https://bel.sputnik.by/20240711/natsbank-rubel-mozha-aslabnuts-da-dolara-bolsh-yak-na-10-za-god-1087987372.html
Нацбанк: рубель можа аслабнуць да долара больш як на 10% за год
Нацбанк: рубель можа аслабнуць да долара больш як на 10% за год
Sputnik Беларусь
Рэгулятар банкаўскага сектара апублікаваў базавы і негатыўныя прагнозы на бягучы год для эканомікі краіны. 11.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-11T16:42+0300
2024-07-11T16:42+0300
2024-07-11T16:42+0300
нацбанк рб
эканоміка
рубель
долар
валюта
вуп
інфляцыя
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1d/1081550358_0:0:2049:1153_1920x0_80_0_0_096bc376b2cd4265b1e79e3cfda3c9fa.jpg
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Беларускі рубель можа аслабнуць да долара ЗША сёлета на 10,7%, гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка Беларусі.Размова ідзе аб базавым сцэнарыі развіцця падзей у 2024 годзе, пры якім гадавая інфляцыя павінна скласці 6%, а ВУП вырасце на 3,1%.Ёсць у аглядзе і два негатыўныя сцэнарыі. Пры ўмераным шоку чакаецца падзенне ВУП на 3%, інфляцыя – 8,5%, паслабленне рубля да долара на 15%.Сцэнарый моцнага шоку мяркуе памяншэнне ВУП на 9%, рост цэн на 10,5%, падзенне рубля да долара на 30%. Таксама ў базавым сцэнарыі мяркуецца захаванне стаўкі рэфінансавання на сённяшнім узроўні – 9,5%. Пры ўмераным шоку яна павысіцца да 12%, а пры моцным – да 13%.Сярод патэнцыяльных пагроз для фінансавай стабільнасці краіны Нацбанк назваў, напрыклад, скарачэнне глабальнага попыту і зніжэнне цэн на энерганосьбіты. Сюды ж можна аднесці ўзмацненне фрагментацыі сусветнай эканомікі, коштавую нестабільнасць і іншае.Пры гэтым, паводле ацэнак Нацбанка, банкаўскі сектар захоўвае пэўны запас трываласці і здольны супрацьстаяць сістэмным шокам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240622/eabr-zarplaty--kredyty-moguts-uzmatsnts-nflyatsyyu--belarus-1087352655.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1d/1081550358_0:0:2049:1537_1920x0_80_0_0_a7dd92d87d64d96fedd4ec0bcaace907.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нацбанк рб, эканоміка, рубель, долар, валюта, вуп, інфляцыя, навіны , у беларусі, беларусь
нацбанк рб, эканоміка, рубель, долар, валюта, вуп, інфляцыя, навіны , у беларусі, беларусь
Нацбанк: рубель можа аслабнуць да долара больш як на 10% за год
Рэгулятар банкаўскага сектара апублікаваў базавы і негатыўныя прагнозы на бягучы год для эканомікі краіны.
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Беларускі рубель можа аслабнуць да долара ЗША сёлета на 10,7%, гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка Беларусі.
Размова ідзе аб базавым сцэнарыі развіцця падзей у 2024 годзе, пры якім гадавая інфляцыя павінна скласці 6%, а ВУП вырасце на 3,1%.
Ёсць у аглядзе і два негатыўныя сцэнарыі. Пры ўмераным шоку чакаецца падзенне ВУП на 3%, інфляцыя – 8,5%, паслабленне рубля да долара на 15%.
Сцэнарый моцнага шоку мяркуе памяншэнне ВУП на 9%, рост цэн на 10,5%, падзенне рубля да долара на 30%. Таксама ў базавым сцэнарыі мяркуецца захаванне стаўкі рэфінансавання на сённяшнім узроўні – 9,5%. Пры ўмераным шоку яна павысіцца да 12%, а пры моцным – да 13%.
Сярод патэнцыяльных пагроз для фінансавай стабільнасці краіны Нацбанк назваў, напрыклад, скарачэнне глабальнага попыту і зніжэнне цэн на энерганосьбіты. Сюды ж можна аднесці ўзмацненне фрагментацыі сусветнай эканомікі, коштавую нестабільнасць і іншае.
Пры гэтым, паводле ацэнак Нацбанка, банкаўскі сектар захоўвае пэўны запас трываласці і здольны супрацьстаяць сістэмным шокам.
"Ацэньваецца, што ў цэлым па банкаўскім сектары нарматыў дастатковасці капіталу будзе выконвацца, аднак у сцэнарыі моцнага шоку некаторым банкам можа спатрэбіцца дакапіталізацыя", - адзначылі ў рэгулятары.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"