https://bel.sputnik.by/20240712/beldzyarzhkharchpram-raskaza-ab-mpartazameshchanykh-snkersakh--haribo-1088018058.html
Белдзяржхарчпрам расказаў аб імпартазамешчаных "Снікерсах" і Haribo
Белдзяржхарчпрам расказаў аб імпартазамешчаных "Снікерсах" і Haribo
Sputnik Беларусь
Замяшчэннем кандытарскіх вырабаў, якія імпартуюцца ў краіну, арганізацыі канцэрна займаюцца даўно і сістэмна, інвесціруючы ў вытворчасць мільёны долараў. 12.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-12T17:58+0300
2024-07-12T17:58+0300
2024-07-12T18:00+0300
шакалад
цукеркі
меркаванне
у беларусі
беларусь
прадукты харчавання
харчаванне
белдзяржхарчпрам
эканоміка
sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0b/1087972008_0:161:3072:1888_1920x0_80_0_0_d22c96ce414935f1c315a7bc6bf46a22.jpg
МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Прадпрыемствы Белдзяржхарчпрама штогод вырабляюць 36 тыс тон імпартазамешчаных кандытарскіх вырабаў на 138 млн долараў, расказаў на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Якоўчыц.За апошнія чатыры гады ў кандытарскую галіну рэспублікі было інвесціравана 130 млн рублёў. Размова ў асноўным аб праектах імпартазамяшчэння. Планы на наступныя тры гады – укласці ў вытворчасць яшчэ 100 млн рублёў."Снікерс", жэлацінкі і "кіндар-шакалад"Кожнае з шасці кандытарскіх прадпрыемстваў канцэрна актыўна працуе над імпартазамяшчэннем прадукцыі. Да прыкладу, знакамітая фабрыка "Камунарка" выпусціла шакалад "Дзіцячыя гісторыі", які нагадвае па гусце вядомы Kinder Chocolate, батончыкі з нугой і карамеллю "Зарадзіся", які ў народзе ўжо паспелі празваць аналагам Snickers і шматлікае іншае.Фабрыка "Спартак" нядаўна асвоіла выпуск шакаладак з тонкай пліткай накшталт швейцарскага Lindt."У мінулым годзе мы асвоілі гэты праект, ужо запусцілі шэсць найменняў. Унікальнасць у тым, што таўшчыня пліткі чатыры міліметры", - адзначыў субяседнік.Фабрыка, якая працуе ў Слаўгарадзе (прадпрыемства "Чырвоны харчавік-Слаўгарад"), вырабляе мармелад. Адзін з брэндаў ужо заняў годную нішу на рынку гэта жэлацінкі Tinki. Па словах прадстаўніка Белдзяржхарчпрама, многія параўноўваюць іх з мармеладам Haribo. А на змену жэлейным цукеркам "Шалёная пчолка", якая выраблялася кампаніяй Roshen, у Слаўгарадзе з’явілася "Залатая пчолка".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240712/belarus-shukae-novykh-pastashchyko-kakava-babo-1088017501.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0b/1087972008_97:0:2828:2048_1920x0_80_0_0_a37fa126e28bc8b42a0ddd38d2ce2cf0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
шакалад, цукеркі, меркаванне, у беларусі, беларусь, прадукты харчавання, харчаванне, белдзяржхарчпрам, эканоміка, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
шакалад, цукеркі, меркаванне, у беларусі, беларусь, прадукты харчавання, харчаванне, белдзяржхарчпрам, эканоміка, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Белдзяржхарчпрам расказаў аб імпартазамешчаных "Снікерсах" і Haribo
17:58 12.07.2024 (абноўлена: 18:00 12.07.2024) Замяшчэннем кандытарскіх вырабаў, якія імпартуюцца ў краіну, арганізацыі канцэрна займаюцца даўно і сістэмна, інвесціруючы ў вытворчасць мільёны долараў.
МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Прадпрыемствы Белдзяржхарчпрама штогод вырабляюць 36 тыс тон імпартазамешчаных кандытарскіх вырабаў на 138 млн долараў, расказаў на
прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Якоўчыц.
За апошнія чатыры гады ў кандытарскую галіну рэспублікі было інвесціравана 130 млн рублёў. Размова ў асноўным аб праектах імпартазамяшчэння. Планы на наступныя тры гады – укласці ў вытворчасць яшчэ 100 млн рублёў.
"Рэалізавана больш за 30 праектаў на ўсіх нашых кандытарскіх фабрыках. У год вырабляем 36 тысяч тон кандытарскіх вырабаў імпартазамяшчальнага асартыменту – на 138 млн долараў", - агучыў лічбы намеснік старшыні канцэрна.
"Снікерс", жэлацінкі і "кіндар-шакалад"
Кожнае з шасці кандытарскіх прадпрыемстваў канцэрна актыўна працуе над імпартазамяшчэннем прадукцыі. Да прыкладу, знакамітая фабрыка "Камунарка" выпусціла шакалад "Дзіцячыя гісторыі", які нагадвае па гусце вядомы Kinder Chocolate, батончыкі з нугой і карамеллю "Зарадзіся", які ў народзе ўжо паспелі празваць аналагам Snickers і шматлікае іншае.
Фабрыка "Спартак" нядаўна асвоіла выпуск шакаладак з тонкай пліткай накшталт швейцарскага Lindt.
"У мінулым годзе мы асвоілі гэты праект, ужо запусцілі шэсць найменняў. Унікальнасць у тым, што таўшчыня пліткі чатыры міліметры", - адзначыў субяседнік.
Фабрыка, якая працуе ў Слаўгарадзе (прадпрыемства "Чырвоны харчавік-Слаўгарад"), вырабляе мармелад. Адзін з брэндаў ужо заняў годную нішу на рынку гэта жэлацінкі Tinki. Па словах прадстаўніка Белдзяржхарчпрама, многія параўноўваюць іх з мармеладам Haribo. А на змену жэлейным цукеркам "Шалёная пчолка", якая выраблялася кампаніяй Roshen, у Слаўгарадзе з’явілася "Залатая пчолка".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"