https://bel.sputnik.by/20240711/veypy-moguts-zabarants-u-belarus-1087973928.html
Вэйпы могуць забараніць у Беларусі
Вэйпы могуць забараніць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Электронныя цыгарэты могуць выклікаць не толькі сардэчна-сасудзістыя захворванні, але і рак. 11.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-11T12:37+0300
2024-07-11T12:37+0300
2024-07-11T12:37+0300
вэйп
забарона
грамадства
здароўе
навіны
у беларусі
беларусь
законапраект
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0b/1087966510_0:136:3160:1914_1920x0_80_0_0_d273f9a405cb58b59cc4cdc9f2260dd8.jpg
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Пытанне аб забароне вейпаў у Беларусі прапрацоўваецца, адпаведны законапраект можа быць вынесены на разгляд у бліжэйшы час, сказаў член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкацэнтра Віктар Кандратовіч.Ён паведаміў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася на апошняй сесіі верхняй палаты беларускага парламента.Паводле яго слоў, вэйпы могуць выклікаць сардэчна-сасудзістыя і нават анкалагічныя захворванні, паколькі многія "электронкі" запраўляюцца вадкасцю з нікатынам. Акрамя яго, вадкасці для вэйпаў змяшчаюць шмат фармальдэгідаў.На яго думку, было б нядрэнна, калі б краіна поўнасцю адмовілася ад вэйпаў і цыгарэт.Раней Казахстан увёў забарону на продаж і распаўсюджванне вэйпаў і вадкасцей для іх. Што датычыцца Беларусі, то абарот нетытунёвай нікатыназмяшчальнай прадукцыі, у тым ліку электронных парагенератараў і вадкасцей, пачалі рэгуляваць у 2022 годзе.Спачатку абавязалі пастаўшчыкоў паказваць на ўпакоўках вэйпаў і вадкасцей абмежаванне ўтрымання нікаціну і назвы дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі. Затым было ўведзена ліцэнзаванне для гандляроў такімі таварамі.Восенню 2022-га прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім у Беларусі забаронена прадаваць падлеткам электронныя сістэмы курэння (у тым ліку вэйпы), парагенератары і вадкасці для іх.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20190727/Antytytunvy-dekret-ustup-u-slu--Belarus-1042202962.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0b/1087966510_215:0:2946:2048_1920x0_80_0_0_19cd7d64635478875b2575efe4d52937.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вэйп, забарона, грамадства, здароўе, навіны , у беларусі, беларусь, законапраект
вэйп, забарона, грамадства, здароўе, навіны , у беларусі, беларусь, законапраект
Вэйпы могуць забараніць у Беларусі
Электронныя цыгарэты могуць выклікаць не толькі сардэчна-сасудзістыя захворванні, але і рак.
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Пытанне аб забароне вейпаў у Беларусі прапрацоўваецца, адпаведны законапраект можа быць вынесены на разгляд у бліжэйшы час, сказаў член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкацэнтра Віктар Кандратовіч.
Ён паведаміў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася на апошняй сесіі верхняй палаты беларускага парламента.
"Пастаўлена задача старшынёй Савета Рэспублікі аб тым, каб прапрацаваць гэтае пытанне і вынесці законапраект аб забароне вэйпаў у нашай краіне", - заявіў Кандратовіч у эфіры тэлеканала СТБ.
Паводле яго слоў, вэйпы могуць выклікаць сардэчна-сасудзістыя і нават анкалагічныя захворванні, паколькі многія "электронкі" запраўляюцца вадкасцю з нікатынам. Акрамя яго, вадкасці для вэйпаў змяшчаюць шмат фармальдэгідаў.
"Пухліны галавы, шыі, поласці рота, глоткі ў мужчын стаяць на пятым месцы. Асноўныя курцы – гэта мужчыны", - сказаў галоўны ўрач, адзначыўшы, што на працягу года паміраюць 30% хворых.
На яго думку, было б нядрэнна, калі б краіна поўнасцю адмовілася ад вэйпаў і цыгарэт.
Раней Казахстан увёў забарону на продаж і распаўсюджванне вэйпаў і вадкасцей для іх. Што датычыцца Беларусі, то абарот нетытунёвай нікатыназмяшчальнай прадукцыі, у тым ліку электронных парагенератараў і вадкасцей, пачалі рэгуляваць у 2022 годзе.
Спачатку абавязалі пастаўшчыкоў паказваць на ўпакоўках вэйпаў і вадкасцей абмежаванне ўтрымання нікаціну і назвы дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі. Затым было ўведзена ліцэнзаванне для гандляроў такімі таварамі.
Восенню 2022-га прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім у Беларусі забаронена прадаваць падлеткам электронныя сістэмы курэння (у тым ліку вэйпы), парагенератары і вадкасці для іх.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"