https://bel.sputnik.by/20240712/mzs-rf-tsyazhka-rastlumachyts-zhorstkuyu-paztsyyu-armen--dachynenn-da-belarus-1087998469.html
МЗС РФ: цяжка растлумачыць жорсткую пазіцыю Арменіі ў дачыненні да Беларусі
МЗС РФ: цяжка растлумачыць жорсткую пазіцыю Арменіі ў дачыненні да Беларусі
Sputnik Беларусь
Масква заявіла аб сваёй зацікаўленасці ў тым, каб перыяд ускладненняў паміж Мінскам і Ерэванам хутчэй скончыўся. 12.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-12T09:47+0300
2024-07-12T09:47+0300
2024-07-12T09:47+0300
арменія
беларусь
расія
палітыка
навіны
у свеце
мзс рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101959/85/1019598525_0:0:3175:1787_1920x0_80_0_0_6e450280b74266271be6671c37bb62e0.jpg
МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўсёды акцэнтаваў зацікаўленасць Мінска ў стабільным і бяспечным Паўднёвым Каўказе, заявіў РІА Навіны намеснік міністра замежных спраў Расіі Міхаіл Галузін."Нават у самыя няпростыя часы ініцыятывы беларускага лідара былі накіраваны менавіта на прымірэнне супрацьлеглых бакоў", - адзначыў Галузін.Ён таксама падкрэсліў, што Масква зацікаўлена ў тым, каб цяперашні перыяд ускладненняў паміж Ерэванам і Мінскам хутчэй завяршыўся.Намеснік міністра дадаў, што для Расіі як Беларусь, так і Арменія – гэта саюзнікі, з якімі развіваецца шматпланавае супрацоўніцтва.Заява ПашынянаПрыкладна месяц таму армянскі прэм’ер Нікол Пашынян заявіў, што не наведае з візітам Беларусь, пакуль яе прэзідэнтам з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка."Таксама з гэтага моманту ніводны афіцыйны прадстаўнік Арменіі не будзе наведваць Беларусь. Наогул", - сказаў прэм’ер Арменіі.Армянскі пасол у Мінску быў адкліканы для кансультацый. Ерэван абгрунтаваў гэта тым, што прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Анватолій Глаз зрабіў заяву ў адказ на словы Пашыняна. Глаз запэўніў, што Беларусь не збіраецца пагаршаць адносіны з Арменіяй, колькі б армянскае кіраўніцтва да гэтага ні падштурхоўвалі знешнія гульцы.Прадстаўнік МЗС Беларусі таксама падкрэсліў, што Мінск не ўмешваецца ва ўнутраныя справы, паважае армянскі народ і жадае яму кіраўнікоў, якія будуць сапраўды думаць аб будучыні краіны і дабрабыце людзей.Таксама незадоўга да заявы Пашыняна Лукашэнка павіншаваў армянскага лідара з днём нараджэння і прапанаваў прытрымлівацца курсу на збліжэнне і супрацоўніцтва.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240614/armyanskm-chynonkam-zabaranl-navedvats-belarus-1087142698.html
арменія
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101959/85/1019598525_240:0:2971:2048_1920x0_80_0_0_5b92f8586fbc26dfad509045aeafd205.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арменія, беларусь, расія, палітыка, навіны , у свеце, мзс рф
арменія, беларусь, расія, палітыка, навіны , у свеце, мзс рф
МЗС РФ: цяжка растлумачыць жорсткую пазіцыю Арменіі ў дачыненні да Беларусі
Масква заявіла аб сваёй зацікаўленасці ў тым, каб перыяд ускладненняў паміж Мінскам і Ерэванам хутчэй скончыўся.
МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўсёды акцэнтаваў зацікаўленасць Мінска ў стабільным і бяспечным Паўднёвым Каўказе, заявіў
РІА Навіны намеснік міністра замежных спраў Расіі Міхаіл Галузін.
"Нават у самыя няпростыя часы ініцыятывы беларускага лідара былі накіраваны менавіта на прымірэнне супрацьлеглых бакоў", - адзначыў Галузін.
Ён таксама падкрэсліў, што Масква зацікаўлена ў тым, каб цяперашні перыяд ускладненняў паміж Ерэванам і Мінскам хутчэй завяршыўся.
"...На жаль, нам цяжка растлумачыць жорсткую пазіцыю, якую занялі армянскія ўлады ў адносінах да беларускіх партнёраў… У любым выпадку разлічваем, што часовыя рознагалоссі не паўплываюць негатыўна на прасоўванне ўзаемадзеяння ў рамках агульных інтэграцыйных аб’яднанняў", - падкрэсліў Галузін.
Намеснік міністра дадаў, што для Расіі як Беларусь, так і Арменія – гэта саюзнікі, з якімі развіваецца шматпланавае супрацоўніцтва.
"Заклікаем абедзве сталіцы паглядзець за гарызонт, усвядоміць важнасць моманту, калі вырысоўваюцца контуры новага светаўладкавання, у будаўніцтве якога мы хацелі б бачыць не толькі Мінск, але і Ерэван", - рэзюміраваў прадстаўнік кіраўніцтва МЗС РФ.
Прыкладна месяц таму армянскі прэм’ер Нікол Пашынян заявіў, што не наведае з візітам Беларусь, пакуль яе прэзідэнтам з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка.
"Таксама з гэтага моманту ніводны афіцыйны прадстаўнік Арменіі не будзе наведваць Беларусь. Наогул", - сказаў прэм’ер Арменіі.
Армянскі пасол у Мінску быў адкліканы для кансультацый. Ерэван абгрунтаваў гэта тым, што прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Анватолій Глаз зрабіў заяву ў адказ на словы Пашыняна. Глаз запэўніў, што Беларусь не збіраецца пагаршаць адносіны з Арменіяй, колькі б армянскае кіраўніцтва да гэтага ні падштурхоўвалі знешнія гульцы.
Прадстаўнік МЗС Беларусі таксама падкрэсліў, што Мінск не ўмешваецца ва ўнутраныя справы, паважае армянскі народ і жадае яму кіраўнікоў, якія будуць сапраўды думаць аб будучыні краіны і дабрабыце людзей.
Таксама незадоўга да заявы Пашыняна Лукашэнка павіншаваў армянскага лідара з днём нараджэння і прапанаваў прытрымлівацца курсу на збліжэнне і супрацоўніцтва.
"Калі пойдзем гэтым шляхам, калі будзем прытрымлівацца шматвяковых традыцый слаўных продкаў, то разам зможам дасягнуць значна большага. Значны задзел ужо створаны", - адзначалася ў віншаванні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"