцы, размясціла інфармацыю аб тым, што расійскі бок збіраецца ўмяшацца ў выбары ў ЗША.Па даных СМІ, у Расіі нібыта маюць намер паўплываць на выбаршчыкаў у Штатах напярэдадні галоўнай палітычнай кампаніі, але ніякіх доказаў у матэрыяле не было.У ЗША нядаўна адбыліся дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты. У публічнай дыскусіі ўдзельнічалі цяперашні кіраўнік Белага дома Джо Байдэн і былы прэзідэнт Дональд Трамп.Амерыканскія СМІ пішуць аб тым, што большасць гледачоў дэбатаў аддала перамогу ў іх экс-прэзідэнту, таму што Байдэн часта блытаўся ў думках, казаў невыразна і змог пакінуць сцэну толькі з дапамогай сваёй жонкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240628/abrazy--abvnavachvann-yak-prayshl-pershyya-debaty-baydena--trampa-1087569638.html
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/19/1083066175_142:0:2210:1551_1920x0_80_0_0_5b59f660395c74bb198e94aeb0cddcc2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
разведка, сяргей нарышкін, расія, зша, навіны , палітыка, у свеце
разведка, сяргей нарышкін, расія, зша, навіны , палітыка, у свеце
Нарышкін назваў хлуснёй заявы, што РФ спрабуе ўплываць на выбары ў ЗША
Падчас папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі ў Злучаных Штатах у адрас расійскага боку таксама раздаваліся падобныя абвінавачанні, каб паўплываць на зыход галасавання.
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Дырэктар Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін пракаменціраваў паведамленні ў заходняй прэсе аб тым, што Масква мае намер паўплываць на выбары прэзідэнта ў ЗША.
"У 2020 годзе падобная хлусня ўжо выкарыстоўвалася шэрагам інстытуцый Злучаных Штатаў Амерыкі з тым, каб паўплываць на вынікі прэзідэнцкіх выбараў на карысць аднаго з кандыдатаў. Вось цяпер гэта "версія-2024". Прашу да гэтага так і ставіцца", - заявіў кіраўнік СЗР.
Раней стала вядома, што інфармацыйнае агенцтва Reuters, спасылаючыся на крыніцу ў амерыканскай разведцы, размясціла інфармацыю аб тым, што расійскі бок збіраецца ўмяшацца ў выбары ў ЗША.
Па даных СМІ, у Расіі нібыта маюць намер паўплываць на выбаршчыкаў у Штатах напярэдадні галоўнай палітычнай кампаніі, але ніякіх доказаў у матэрыяле не было.
У ЗША нядаўна адбыліся дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты. У публічнай дыскусіі ўдзельнічалі цяперашні кіраўнік Белага дома Джо Байдэн і былы прэзідэнт Дональд Трамп.
Амерыканскія СМІ пішуць аб тым, што большасць гледачоў дэбатаў аддала перамогу ў іх экс-прэзідэнту, таму што Байдэн часта блытаўся ў думках, казаў невыразна і змог пакінуць сцэну толькі з дапамогай сваёй жонкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"