https://bel.sputnik.by/20240711/pyasko-pashyrenne-nata-na-terytoryyu-ukrany--nedapushchalnaya-pagroza-dlya-rf-1087974863.html
Пяскоў: пашырэнне НАТА на тэрыторыю Украіны – недапушчальная пагроза для РФ
Пяскоў: пашырэнне НАТА на тэрыторыю Украіны – недапушчальная пагроза для РФ
Sputnik Беларусь
Раней НАТА заяўляла аб тым, што разглядае паглыбленне супрацоўніцтва Расіі і Беларусі як патэнцыяльную пагрозу. 11.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-11T12:59+0300
2024-07-11T12:59+0300
2024-07-11T14:15+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
ната
дзмітрый пяскоў
расія
украіна
саміт
бяспека
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/08/1085286721_0:52:3071:1779_1920x0_80_0_0_ba7e42d17983e5bcd80b11994a48cd5b.jpg
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу на ўкраінскую тэрыторыю – недапушчальная пагроза для расійскай бяспекі. Пра гэта сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Раней была апублікавана сумесная дэкларацыя, складзеная па выніках саміту НАТА, які прайшоў у Вашынгтоне. У прыватнасці, дакумент уключае ў сябе пункт аб "будучыні Украіны ў альянсе", дзе паказаны больш інтэграваны палітычны статус Украіны."Мы бачым, што ваенная інфраструктура НАТА пастаянна, паступальна рухаецца ў бок нашых меж", - дадаў прэс-сакратар.Пры гэтым Пяскоў звярнуў увагу на тое, што прыняцце гэтай дэкларацыі вымушае Расію глыбока аналізаваць прынятыя падчас саміту рашэнні, паколькі яны могуць несці пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны."Гэта ўсё запатрабуе ад нас прадуманых, скаардынаваных, эфектыўных мер у адказ для стрымлівання НАТА, для контрстрымлівання НАТА", - канстатаваў ён.Пагроза для НАТАТаксама ў тэксце апублікаванай дэкларацыі змяшчаецца інфармацыя аб тым, што НАТА разглядае паглыбленае супрацоўніцтва Мінска і Масквы ў шэрагу важных сфер як пагрозу для рэгіянальнай бяспекі краін, якія ўваходзяць у Альянс."Паглыбленне палітычнай і ваеннай інтэграцыі РФ з Мінскам, у тым ліку разгортванне перадавога ваеннага патэнцыялу Расіі і асабовага складу, мае негатыўныя наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і абароны НАТА", - адзначана ў дакуменце.Аналагічнай пазіцыі краіны НАТА прытрымліваюцца датычна развіцця ўзаемадзеяння Расіі з Кітаем і Індыяй.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240711/nata-nazvala-pagrozay-dlya-syabe-paglyblenne-supratsontstva-ras--belarus-1087966825.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/08/1085286721_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_9bffbcf0902c145ef21556e2b5c04d6a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, ната, дзмітрый пяскоў, расія, украіна, саміт, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
спецаперацыя, ната, дзмітрый пяскоў, расія, украіна, саміт, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
Пяскоў: пашырэнне НАТА на тэрыторыю Украіны – недапушчальная пагроза для РФ
12:59 11.07.2024 (абноўлена: 14:15 11.07.2024) Раней НАТА заяўляла аб тым, што разглядае паглыбленне супрацоўніцтва Расіі і Беларусі як патэнцыяльную пагрозу.
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу на ўкраінскую тэрыторыю – недапушчальная пагроза для расійскай бяспекі. Пра гэта сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
"З самага пачатку мы сказалі, што пашырэнне НАТА на тэрыторыю Украіны з’яўляецца недапушчальнай для нас пагрозай, для нашага існавання, для нашай бяспекі. Вось мы бачым, што НАТА прымае дакумент, дзе напісана, што Украіна абавязкова ўвойдзе ў НАТА", - адзначыў ён падчас сустрэчы з журналістамі.
Раней была апублікавана сумесная дэкларацыя, складзеная па выніках саміту НАТА, які прайшоў у Вашынгтоне. У прыватнасці, дакумент уключае ў сябе пункт аб "будучыні Украіны ў альянсе", дзе паказаны больш інтэграваны палітычны статус Украіны.
"Мы бачым, што ваенная інфраструктура НАТА пастаянна, паступальна рухаецца ў бок нашых меж", - дадаў прэс-сакратар.
Пры гэтым Пяскоў звярнуў увагу на тое, што прыняцце гэтай дэкларацыі вымушае Расію глыбока аналізаваць прынятыя падчас саміту рашэнні, паколькі яны могуць несці пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны.
"Гэта ўсё запатрабуе ад нас прадуманых, скаардынаваных, эфектыўных мер у адказ для стрымлівання НАТА, для контрстрымлівання НАТА", - канстатаваў ён.
Таксама ў тэксце апублікаванай дэкларацыі змяшчаецца інфармацыя аб тым, што НАТА разглядае паглыбленае супрацоўніцтва Мінска і Масквы ў шэрагу важных сфер як пагрозу для рэгіянальнай бяспекі краін, якія ўваходзяць у Альянс.
"Паглыбленне палітычнай і ваеннай інтэграцыі РФ з Мінскам, у тым ліку разгортванне перадавога ваеннага патэнцыялу Расіі і асабовага складу, мае негатыўныя наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і абароны НАТА", - адзначана ў дакуменце.
Аналагічнай пазіцыі краіны НАТА прытрымліваюцца датычна развіцця ўзаемадзеяння Расіі з Кітаем і Індыяй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"