Белорусская наступательная операция Багратион с 23 июня - 29 августа 1944 года. Вступление Красной Армии в Минск - Sputnik Беларусь, 1920
Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"
Савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю сучаснай Беларусі падчас аперацыі "Баграціён". Яна праходзіла з 23 чэрвеня да 29 жніўня 1944 года. Навіны з франтоў жыхары СССР даведваліся са зводак Саўінфармбюро, якое заснавалі праз два дні пасля пачатку ВАВ. Зводкі аб вызваленні Беларусі чытайце на Sputnik.

VR-праекты і фотавыстава Sputnik адкрыліся на "Славянскім базары" – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Інфармагенцтва Sputnik Беларусь і медыягрупа "Россия сегодня" прэзентавалі фотавыставу "Вызваленне. Шлях да Перамогі" і VR-праекты ў фестывальным Віцебску. Глядзіце ў відэасюжэце, як прайшла прэзентацыя выставачнага праекта.
Ужо не першы год Sputnik прэзентуе ў Віцебску фотавыставу. Сёлета фармат пашырыўся – да экспазіцыі рарытэтных фатаграфій дабавіліся VR-праекты. Выстава размясцілася на вуліцы Леніна каля гарадской Ратушы.
Нягледзячы на ​​моцны лівень, яшчэ задоўга да афіцыйнага адкрыцця пачалі збірацца наведвальнікі. А пасля яны станавіліся ў чаргу, каб надзець VR-акуляры і акунуцца ў віртуальную рэальнасць.

"Гэтыя фатаграфіі – жывыя сведкі таго часу і той гісторыі, якую сёння спрабуюць сцерці з нашай памяці", - падкрэсліла шэф-рэдактар Sputnik Беларусь Алеся Лучанінава на адкрыцці выставы.

Яна таксама адзначыла, што асноўны VR-праект "Неизвестный знаменосец" раней быў прадстаўлены ў Брэсце. А ў Віцебску наведвальнікі таксама могуць пазнаёміцца ​​з VR-праектамі "Ворота Куликова поля. Битва за Епифань", "Нюрнберг. Вердикт народов", "Игра ремесел. VR-погружение в мир народных промыслов".
Пазнаёміцца ​​з фотавыставай Sputnik можна да панядзелка 15 ліпеня, а з VR-праектамі да нядзелі 14 ліпеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0