https://bel.sputnik.by/20240712/zral--khamas-uzgadnl-asnonyya-palazhenn-datychna-regulyavannya-kanflktu--gaze-1088001325.html
Ізраіль і ХАМАС узгаднілі асноўныя палажэнні датычна ўрэгулявання канфлікту ў Газе
Ізраіль і ХАМАС узгаднілі асноўныя палажэнні датычна ўрэгулявання канфлікту ў Газе
Sputnik Беларусь
Бакі перайшлі да абмеркавання пытанняў рэалізацыі прапісаных у пагадненні ўмоў, але гэта пакуль што не азначае, што дакумент будзе падпісаны. 12.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-12T11:16+0300
2024-07-12T11:16+0300
2024-07-12T11:16+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
узброены канфлікт
навіны
генацыд
у свеце
палітыка
грамадства
пагадненне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082361539_0:115:3071:1842_1920x0_80_0_0_b83e2b6151f0dede39176af3b6b1baa3.jpg
МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Прадстаўнікі Ізраіля і рухі ХАМАС узгаднілі ключавыя палажэнні плана, накіраванага на ўрэгуляванне канфлікту ў Газе. Аб гэтым паведамляе газета The Washington Post са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі ЗША, знаёмага з сітуацыяй.Паводле інфармацыі субяседніка выдання, які палічыў за лепшае застацца ананімным, ключавыя палажэнні дакумента аб урэгуляванні канфліктнай сітуацыі ўжо ўзгоднены.Бакі перайшлі да абмеркавання магчымай рэалізацыі прапісаных умоў на практыцы.Тым не менш, як паведамляе выданне са спасылкай на іншых амерыканскіх чыноўнікаў, пакуль што гэты крок не азначае завяршэнне канфлікту.Нельга адназначна сказаць ці будзе падпісаны дакумент, бо дэталі рэалізацыі плана дастаткова складаныя, патрабуецца некаторы час для канчатковага ўзгаднення.Раней паведамлялася аб тым, што ХАМАС даў папярэднюю згоду на перамір’е з Ізраілем, адмовіўшыся ад сваіх патрабаванняў аб поўным вывадзе арміі Ізраіля з Газы. У пытанні перамір’я размова ідзе аб формуле, якую раней агучыў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.Рэзалюцыя ААН і план БайдэнаЯк паведамлялася, 10 чэрвеня Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю ЗША з выкладзеным раней прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам паэтапным планам спынення агню ў сектары Газа."За" прыняцце прагаласавалі 14 краін. Расія ўстрымалася.Рэзалюцыя ў асноўным паўтарае трохэтапную прапанову Ізраіля аб спыненні агню ў Газе, якую раней апублікаваў амерыканскі лідар. У дакуменце змяшчаецца заклік да ХАМАС пагадзіцца з ініцыятывай, якая ўжо прынята Ізраілем. Таксама рэзалюцыя заклікае абодва бакі выконваць умовы гэтай ініцыятывы адразу і без вылучэння якіх-небудзь патрабаванняў.Першы этап, паводле дакумента, уключае спыненне агню – без зацягвання і цалкам, вывад ізраільскіх войск з населеных пунктаў сектара Газа, вызваленне ХАМАС заложнікаў і абмен арыштаваных палесцінцаў.Другая фаза заключаецца ў бестэрміновым спыненні баявых дзеянняў у абмен на вызваленне іншых заложнікаў і ў вывадзе ізраільскіх войск з анклава. Пры гэтым падкрэсліваецца, што бестэрміновае спыненне баявых дзеянняў магчыма толькі па згодзе бакоў.Трэці этап рэалізацыі гэтай ініцыятывы прадугледжвае пачатак "шматгадовага плана аднаўлення" Газы.Рэзалюцыя абвяргае ўсякія спробы дэмаграфічнай або тэрытарыяльнай змены ў сектары Газа.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240617/netanyakhu-raspusts-kabnet-vaennykh-dzeyannya-1087210550.html
палесціна
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082361539_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_323329307d6943f6030aae1cc52f56fb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, навіны , генацыд, у свеце, палітыка, грамадства, пагадненне
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, навіны , генацыд, у свеце, палітыка, грамадства, пагадненне
Ізраіль і ХАМАС узгаднілі асноўныя палажэнні датычна ўрэгулявання канфлікту ў Газе
Бакі перайшлі да абмеркавання пытанняў рэалізацыі прапісаных у пагадненні ўмоў, але гэта пакуль што не азначае, што дакумент будзе падпісаны.
МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Прадстаўнікі Ізраіля і рухі ХАМАС узгаднілі ключавыя палажэнні плана, накіраванага на ўрэгуляванне канфлікту ў Газе. Аб гэтым паведамляе газета The Washington Post са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі ЗША, знаёмага з сітуацыяй.
Паводле інфармацыі субяседніка выдання, які палічыў за лепшае застацца ананімным, ключавыя палажэнні дакумента аб урэгуляванні канфліктнай сітуацыі ўжо ўзгоднены.
Бакі перайшлі да абмеркавання магчымай рэалізацыі прапісаных умоў на практыцы.
Тым не менш, як паведамляе выданне са спасылкай на іншых амерыканскіх чыноўнікаў, пакуль што гэты крок не азначае завяршэнне канфлікту.
Нельга адназначна сказаць ці будзе падпісаны дакумент, бо дэталі рэалізацыі плана дастаткова складаныя, патрабуецца некаторы час для канчатковага ўзгаднення.
Раней паведамлялася аб тым, што ХАМАС даў папярэднюю згоду на перамір’е з Ізраілем, адмовіўшыся ад сваіх патрабаванняў аб поўным вывадзе арміі Ізраіля з Газы. У пытанні перамір’я размова ідзе аб формуле, якую раней агучыў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Рэзалюцыя ААН і план Байдэна
Як паведамлялася, 10 чэрвеня Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю ЗША з выкладзеным раней прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам паэтапным планам спынення агню ў сектары Газа.
"За" прыняцце прагаласавалі 14 краін. Расія ўстрымалася.
Рэзалюцыя ў асноўным паўтарае трохэтапную прапанову Ізраіля аб спыненні агню ў Газе, якую раней апублікаваў амерыканскі лідар. У дакуменце змяшчаецца заклік да ХАМАС пагадзіцца з ініцыятывай, якая ўжо прынята Ізраілем. Таксама рэзалюцыя заклікае абодва бакі выконваць умовы гэтай ініцыятывы адразу і без вылучэння якіх-небудзь патрабаванняў.
Першы этап, паводле дакумента, уключае спыненне агню – без зацягвання і цалкам, вывад ізраільскіх войск з населеных пунктаў сектара Газа, вызваленне ХАМАС заложнікаў і абмен арыштаваных палесцінцаў.
Другая фаза заключаецца ў бестэрміновым спыненні баявых дзеянняў у абмен на вызваленне іншых заложнікаў і ў вывадзе ізраільскіх войск з анклава. Пры гэтым падкрэсліваецца, што бестэрміновае спыненне баявых дзеянняў магчыма толькі па згодзе бакоў.
Трэці этап рэалізацыі гэтай ініцыятывы прадугледжвае пачатак "шматгадовага плана аднаўлення" Газы.
Рэзалюцыя абвяргае ўсякія спробы дэмаграфічнай або тэрытарыяльнай змены ў сектары Газа.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"